Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, ДУДА. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва «Аршанскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі»
Былая назва Дзіцячая тэхнічная станцыя
Станцыя юных тэхнікаў

Тып

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
Дата заснавання 1934
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раен, г. Орша
Сайт https://rctt-orsha.schools.by/

 

Дзіцячая тэхнічная станцыя пачала сваю працу ў жніўні 1934 года па ініцыятыве райкама камсамола ў маленькім будынку па вуліцы Леніна, недалёка ад кінатэатру «Перамога».

Яе першым дырэктарам стаў Яўген Навумавіч Сласценка. Пры Станцыі былі абсталяваны вучэбныя майстэрнi, арганізаваны аўтамадэльны, авіямадэльны і іншыя тэхнічныя гурткі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны Станцыя часова прыпыніла сваю дзейнасць. Толькі ў 1945 годзе Станцыя аднавіла сваю працу. У сувязі з разбурэннем будынка ў час Вялікай Айчыннай вайны Станцыя не мела пастаяннага адрасу.

Цэнтр з'яўляецца ініцыятарам сувязі юных тэхнікаў з прамысловымі прадпрыемствамі горада, а таксама каардынацыйным і метадычным цэнтрам г. Орша па развіцці тэхнічнай творчасці навучэнцаў – галоўным арганізатарам дасугавай і канікулярнай дзейнасці дзяцей і падлеткаў.

У мэтах папулярызацыі тэхнічных відаў спорту сярод школьнікаў горада і раёна і прыцягнення іх у гурткі калектыў Цэнтра праводзіць выставы лепшых работ выхаванцаў гурткоў па выніках года, арганізуе гарадскія спаборніцтвы.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца А. Астроўскага, д. 19.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Божкова, Г. Миниавтогонщики / Г. Божкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 5 февр. – С. 4.

2. Ворошень, Е. Станция юных техников / Е. Ворошень // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 19 дек. – С. 7.

3. Войтеховская, С. Конструкторы в деле показали модели / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2009. – 29 студз. – С. 4.

4. Войтеховская, С. Наши победили! / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2009. – 12 сак. – С. 1.

5. Войтеховская, С. Станции юных техников – 70 лет / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2004. – 9 лістап. – С. 1.

6. Гаврилова, Г. «Станция увлечений» / Г. Гаврилова // Пазашкольнае выхаванне. – 2004. – № 12. – С. 36–40.

7. Гурская, Я. Юнга – 2013 / Я. Гурская // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 19 дек. – С. 29.

8. Душук, Б. Юные авиаторы / Б. Душук // Аршанская газета. – 2017. – 3 чэрв. – С. 4.

9. От Буга до Берлина / подгот. А. Сосновская // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 июля. – С. 6.

10. Шпаковская, Г. Мальчишек держат при деле / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2009. – 15 снеж. – С. 4.