Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр эколага-біялагічны дзяцей і моладзі, ДУДА. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва «Аршанскі раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі»
Былая назва Станцыя юных натуралістаў
Аршанскі экалагічны цэнтр
Эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі

Тып

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
Дата заснавання 1981
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раен, г. Орша
Сайт https://ecocenter-orsha.schools.by/

 

Гісторыя дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Аршанскі раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі» пачынаецца 1 верасня 1981 года. У той час яна называлася «Станцыя юных натуралістаў».

У 1986 г. Аршанскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб перадачы драўлянага будынка былога дзіцячага сада па вул. Нікандравай ў распараджэнне Станцыі.

У 1991 г. арганізацыя была перайменаваная ў Аршанскі экалагічны цэнтр. З 2000 г. Аршанскі экалагічны цэнтр перайменавалі ў эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі. З прыняццем Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ўстанове нададзены статус установы дадатковай адукацыі.

За гады свайго існавання было шмат пераездаў ўстановы па розных адрасах горада. Зараз эколага-біялагічны цэнтр размяшчаецца ў будынку па вуліцы А. Астроўскага, 19. У 2013 г. у сувязі з аб'яднаннем Оршы і Аршанскага раёна гарадскі экацэнтр атрымаў статус раённага.

Эколага-біялагічны цэнтр – гэта вузкапрофільная, шырокадаступная для моладзі і іх бацькоў установа дадатковай адукацыі. Дзейнасць экацэнтра разнастайная. Яна прыцягвае хлопцаў розных узростаў, дзе яны вучацца любіць і берагчы далікатную прыроду роднага краю.

У склад эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі ўваходзяць:

– аддзел біялогіі і аховы жывёльнага свету;

– аддзел кветкаводства з асновамі прысядзібнай гаспадаркі;

– дзіцячы пакой.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:

– забеспячэнне ўмоў для дадатковай эколага-біялагічнай адукацыі дзяцей, развіцця інтарэсаў, схільнасцей і талентаў вучняў у галіне экалогіі, біялогіі;

– інструктыўна-метадычная дапамога ўстановам адукацыі ў арганізацыі эколага-педагагічнай дзейнасці з навучэнцамі;

– развіццё інфармацыйнай і прафесійнай культуры педагогаў дадатковай адукацыі, інавацыйных форм работы па эколага-біялагічнай адукацыі і выхаванню дзяцей і моладзі г. Оршы;

– арганізацыя сустрэч педагогаў дадатковай адукацыі эколага-біялагічнага профіля;

– дапамога педагогам дадатковай адукацыі ў рэалізацыі адукацыйных праграм дзіцячых аб'яднанняў па інтарэсах;

– арганізацыя і правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты дзень тыдня.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мезит, С. Бережливые хозяева Земли / С. Мезит // Аршанская газета. – 2016. – 3 снеж. – С. 4.

2. Мезит, С. Вас ждут в экоцентре / С. Мезит // Аршанская газета. – 2009. – 5 верас. – С. 4.

3. Мезит, С. Дни открытых дверей в экоцентре / С. Мезит // Аршанская газета. – 2017. – 9 верас. – С. 4.

4. Мезит, С. Добро пожаловать! / С. Мезит // Аршанская газета. – 2013. – 7 верас. – С. 4.

5. Мезит, С. Интерес, познание, досуг / С. Мезит // Аршанская газета. – 2013. – 7 снеж. – С. 4.

6. Мезит, С. На каникулах – в экоцентр / С. Мезит // Аршанская газета. – 2017.– 4 крас. – С. 3.

7. Мезит, С. Оршанскому эколого-биологическому Центру детей и молодёжи – 30 лет! / С. Мезит // Аршанская газета. – 2011. – 3 верас. – С. 4.

8. Мезит, С. Хорошая школа жизни / С. Мезит // Аршанская газета. – 2005. – 1 лістап. – С. 3.

9. Мишаков, А. Л. Приглашает экоцентр / А. Л. Мишаков // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 10 сент. – С. 5.