Лагер аздараўленчы «Лугаўцы» Дубровенскага раёна, ДУА. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 11.12.2018 08:40
- Адноўлена 15.01.2024 16:07
Сучасная назва | ДУДА «Аздараўленчы лагер «Лугаўцы» Дубровенскага раёна» |
Тып | дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Дубровенскі раён |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Аздараўленчы лагер «Лугаўцы» Дубровенскага раёна» размешчаны ў маляўнічым кутку Дубровенскага раёна, у лясным масіве паблізу ракі Днепр. Разлічаны на 160 месцаў, плошча тэрыторыі 6 га.
У лагеры створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснага адпачынку: добраўпарадкаваныя карпусы, разнастайнае харчаванне, цікавы вольны час і многае іншае. Працуюць лепшыя педагогі і студэнты Дубровенскага і Аршанскага раёна.
На тэрыторыі лагера размешчаны: 5 карпусоў для пражывання дзяцей; адміністрацыйны корпус (пакой дзіцячага актыву, кіназала, трэнажорная зала, бібліятэка, радыёвузел, адкрытая сцэна); сталовая; медыцынскі пункт; стадыён; баскетбольная і валейбольная пляцоўкі; медыцынскі корпус; лазня; пляцоўка для гульняў; зоны адпачынку.
Лагер забяспечаны вадаправодам, гарачай праточнай вадой, электраасвятленнем, спартыўным, гульнёвым і іншым абсталяваннем. Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляецца кваліфікаванымі медыцынскімі работнікамі. Забяспечана кругласутачнае дзяжурства медыцынскага персаналу.
Летнія творча-гульнёвыя праграмы накіраваны на актыўны і змястоўны адпачынак, рэалізацыю уменняў, навыкаў і здольнасцяў дзяцей, максімальнае задавальненне іх індывідуальных інтарэсаў у сацыяльна значных сферах. У лагеры працуюць розныя гурткі, секцыі, кіналекторый, арганізоўваюцца паходы, экскурсіі.
Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, урочышча «Лугаўцы».
ЛІТАРАТУРА
1. Бурденко, М. Отдых просто сказочный / М. Бурденко // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 10 ліп. – С. 1–2.
2. Катикова, А. Гости из Сербии в «Луговцах» / А. Катикова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 30 чэрв. – С. 1.
3. Катикова, А. Лагерь «Луговцы» примеряет обновки / А. Катикова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 26 мая. – С. 1.