Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр дзяцей і моладзі, ДУДА. Дубровенскі раён

 

Сучасная назва ДУДА «Дубровенскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»
Былая назва Дом піянераў

Тып

дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Дубровенскі раен, г. Дуброўна

Гісторыя ўстановы пачалася ў кастрычніку 1956 года як «Дом піянераў». Выхаваўчая праца вялася па двух напрамках: дэкаратыўна-прыкладная творчасць і спартыўны напрамак. Было прынята 48 вучняў. Гурткі наведвалі дзеці ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Дом піянераў размяшчаўся ў звычайным жылым доме. Дырэктарам была прызначана Такмакова Аза Дзмітрыеўна.

У 1957 годзе Дом піянераў памяняў сваё месца размяшчэння, пераехаў у будынак дзіцячай бібліятэкі. Актыўна стала развівацца праца з акцябратамі і піянерамі. Колькасць дзяцей, якія займаюцца ў гуртках, павялічвалася.

У 1959 годзе Дом піянераў стаў карыстацца асаблівай папулярнасцю сярод школьнікаў. Зыходзячы з інтарэсаў дзяцей, сталі адчыняцца новыя гурткі. У гэтым жа годзе ўпершыню быў арганізаваны летні лагер працы і адпачынку.

У сувязі з рэарганізацыяй раёна ў 1964 годзе Дом піянераў перамясціўся на трэці паверх Дома культуры. Адкрываюцца новыя гурткі: музычных інструментаў, фотокружок і г. д.

80-я гады былі адзначаны развіццём і ўмацаваннем матэрыяльнай базы. Сетка гурткоў з 5 павялічылася да 17.

У 1991 годзе Дом піянераў пераехаў ў вялікі двухпавярховы будынак. Адкрываецца шмат новых гурткоў розных накірункаў. Вялікая ўвага надаецца выхаванню падрастаючага пакалення на народных традыцыях. На базе Дома піянераў праходзіць міжнародная «Вахта Памяці». Дзякуючы супрацоўнікам Дома піянераў, ствараецца этнаграфічны музей «Горад майстроў».

Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вуліца Паштовая, д. 27.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Марачёва, В. Война глазами детей... / В. Марачёва // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 27 марта. – С. 3.

2. Эйдельштейн, И. «GOLD STAR» – это супер! / И. Эйдельштейн // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 26 февр. – С. 5.

3. Эйдельштейн, И. От школьных кутюрье / И. Эйдельштейн // Рэспубліка. – 2009. – 9 крас. – С. 12.