Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр дзяцей і моладзі, ДУДА. Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск

 

Сучасная назва Верхнядзвінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі
Былая назва Верхнядзвінскі дзяржаўны цэнтр пазашкольнай работы
Верхнядзвінскі цэнтр выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі
Верхнядзвінскі дом піянераў і школьнікаў
Дрысенскі Дом піянераў
Тып дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
Дата заснавання 1951
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск

 

Гісторыя Цэнтра дзяцей і моладзі пачалася 19 сакавіка 1951 года. І называўся ён тады – Дрысенскі дом піянераў.

У 1962 годзе быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі Дом піянераў і школьнікаў. Ужо ў 1992 годзе – у Верхнядзвінскі цэнтр выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі. 1998 год – установа адукацыі «Верхнядзвінскі дзяржаўны цэнтр пазашкольнай работы». А ўжо ў 2011 годзе Цэнтр атрымаў сучасную назву – ДУДА «Верхнядзвінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».

Мэтай установы з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для самавыяўлення, самарэалізацыі, задавальнення разнастайных запытаў дзяцей і іх бацькоў.

Сёння Верхнядзвінскі РЦДіМ – гэта шматпрофільная ўстанова дадатковай адукацыі, дзе ажыццяўляецца метадычная, адукацыйная, сацыяльная дзейнасць педагогаў і навучэнцаў. Магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю па прапанаваных напрамках, выявіць свой талент у конкурсах, выставах, развіць творчыя здольнасці, фантазіі, набыць арганізатарскія навыкі, навучыцца зносінам, з задавальненнем правесці вольны час ёсць у кожнага выхаванца.

Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, вуліца Ленінская, д. 15.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксандрава, С. Блакітныя хвалі, зялёныя берагі, доўгагрывыя скакуны – ёсць на зямлі такое месца / С. Аляксандрава // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 18 ліп. – С. 3.

2. Дединкина, С. Конкур, или Преодоление препятствий / С. Дединкина // Народная газета. – 2009. – 30 верас. – С. 14.

3. Орёл, Т. Видеть цель, найти ориентир / Т. Орёл // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 27 лют. – С. 6.

4. Орёл, Т. Душа стихами говорит / Т. Орёл // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 27 крас. – С. 3.

5. Орёл, Т. Энергомарафон-2017 / Т. Орёл // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 27 снеж. – С. 3.