Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр дзяцей і моладзі, ДУДА. Докшыцкі раён, г. Докшыцы

 

Сучасная назва ДУДА «Докшыцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі»
Былая назва Цэнтр дзіцячай творчасці
Тып дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
Дата заснавання 1969
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы

 

Гісторыя пазашкольнага навучання і выхавання ў Докшыцах пачалася з 1969 года, калі ў жніўні быў адкрыты раённы Дом піянераў і школьнікаў. У ім працавала 5 гурткоў. Асноўнымі функцыямі Дома піянераў было аказанне дапамогі камсамольскай і піянерскай арганізацыям, школе; шырокая масава-палітычная і культурна-асветніцкая праца сярод піянераў і школьнікаў; садзейнічанне ўсебаковаму развіццю іх асобы.

29 верасня 1993 года раённы Дом піянераў і школьнікаў перайменаваны ў раённы Цэнтр дзіцячай творчасці. З 1 верасня 2011 года гэта дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Докшыцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».

Асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра:

– рэалізацыя вучэбна-выхаваўчых праграм па развіцці творчых здольнасцей дзяцей і моладзі;

– аказанне метадычнай дапамогі ўстановам адукацыі;

– садзейнічанне павышэнню прафесійнага ўзроўню педагагічных кадраў;

– мастацка-эстэтычнае выхаванне;

– экалагічнае выхаванне, фарміраванне экалагічнай культуры;

– садзейнічанне фізічнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў, фарміраванне здаровага ладу жыцця;

– падтрымка дзіцячых і моладзевых арганізацый, сацыяльных ініцыятыў;

– выхаванне інфармацыйнай і дасугавай культуры.

Цэнтр дзяцей і моладзі сёння: 1067 навучэнцаў, 78 аб'яднанняў па інтарэсах. На 1 студзеня 2018 года педагагічны калектыў Цэнтра складае 30 педагогаў. Вышэйшую адукацыю маюць 26 педагагічных работнікаў, што складае 87 % калектыву. 16 педагогаў працуюць з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 5.

 

Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі Докшыцкага раёна. Фотаздымак з сайта http://dokshitsy.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Первым делом – самолеты / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 23 мая. – С. 1, 6.

2. Лук'яненка, М. У цэнтры ўвагі ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 4 лістап. – С. 3.

3. Малевіч, Я. Натхненне – у прыгажосці / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 7 сак. – С. 1.

4. Малевіч, Я. Сплятаюцца ў сувеніры сонечныя прамяні / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 28 студз. – С. 1, 4.

5. Мацюшонак, Т. Навучыцца лётаць / Т. Мацюшонак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 23 чэрв. – С. 2.

6. Падбярэзкая, Т. «Мир – во мне, я – в мире» / Т. Падбярэзкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 1 снеж. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow ГУДО «Докшицкий районный центр детей и молодёжи»