Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр дзяцей і моладзі, ДУДА. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна

 

Сучасная назва Лёзненскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі
Былая назва Цэнтр пазашкольнай работы (1998)
Лёзненскі раённы Дом піянераў і школьнікаў (1960)
Тып дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
Дата заснавання 1960
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
Сайт http://cdim.liozno.edu.by/

 

1 верасня 1960 года па рашэнні раённага Савета дэпутатаў быў адкрыты Лёзненскі раённы Дом піянераў і школьнікаў. Ужо ў лістападзе яму быў адведзены асобны будынак па вуліцы Шасэйнай. Загадчыцай была прызначана Ганна Дзмітрыеўна Еніна.

У гуртках займаліся навучэнцы сярэдніх школ, усяго 103 чалавекі. Жыццё дзяцей было цікавым і разнастайным: піянеры наведвалі розныя гурткі, прымалі ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах, арганізоўвалі канцэрты, сустрэчы, экскурсіі, збіралі металалом і макулатуру.

Пры Доме піянераў працавалі такія гурткі, як харавы, драматычны, танцавальны, гурток фотамастацтва, спартыўнай гімнастыкі, авіямадэліравання і іншыя. Паступова з года ў год колькасць гурткоў павялічвалася, адкрываліся новыя гурткі.

У 1970 годзе дырэктарам Дома піянераў была прызначана Дзядкова Тамара Дзмітрыеўна.

У 1997 годзе дырэктарам Дома піянераў прызначаюць Вароніну Людмілу Мікалаеўну.

30 снежня 1998 года Дом піянераў і школьнікаў быў перайменаваны ў Цэнтр пазашкольнай работы.

З 2001 года дырэктарам Цэнтра пазашкольнай работы стала Бондарава Лідзія Іванаўна.

У 2004 годзе ў сувязі з павелічэннем колькасці гурткоў наспела неабходнасць пашырэння памяшканняў Цэнтра. Таму па хадайніцтве аддзела адукацыі Лёзненскага райвыканкама было вырашана перавесці Цэнтр пазашкольнай работы ў будынак былой старой школы па вуліцы Леніна, 65. І ўжо ў верасні таго ж года ён гасцінна адчыніў свае дзверы для навучэнцаў.

З прыходам цікавых і таленавітых педагогаў з'яўляюцца і новыя формы работы. Цэнтр пазашкольнай работы з'яўляўся не толькі ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей, цэнтрам вольнага часу, але і інструктыўна-метадычным цэнтрам пазашкольнай і піянерскай працы.

У 2005 годзе будынак былой старой школы, дзе размяшчаўся Цэнтр, быў прызнаны аварыйным і было вырашана перанесці яго ў будынак былога дзіцячага сада № 1 па вул. Леніна, 41. І новы 2006 год навучэнцы сустрэлі ўжо ў новым будынку.

У 2011 годзе Цэнтр пазашкольнай работы быў перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі «Лёзненскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».

У 2012 годзе дырэктарам установы была прызначана Каваленка Інэса Генадзьеўна.

Мяняліся дырэктары, сыходзілі на заслужаны адпачынак педагогі, прыходзілі новыя, але нязменным заставаўся дух братэрства, супрацоўніцтва, узаемадапамогі...

З 2013 года дырэктарам Цэнтра дзяцей і моладзі з'яўляецца Мінакіна Алена Уладзіміраўна.

Сёння ДУДА «Лёзненскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» – гэта шматпрофільная ўстанова, якая рэалізуе праграмы па фізкультурна-спартыўным; мастацкім (дэкаратыўна-прыкладная творчасць; харэаграфічная і тэатральная творчасць); грамадска-гуманітарным, ваенна-патрыятычным і краязнаўчым; сацыяльна-педагагічным; эколага-біялагічным профілях і інш. Па ўсіх гэтых напрамках працуюць 55 розных аб'яднанняў па інтарэсах, у якіх займаецца 654 навучэнцы. Педагагічную дзейнасць ажыццяўляюць 34 педагогі дадатковай адукацыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Леніна, д. 41.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зайцев, Ф. Открытое личное первенство ЦДиМ по шашкам среди юношей и девушек / Ф. Зайцев // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 29 студз. – С. 5.

2. Крыж-Мартецкая, Н. На маленькой планете большого творчества / Н. Крыж-Мартецкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 18 верас. – С. 6.

3. Минакина, Е. У Центра богатая история... 55-летняя! / Е. Минакина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 11 снеж. – С. 1, 3.