Школа мастацтваў, ДУА. Талачынскі раён, г. п. Коханава
- Подробности
- Створана 06.02.2020 08:40
- Адноўлена 30.03.2020 10:02
Сучасная назва | ДУА «Коханаўская дзіцячая школа мастацтваў» |
Былая назва | Коханаўская музычная школа |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1972 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава |
Коханаўская музычная школа была адчынена ў 1972 годзе ў маленькім драўляным будынку. У ёй працавалі 4 педагогі. У 2016 годзе адукацыйны працэс ажыццяўлялі ўжо 14 настаўнікаў.
У 1986 годзе школа пераехала ў новы будынак і з'явіліся новыя аддзяленні – харэаграфічнае і выяўленчага мастацтва. У тым жа годзе яна была ператворана ў школу мастацтваў.
Першым дырэктарам стаў Віктар Мікалаевіч Шышкоў.
Зараз школай кіруе Марына Вераб'ёва.
У 2003 годзе школу наведвала больш за 160 выхаванцаў, у 2013 годзе – 234.
У школе вядзецца навучанне па наступных накірунках: музычнае (інструментальнае і эстраднае аддзяленне), харэаграфічнае і выяўленчае.
Пры школе функцыянуюць творчыя калектывы:
– народны ансамбль песні і музыкі «Александрына»;
– узорны харэаграфічны калектыў «Каханачка»;
– дзіцячы аркестр народных інструментаў;
– пазабюджэтная студыя выяўленчага мастацтва «Калібры».
Калектыў школы мастацтваў і яе выхаванцы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, прымаюць удзел у мерапрыемствах раённага, абласнога і рэспубліканскага значэння.
З'яўляюцца лаўрэатамі першага Міжнароднага творчага інтэрнэт-конкурсу «Галерэя талентаў» (Расія), свята песні і музыкі «А музыкі граюць, граюць...» (г. Віцебск), тэлевізійнага творчага праекта «Зорны шлях», абласнога агляду-конкурсу харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі», адкрытага дзіцячага форуму-фестывалю «Музычны капеж».
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава, вуліца Аршанская, д. 110.
ЛІТАРАТУРА
1. Капранова, Ю. В сиянии музыки и красок / Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2019. – 5 чэрв. – С. 7.
2. Капранова, Ю. Кохановская детская школа искусств – творческие свершения / Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2016. – 20 февр. – С. 5.
3. Хмелюк, М. Этот праздник будет длиться много лет / М. Хмелюк // Наша Талачыншчына. – 2013. – 15 чэрв. – С. 3.