Цэнтр дзяцей і моладзі, ДУДА. Шаркаўчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
- Подробности
- Створана 10.03.2020 08:40
- Адноўлена 30.03.2020 10:40
Сучасная назва | Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі |
Тып | дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі |
Дата заснавання | |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына |
Сайт | http://sharkovschina.edu.by/ |
Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі – асноўная ўстанова дадатковай адукацыі ў Шаркаўшчынскім раёне. Дзейнасць Цэнтра ажыццяўляецца па наступных напрамках: арганізацыя адукацыйнага працэсу ў аб'яднаннях па інтарэсах, інструктыўна-метадычная і арганізацыйна-масавая работа.
Ва ўстанове дадатковай адукацыі функцыянуюць 33 аб'яднанні па інтарэсах. Тут займаецца 502 вучні (26 % ад усіх навучэнцаў у раёне). Усе аб'яднанні па інтарэсах можна падзяліць на наступныя профілі: мастацкі, спартыўны, турысцка-краязнаўчы, сацыяльна-педагагічны, грамадска-гуманітарны, тэхнічны.
На базе школ Шаркаўшчынскага раёна ад Цэнтра працуе 16 аб'яднанняў па інтарэсах, на базе іншых устаноў – 7.
Калектыў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі складаецца з 20 педагогаў, з іх 8 пастаянных, 12 сумяшчальнікаў. Вышэйшую адукацыю маюць 16 педагогаў, сярэдне-спецыяльную – 4.
У Цэнтры на платнай аснове працуе Школа ранняга развіцця для дашкольнікаў ва ўзросце 4–6 гадоў (2 групы). Заняткі праводзяцца па суботах у аб'яднаннях па інтарэсах: развіццё мовы і дробнай маторыкі, харэаграфія, матэматыка.
Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Верасня 17-Е, д. 76.
ЛІТАРАТУРА
1. Васілеўская, В. Б. Галоўная задача – развіццё здольнасці дзяцей / В. Б. Васілеўская ; гутарыў А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2009. – 5 жн. – С. 2.
2. Чарняўская, В. Першая спроба пяра / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2016. – 23 крас. – С. 6.