Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа мастацтваў, ДУА. Расонскі раён, г. п. Расоны

 

Сучасная назва ДУА «Расонская дзіцячая школа мастацтваў»
Былая назва Дзіцячая музычная школа
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1968
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны
Сайт http://kly-sh.rossoni.edu.by/ 

 

У 1968 годзе ў г. п. Расоны была адкрыта дзіцячая музычная школа.

З адкрыццём мастацкага аддзялення ў 1994 годзе школа набыла статус дзіцячай школы мастацтваў.

У 2000 годзе ў Расонскай дзіцячай школе мастацтваў было адкрыта харэаграфічнае аддзяленне.

Асноўныя напрамкі работы школы:

– навучальная работа;

– выхаваўчая работа;

– прафарыентацыя;

– праца з бацькамі;

– канцэртная дзейнасць;

– праца ў калектывах;

– асветніцкая дзейнасць.

Галоўная мэта калектыву:

– забеспячэнне ўмоў для развіцця і самарэалізацыі навучэнцаў на аснове творчага ўзаемадзеяння дарослых і дзяцей;

– выхаванне вышэйшых эстэтычных каштоўнасцей: прыгажосці, гармоніі, дасканаласці, тварэння, творчасці.

У Расонскай школе мастацтваў навучаецца 183 вучні на трох аддзяленнях: музычнае, мастацкае і харэаграфічнае.

Больш за трэць педагогаў – выпускнікі школы мастацтваў, якія атрымалі спецыяльную або вышэйшую адукацыю і вярнуліся ў навучальную ўстанову, каб перадаць свае ўменні падрастаючаму пакаленню.

Ва ўстанове адукацыі працуе ансамбль народнай музыкі настаўнікаў школы, дзіцячы харэаграфічны калектыў «Асоль» (кіраўнік Старавойтава Алена Віктараўна).

У 2018 годзе «Асоль» стаў пераможцам у намінацыі «Народны танец. Стылізацыя народнага танца» на IV фестывалі харэаграфічнага мастацтва «DANCE AKADEMY», які прайшоў у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску.

З 1999 года дзейнічае ўзорны цымбальны аркестр (кіраўнік – Ермакова Іна Генадзьеўна). У 2004 годзе калектыў абараніў званне «ўзорны», якое пацвярджае адзін раз у тры гады. Рэгулярна цымбалісты займаюць прызавыя месцы на розных конкурсах. У 2014 годзе цымбальны калектыў атрымаў дыплом I ступені на конкурсе аркестравых калектываў Віцебскай вобласці.

З 2010 года на базе мастацкага аддзялення працуе дзіцячая ўзорная мастацкая студыя «Каларыт» (кіраўнік – Калаур Алена Валянцінаўна).

У 2012 годзе быў адкрыты клас ігры на гітары.

У 2015 годзе пры школе мастацтваў створаны ансамбль барабаншчыц.

Дырэктар – Парфёнава Алена Іванаўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Савецкая, д. 9.

 

Расонская дзіцячая школа мастацтваў. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРасонская дзіцячая школа мастацтваў. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byCвяточны канцэрт да 50-годдзя з дня заснавання Расонскай дзіцячай школы мастацтваў. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.by/Cвяточны канцэрт да 50-годдзя з дня заснавання Расонскай дзіцячай школы мастацтваў. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byCвяточны канцэрт да 50-годдзя з дня заснавання Расонскай дзіцячай школы мастацтваў. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byДырэктар Расонскай дзіцячай школы мастацтваў Парфёнава Алена Іванаўна. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. Когда танцует «Ассоль».... / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 7 крас. – С. 1.

2. Бородулькина, А. Первое место у дуэта из Россон / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 24 лістап. – С. 1, 5.

3. Бородулькина, А. Чувствовать и понимать музыку / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2019. – 30 сак. – С. 7.

4. Бородулькина, А. 50 страниц школы искусств / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2019. – 30 сак. – С. 8.

5. Бородулькина, А. Покорились «Паруса мечты» / А. Бородулькина, М. Алексеева, Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 3 сак. – С. 4.

6. Бородулькина, А. Псков – Россоны: у творчества нет границ / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2019. – 9 лют. – С. 5.

7. Бородулькина, А. «Стать художником – детская мечта» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2019. – 30 сак. – С. 7.

8. Гореликова, И. «Волшебный мир искусства» / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2019. – 30 сак. – С. 8.

9. Гореликова, И. Могилёв покорился юным музыкантам и танцорам / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2019. – 21 снеж. – С. 8.

10. Гореликова, И. Под парусом музыки и дружбы / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 19 мая. – С. 4.

11. «Звучит оркестра песнь златая...» / подгот. Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2015. – 8 мая. – С. 9.

12. Из истории развития образцового цимбального оркестра / подгот. Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2015. – 8 мая. – С. 9.

13. Кириллова, Е. Дмитрий Сечков победил в конкурсе / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 9 чэрв. – С. 6.

14. Падрэз, Ю. Ёсць усе магчымасці для ўсебаковага развіцця дзяцей / Ю. Падрэз // Голас Расоншчыны. – 2006. – 17 лют. – С. 2.

15. Парфёнова, Е. И. Елена Парфёнова: «В работе, как и в семье, важна искренность» / Е. И. Парфёнова ; беседовала Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 16 снеж. – С. 8.

16. Пастернак, Т. «Браво!» от латышей / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 9 июня. – С. 24.

17. Пастернак, Т. В Россонах зазвучал Шопен / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 1 сент. – С. 20.

18. Пастернак, Т. С музыкой к соседям / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 16 февр. – С. 12.

19. Скоп, В. Дзіцячай школе мастацтваў – 35 гадоў / В. Скоп // Голас Расоншчыны. – 2004. – 21 мая. – С. 3.

20. Скоп, В. Развіваюць мастацкія здольнасці / В. Скоп // Голас Расоншчыны. – 2003. – 30 мая. – С. 2.

21. Шпакоўская, Г. Пяюць цымбалы ў Расонах / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 6 янв. – С. 8.

22. Шыёнак, В. Цудоўнае прызванне развіваць таленты / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2007. – 12 кастр. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама

arrow Детской школе искусств 50 лет

arrow  Поделились магией музыки и танца

arrow  «Ассоль» стала победителем танцевального конкурса, который прошёл в столице