Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр дзяцей і моладзі, ДУДА. Расонскі раён, г. п. Расоны

 

Сучасная назва ДУДА «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі»
Былая назва Цэнтр пазашкольнай работы (2002)
Дом школьніка (1990)
Дом піянераў (1961)
Тып дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
Дата заснавання 1960
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны

 

У 1960 годзе на базе Расонскай сярэдняй школы было створана аддзяленне для пазашкольнай работы з дзецьмі. Гэта было невялікае памяшканне ў драўляным будынку насупраць школы.

З 7 сакавіка 1961 года дырэктар – Г. Ф. Сталбунова. Дом піянераў вёў разнастайную працу па прывіцці цікавасці да музычнай культуры, навукі, тэхнікі, па прапагандзе народнага мастацтва, аказвалася метадычная дапамога педагагічным калектывам школ Расонскага раёна.

У той час на Расоншчыне было больш за 40 пачатковых школ. Машын не было, дабірацца на месца прыходзілася на перакладных, на конных вазах. Працавалі гурткі: турысцка-краязнаўчы, танцавальны, юны канструктар, вязанне, вышыўка і іншыя.

У 1962 годзе Дом піянераў пераехаў у новае памяшканне – будынак былой друкарні.

З'явіліся новыя гурткі: юны кнігалюб, шахматна-шашачны. Было набрана 15–18 дзяцей, але жадаючых было значна больш. Пакоі для заняткаў былі перапоўненыя.

У 1964 годзе Дому піянераў вылучылі некалькі пакояў з левага боку сучаснай Расонскай дзіцячай школы мастацтваў. Дырэктар – А. Ю. Лукомская. У гэты перыяд працавалі гурткі: юнкары, радыётэхнічны, спевы, мастацкае чытанне. Больш за 800 вучняў Расонскай школы займаліся ў гуртках.

У 1970–1975 гг. дырэктар Дома піянераў – Р. С. Апанасевіч. Гурткі: шашачны, кветкаводства, вязанне, мастацкі, лялечны, танцавальны. Праводзіліся касцюміраваныя прадстаўленні, піянерскія і турысцкія злёты, «Зарніца», экскурсіі і паходы.

У 1975–1977 гг. дырэктар – Н. У. Чыжова. Вялікая ўвага надавалася ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Праводзіліся вахты памяці, сустрэчы з ветэранамі вайны, добраўпарадкаванне помнікаў. Разам з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны ствараўся летапіс воінскіх злучэнняў. Праца ў школах вялася ў рамках экспедыцыі «Мая Радзіма – СССР».

У 1980–1985 гг. дырэктар – Н. І. Пецярэнка. Працавалі гурткі мастацкай творчасці, лялечны клуб «Пошук», які працаваў на базе музея. Найбольш запамінальнымі былі агляды строю і песні, «Зарніца», «Арляня». Цікава праходзілі сустрэчы на партызанскай паляне, прысвечаныя Дню нараджэння піянерскай арганізацыі.

У 1984 годзе Дом піянераў быў пераведзены ў будынак сядзібы памешчыка Гласка. З'явіліся дадатковыя памяшканні для работы гурткоў. Адкрыўся танцавальны гурток (кіраўнік – В. В. Літвінава). У 1986 годзе адкрыліся музычныя гурткі (кіраўнік – Т. Н. Фамінчук). Вялікую ўвагу ў гэты перыяд Дом піянераў надаваў экскурсійнай працы. Гурткоўцы наведвалі Маскву, Ленінград, Кіеў, «Залатое кальцо Расіі», Севастопаль, Крымскі паўвостраў.

У 1988 годзе пры Доме піянераў адкрылася турбаза на 25 месцаў. Дырэктар турбазы – Н. М. Смаляк. У гэты перыяд адбываліся паходы, развіваўся велатурызм.

У 1990–2003 гг. дырэктар – І. А. Лукшыц. Дом піянераў перайменаваны ў Дом школьніка. Адкрыўся вельмі запатрабаваны гурток у дзяцей «Фатаграфіі клуба» (кіраўнік А. М. Прудоўская). У Доме школьніка працавала 15 гурткоў. Папулярныя гурткі: «Гаспадынька», танцавальны, вакальна-інструментальны ансамбль.

25 верасня 2002 года Дом школьніка перайменаваны ў Цэнтр пазашкольнай работы. З 2003 года дырэктар – В. А. Шаблінская. Пазашкольная ўстанова становіцца метадычным, арганізацыйным цэнтрам выхаваўчай работы ў раёне. Праводзіцца вялікая праца па добраўпарадкаванні тэрыторыі і памяшканняў.

У 2011 годзе перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі». Узорныя калектывы: эстрадная студыя «Надзея» і фальклорны калектыў «Нежачкі». Гэтыя калектывы з'яўляюцца пераможцамі шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і фестываляў.

З 1 снежня 2014 года Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі размяшчаецца ў будынку школьнага інтэрната.

ДУДА «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі» – гэта шматпрофільная ўстанова, якая з'яўляецца забаўляльным, каардынацыйным, інфармацыйным цэнтрам у раёне па грамадзянска-патрыятычным, экалагічным, мастацка-эстэтычным выхаванні, развіцці тэхнічнай творчасці і дзіцячага руху.

Дырэктар – Шаблінская Валянціна Анатольеўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Машэрава, д. 2.

 

Педагагічны калектыў ДУДА «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі». Фотаздымак з сайта https://rossony-roo.gov.byДУДА «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі». Фотаздымак з сайта https://rossony-roo.gov.by
ДУДА «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі». Фотаздымак з сайта https://rossony-roo.gov.by
ДУДА «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі». Фотаздымак з сайта https://rossony-roo.gov.by
ДУДА «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі». Фотаздымак з сайта https://rossony-roo.gov.by
ДУДА «Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі». Фотаздымак з сайта https://rossony-roo.gov.by

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеева, М. «Нежачкі» на сцэне Палаца Рэспублікі / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 2 чэрв. – С. 1.

2. Бородулькина, А. «Нежачкі» на фольклорном фестивале / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 30 чэрв. – С. 9.

3. Кірылава, А. «Нежачкі» ўзялі гран-пры! / А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2018. – 10 сак. – С. 3.

4. Кірылава, А. «Нежачкі» ў фальклорнай прасторы / А. Кірылава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 12 апр. – С. IV.

5. Кириллова, Е. Александр Подвительский вошёл в число лучших вокалистов страны / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 16 чэрв. – С. 5.

6. Кириллова, Е. Елена Ващенко – «Человек года Витебщины» / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 10 лют. – С. 1–2.

7. Кириллова, Е. Почётный радист СССР, изобретатель, прекрасный человек / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 13 мая. – С. 5.

8. Князева, К. «Нежачкі» адраджаюць побытавае мастацтва / К. Князева // Народнае слова. – 2010. – 13 лют. – С. 8.

9. Крыжевич, С. А. Музыкальной души человек / С. А. Крыжевич ; беседовала П. Семоненко // Голас Расоншчыны. – 2009. – 10 сак. – С. 2.

10. Пастернак, Т. А на Россонщине «Субботу» танцуют / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 22 мая. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйная старонка ў ВК

arrow Афіцыйны сайт аддзела па адукацыі Расонскага райвыканкама