Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр дзяцей і моладзі, ДУДА. Ушацкі раён, г. п. Ушачы

 

Сучасная назва ДУДА «Ушацкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі»
Былая назва
Цэнтр пазашкольнай работы (1998)
Раённае аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы (1993)
Дом піянераў (1968)
Тып дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
Дата заснавання 1968
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы 
 Сайт http://cdim.ushachi.edu.by

 

Ушацкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі пачаў сваю дзейнасць з 1968 года як Дом піянераў. У 1993 годзе ён быў перайменаваны ў раённае аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы, а ў 1998 годзе – у Цэнтр пазашкольнай работы. З 2012 года ўстанова мае сучасную назву – ДУДА «Ушацкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».

Асноўныя задачы: забеспячэнне неабходнай колькасці рознапрофільных аб'яднанняў па інтарэсах, садзейнічанне арганізацыі змястоўнага вольнага часу дзяцей і моладзі; развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў і ўдзел адоранай моладзі ў рэгіянальных і рэспубліканскіх мерапрыемствах розных напрамкаў; развіццё дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства праз удзел у акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Радзіму – выхавай сябе» і інш.

Ва ўстанове арганізавана работа 54 аб'яднанняў па інтарэсах. Яны працуюць на базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі і 8 ўстаноў адукацыі раёна (5 школ і 3 установы дашкольнай адукацыі).

Напрамкі дзейнасці:

– грамадзянска-патрыятычны;

– турысцка-краязнаўчы;

– мастацка-эстэтычны;

– выхаванне культуры вольнага часу;

– фарміраванне навыкаў ЗЛЖ.

Усяго ў аб'яднаннях па інтарэсах ДУДА «Ушацкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» на пачатак 2019/2020 навучальнага года было занята звыш 600 навучэнцаў, што складае 50 % ад агульнай колькасці навучэнцаў раёна. З імі працуюць 22 педагагічныя работнікі.

Структурным падраздзяленнем ДУДА «Ушацкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» з'яўляецца аздараўленчы лагер «Турасполле», які размешчаны ва ўсходняй частцы Ушацкага раёна. Лагер знаходзіцца на беразе р. Дзіва, недалёка ад гідралагічнага заказніка «Возера Крывое». Аздараўленчы лагер працуе ў тры змены. Старшы атрад лагера мае эколага-біялагічны профіль.

Ушацкім раённым Цэнтрам дзяцей і моладзі аказваюцца дадатковыя платныя паслугі: правядзенне культурна-забаўляльных мерапрыемстваў (навагоднія святы, дні нараджэння, пракат музычнай апаратуры і інш.); распрацоўка сцэнарыяў, выраб сувеніраў (падарункаў) з саломы, бяросты; бутаньерак, букетаў, пано і інш.

Адрас: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы, вуліца Ленінская, 15-2.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барановiч, Н. Выстава дзiцячай творчасцi / Н. Барановiч // Патрыёт (Ушачы). – 1999. – 15 мая. – С. 6.

2. Вяль, Л. Весткі з цэнтра пазашкольнай работы / Л. Вяль // Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 5 лют. – С. 2.

3. Давыдава, Л. Убачыць чароўнае ў звычайным / Л. Давыдава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 10 лют. – С. 11.

4. Каваленка, Н. М. Занятак знойдзецца кожнаму / Н. М. Каваленка ; гутарыў А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 6 верас. – С. 3.

5. Каваленка, Н. Праз творчасць – да поспеху / Н. Каваленка // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 27 крас. – С. 2.

6. Камаркова, В. Майстры барабаннай справы / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 1 лістап. – С. 5.

7. Футарман, А. Выхаваўчая роля спадчыны / А. Футарман // Настаўніцкая газета. – 2019. – 2 сак. – С. 7.