Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа мастацтваў, ДУА. Ушацкі раён, г. п. Ушачы

 

Сучасная назва ДУА «Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў»
Былая назва Дзіцячая музычная школа
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1969
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы 
 Сайт http://cdim.ushachi.edu.by

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў» з'яўляецца шматпрофільнай установай адукацыi, якая ажыццяўляе эстэтычна-выхаваўчую, асветніцкую функцыі з дапамогай навучання дзяцей розным відам мастацтваў, стварэннем спрыяльных умоў для развіцця іх творчых здольнасцяў, прафесійнага самавызначэння.

Створана была Ушацкая музычная школа 18 ліпеня 1969 года па загадзе Віцебскага абласнога ўпраўлення культуры. У ёй працавала тры аддзяленні: навучанне ігры на баяне, цымбалах і фартэпіяна (выкладчыкі: Любоў Пятроўна Власенка, Канстанцін Сямёнавіч Корабаў, Ганна Аркадзьеўна Ваўчок, Таіса Антонаўна Пятрашка). Дырэктарам музычнай школы стаў Л. А. Власенка. У першы клас тады пайшло 24 вучні. У 1988 годзе былі адчынены два новыя аддзяленні – харавое і выяўленчага мастацтва, і ўстанова атрымала новы статус – з музычнай пераўтварылася ў школу мастацтваў. З 1994 года яе ўзначальвае Сяргей Васільевіч Парашкін. У 1999 годзе (першым у краіне) у школе з'яўляецца эстраднае аддзяленне, а таксама аддзяленне харэаграфіі. Існуе і два філіялы школы – у аграгарадках Арэхаўна і Глыбачка.

У верасні 1999 года ўстанова пераўтворана ў дзіцячую школу мастацтваў. У школе створана вучэбна-матэрыяльная база, якая адпавядае выкананню асноўных задач школы мастацтваў: забеспячэнне неабходных умоў для фарміравання агульнай культуры і мастацкага развіцця дзяцей, задавальненне іх запатрабаванняў у дадатковай адукацыі, развіццё матывацыі да творчай дзейнасці; пошук, навучанне і выхаванне таленавітых дзяцей. На 1 студзеня 2000 года ў школе меліся аддзяленні: народных струнных інструментаў, баяна і акардэона, фартэпіяна, харавое, эстраднае, харэаграфічнае. У школе працавалі 30 выкладчыкаў. Доўга і плённа выкладалі Т. В. Дайлідзёнак, Л. А. Жарнасек, Г. М. Какашынская, Н. Г. Рабеева. Яны выкарыстоўвалі вопыт першых настаўнікаў К. С. Карабаня, Т. А. Пятрашкі, Л. П. Власенкі і іншых.

Зараз навучэнцамі Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў з'яўляюцца больш за трыста чалавек, педагагічны калектыў складае 32 штатныя выкладчыкі.

Сярод выхаванцаў школы – выпускнікі кансерваторыі, універсітэта культуры. Выкладчыкі і навучэнцы актыўна ўдзельнічаюць у канцэртах і конкурсах рознага ўзроўню. Штогод у сваёй дзейнасці школа мастацтваў дасягае значных поспехаў, як у падрыхтоўцы будучых высокакваліфікаваных музыкантаў-прафесіяналаў і педагогаў, так і ў актыўным удзеле ў культурным жыцці раёна, вобласці, рэспублікі. Калектывы настаўнікаў і вучняў школы нааднаразова перамагалі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Яны – пастаянныя ўдзельнікі раённых свят і мерапрыемстваў. Лаўрэатам II рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча была акардэаністка Л. Дабравольская. Яна, а таксама вучаніца эстраднага аддзялення Н. Філімонава, – стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Пры Ушацкай дзіцячай школе мастацтваў створаны народныя калектывы: узорны дзіцячы хор і ўзорны аркестр народных інструментаў, а таксама народны квартэт «Натхненне». Дзіцячы хор выконвае хіты і шлягеры розных гадоў, рускую і замежную класіку, фантазіі на народныя тэмы, а таксама песні самадзейных кампазітараў і паэтаў. Аркестр ўключае ў сябе: домры, балалайкі, баяны, цымбалы, фартэпіяна, ударныя. Яго рэпертуар складаецца з твораў сучасных беларускіх аўтараў, папулярнай музыкі з кінафільмаў. У складзе народнага квартэта «Натхненне», створанага ў 1998 годзе, выкладчыкі: А. Сазонава, А. Іўліева, І. Коршун, Ж. Савіцкая. Квартэт выконвае беларускія народныя песні, сучасныя творы.

Адрас: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы, вуліца Ленінская, 28.

 

Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў. Фота з сайта https://vk.comХор дзіцячай школы мастацтваў. Ушацкі раён. Фота з сайта belcult.by

ЛІТАРАТУРА

1. Адамовіч, Л. Падарунак ад Прэзідэнта / Л. Адамовіч // Патрыёт (Ушачы). – 2001. – 29 верас. – С. 1.

2. Багдановіч, Н. Берагі надзей і перамог / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 12 жн. – С. 8.

3. Багдановіч, Н. Вучыцца спевам едзе з Полацка / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 12 чэрв. – С. 3.

4. Багдановіч, Н. «Нашы дзеці – самыя таленавітыя» / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 2 мая. – С. 1, 4.

5. Багдановіч, Н. Ніводнай фальшывай ноты / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 29 мая. – С. 2.

6. Багдановіч, Н. Пакарылі Падняпроўе / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 31 мая. – С. 5.

7. Багдановіч, Н. Пакуль струны звіняць – не спыняцца, ствараць / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 12 кастр. – С. 5.

8. Бондарава, Т. Зоркі, бачныя здалёк / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2013. – 21 лістап. – С. 7.

9. Караленка, В. Адна партыя ў чатыры рукі / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 7 сак. – С. 1.

10. Караленка, В. Акардэон – гэта прыгожа / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 4 лют. – С. 1–2.

11. Караленка, В. І зноў праславілі Ушачы / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 8 ліп. – С. 1–2.

12. Караленка, В. Зоркамі становяцца / В.Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 14 мая. – С. 3.

13. Караленка, В. Музыка яе душы / В. Караленка // Патрыёт(Ушачы). – 2002. – 27 сак. – С. 1.

14. Караленка, В. 30 гадоў у царстве музыкi / В. Караленка // Патрыет (Ушачы). – 1999. – 9 кастр. – С. 2.

15. Караленка, В. Тэхнічны музыкант і рамантычны тэхнік / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 7 кастр. – С. 1, 5

16. Караленка, В. Узорны сярод узорных / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 30 крас. – С. 3.

17. Караленка, В. Ушацкая школа мастацтваў – гісторыя ў асобах / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 4 снеж. – С. 1, 5.

18. Караленка, В. Эстрада па густу ўсім / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2002. – 6 сак. – С. 3.

19. Кароткая, В. Час, багаты на творчыя поспехі / В. Кароткая // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 6 крас. – С. 6.

20. Салтук, А. Песні нараджае жыццё / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2005. – 8 снеж. – С. 16.

21. Телешева, А. «Музыке все возрасты покорны» / А. Телешева // Рэспубліка. – 2003. – 24 снеж. – С. 2.

22. Школа мастацтваў // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 569.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Дяржаўная ўстанова адукацыі «Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў»