Палац дзяцей і моладзі Віцебскі абласны, ДУДА. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 09.03.2021 08:40
- Адноўлена 09.03.2021 15:02
Сучасная назва | ДУДА «Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі» (2011) |
Былая назва | УА «Дзяржаўнае абласное аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі» (2003) |
Віцебскае абласное аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі (1992) | |
Абласны Палац піянераў і школьнікаў (1950) | |
Тып | дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі |
Дата заснавання | 1950 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Афіцыйны сайт | https://centers.by |
У 1950 годзе ў Віцебску быў адкрыты Абласны Палац піянераў і школьнікаў. Установа з'яўлялася арганізацыйна-масавым і інструктыўна-метадычным цэнтрам пазашкольнай работы з навучэнцамі горада і вобласці. У Палацы праводзіліся семінары, навукова-практычныя канферэнцыі, арганізоўваліся конкурсы, выставы дзіцячага тэхнічнага, выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці і інш.
У 1951 годзе была адкрыта першая ў Віцебскай вобласці база юных турыстаў, у 1957 годзе – абласная дзіцячая экскурсійна-турысцкая станцыя, у 1966 годзе – абласная Станцыя юных тэхнікаў. У 1962 годзе быў арганізаваны першы абласны лагер «Юных сяброў прыроды», які рыхтаваў інструктараў – грамадскіх работнікаў з ліку лепшых юннатаў школ вобласці.
1 студзеня 1992 года абласныя пазашкольныя ўстановы былі рэарганізаваны ў Віцебскае абласное аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі. 4 снежня 2003 года Віцебскае абласное аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі перайменавана ва УА «Дзяржаўнае абласное аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі», а 1 верасня 2011 года ўстанова адукацыі перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі».
ДУДА «Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі» з'яўляецца шматпрофільнай установай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая з'яўляецца каардынацыйным і інфармацыйным цэнтрам па грамадзянска-патрыятычным, экалагічным, мастацка-эстэтычным выхаванні, развіцці тэхнічнай творчасці. Гэта цэнтр рэалізацыі і прасоўвання перспектыўных маладзёжных ініцыятыў, каардынатар метадычнай работы і ўкаранення перадавога педагагічнага вопыту.
Для задавальнення адукацыйных і сацыякультурных запытаў дзяцей і моладзі, развіцця іх творчых здольнасцяў ва ўстанове адукацыі арганізавана работа 391 аб'яднання па інтарэсах, у якіх займаецца больш за 4000 навучэнцаў. Сярод іх 10 узорных калектываў. Профіль аб'яднанняў па інтарэсах пераважна мастацкі, але таксама развіваюцца эколага-біялагічны, тэхнічны, турыстычны, краязнаўчы напрамкі, гурткі грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці.
Дзякуючы падтрымцы органаў дзяржаўнай улады, пасля капітальнага рамонту з рэканструкцыяй у 2018 годзе другое нараджэнне набыў будынак Палаца па вуліцы Шчарбакова-Набярэжная, што пашырыла магчымасці для развіцця талентаў і творчых здольнасцяў, ранняй прафесійнай арыентацыі дзяцей і падлеткаў. У 2019 годзе быў адкрыты скаладром і праводзяцца спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні. У 2020 годзе таксама пасля мадэрнізацыі і рэканструкцыі быў адкрыты і другі корпус па праспекце Фрунзэ. Большасць аб'яднанняў па інтарэсах, размешчаных у гэтым будынку, маюць навукова-даследчую накіраванасць і арыентаваны на ўстойлівае развіццё эканамічна запатрабаваных напрамкаў. З верасня 2019 года пры экалагічным аддзеле працуе вучэбная лабараторыя, дзе арганізавана работа аб'яднанняў «Крокі ў навуку» і «Вывучай, даследуй, эксперыментуй».
У Палацы функцыянуюць 7 структурных падраздзяленняў і 2 філіялы: дзіцячы аздараўленчы лагер «Дружные ребята» і станцыя юных турыстаў, на базе якой дзейнічае дзіцячы аздараўленчы лагер «Лідар».
Залогам якаснай работы Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі з'яўляюцца высокакваліфікаваныя педагагічныя кадры. На сённяшні дзень ва ўстанове адукацыі працуе каля 187 педагагічных работнікаў, з іх 48 педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
ДУДА «Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі» ўдзельнічае ў адукацыйным праекце «Зялёныя школы», які накіраваны на фарміраванне высокай экалагічнай культуры вучняў, павышэнне іх сацыяльнай актыўнасці ў вырашэнні пытанняў аховы навакольнага асяроддзя, павышэнне ўзроўню экалагічнай адукацыі навучэнцаў.
Палац дзяцей і моладзі плённа супрацоўнічае з установамі вышэйшай і прафесійнай адукацыі, інавацыйнымі кампаніямі і прадпрыемствамі, напрыклад, фармацэўтычнай кампаніяй NatiVita. Выбраны вектар супрацоўніцтва дазваляе сумесна праводзіць конкурсы, экскурсіі, знаёміць выхаванцаў з найноўшымі распрацоўкамі ў сферы высокіх тэхналогій. Пашыраецца і міжнароднае супрацоўніцтва, актыўна практыкуюцца анлайн-конкурсы, дыстанцыйныя квізы, квесты, афлайн- і анлайн-заняткі.
Штогод у Палацы праводзіцца больш за 200 мерапрыемстваў абласнога ўзроўню. Самымі яскравымі з'яўляюцца навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў «Квант», абласны турнір па робататэхніцы, фестывалі школьных бізнес-кампаній і прававых ведаў.
Дырэктар – Андрэеў Дзмітрый Анатольевіч.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Фрунзэ, 94; вуліца Шчарбакова-Набярэжная, 8.
ЛІТАРАТУРА
1. Алёхіна, Н. Віцебск запальвае зоркі / Н. Алёхіна // Настаўніцкая газета. – 2006. – 12 верас. – С. 1.
2. Башун, Е. В Витебске после масштабной реконструкции открыли второе здание областного дворца детей и молодежи / Е. Башун // Витебские вести. – 2020. – 27 ліп. – С. 3.
3. Башун, Е. Чтобы мечты в реальность воплощать / Е. Башун // Витебские вести. – 2020. – 28 июля. – С. 4.
4. Бондарава, Т. Інвестыцыя ў будучыню / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2020. – 8 жн. – С. 13.
5. Бондарава, Т. І ў сэрцы музыка гучыць... / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2013. – 15 чэрв. – С. 22.
6. Бондарава, Т. Ля вытокаў дзіцячых талентаў / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2020. – 30 мая – С. 1.
7. Бондарава, Т. Мовай гульні, праўдай жыцця / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 16 мая. – С. 1.
8. Бондарава, Т. Покліч далёкіх вандровак / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2013.– 23 ліп. – С. 4.
9. Бондорева, Т. Этот дивный ТЕХНОмир / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. – 2011. – 17 дек. – С. 1, 7.
10. Войтов, С. Понять мир музыки / С. Войтов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 23 июля. – С. 7.
11. Дворец пионеров и школьников // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 161.
12. Камлёва, Н. Максимум для развития / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2018. – 23 авг. – С. 2.
13. Лукьянова, Н. Незабываемые уроки изо / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 11 снеж. – С. 1.
14. Ляшук, С. Здоровые сотки / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 9 февр. – С. 5.
15. Пукшанскі, А. Укладзенае вернецца / А. Пукшанскі // Звязда. – 2020. – 14 жн. – С. 14.
16. Пучкова, Е. Дворец для юных интеллектуалов / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 30 июля. – С. VІІ.
17. Пушнякова, А. Нескучная эконаука / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2019. – 5 февр. – С. 5.
18. Пушнякова, А. Романтика лесной дороги / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2019. – 22 авг. – С. 21.
19. Рудэнка, М. А. Калядны подых творчасці і натхнення / М. А. Рудэнка ; гутарыла Н. Дубік // Настаўніцкая газета. – 2014. – 28 студз. – С. 1.
20. Серебрякова, Т. Грянет оркестр, и душа запоет / Т. Серебрякова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 18 апр. – С. 2.
21. Степанская, Т. С наградами из Туапсе / Т. Степанская // Витебские вести. – 2015. – 3 янв. – С. 22.
22. Черниченко, Н. Всё лучшее для детей / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 23 авг. – С. 1–2.