Ліцей тэкстыльшчыкаў прафесійны імя Г. В. Сямёнава Аршанскі дзяржаўны, УА. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 16:33
Сучасная назва | УА «Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцей тэкстыльшчыкаў імя Г. В. Сямёнава» |
Былая назва | Школа фабрычна-завадскога вучнёўства |
Дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 45 | |
Тып |
установа адукацыі |
Дата заснавання | 1929 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://lyceum-textile.by/home_/ |
У 1927 г. было вырашана прыступіць да будаўніцтва льнокамбіната ў г. Орша. А паколькі такое прадпрыемства мела патрэбу ў кваліфікаваных кадрах, то ў 1929 г. была адкрыта школа фабрычна-завадскога вучнёўства, якая выпускала спецыялістаў для камбіната.
Раней датай адкрыцця лічылася 1 верасня 1937 года, аднак нядаўна былі знойдзены дакументы, якія даказваюць існаванне школы ФЗН у 1929 г.
Першапачаткова школа ФЗН знаходзілася ў памяшканні дзіцячага садка № 23, а ў 1935 г. было вырашана прыступіць да будаўніцтва новага будынка, дзе ліцэй знаходзіўся і дагэтуль.
З 1941 па 1944 гг. школа ФЗН не працавала ў сувязі з баявымі дзеяннямі на тэрыторыі г. Оршы. А 1 жніўня 1944 года школа адкрылася і зноў пачала рыхтаваць працоўных: слесараў, электраманцёраў, будаўнікоў, ткачоў і г. д.
1 студзеня 1963 года школа перамейнавана ў «Дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 45».
З 1988 г. ліцэй носіць ганаровае імя былога дырэктара Аршанскага льнокамбіната, Героя Сацыялістычнай працы Георгія Васільевіча Сямёнава.
За час свайго існавання ліцэй выпусціў каля 22 тысяч кваліфікаваных рабочых. Ліцэй цесна супрацоўнічае з такімі прадпрыемствамі, як СП ТАА «Дынама Праграм Орша», КУП «Даліла» і г. д, аднак базавым прадпрыемствам для ліцэя з'яўляецца РУВГП «Аршанскі льнокамбінат».
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Маладзёжная, д. 5.
ЛІТАРАТУРА
1. Васильева, Т. С юбилеем, лицей!!! / Т. Васильева // Аршанская газета. – 2009. – 31 кастр. – С. 3.
2. Королев, Г. И души золотыми назовут… / Г. Королев // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 29 верас. – С. 2.
3. Кулешова, Н. М. Приглашает лицей текстильщиков / Н. М. Кулешова // Телеком-экспресс (Орша). – 2015. – 13 авг. – С. 2–3.
4. Училище текстильщиков празднует свой юбилей // Трыбуна тэкстыльшчыка (Орша). – 1997. – 24 кастр. – С. 3.