Ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці Дубровенскі дзяржаўны, УА. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 16:36
Сучасная назва | УА «Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» |
Былая назва | СПТВ-35 |
Дубровенскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 171 | |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна |
Сваю гісторыю ліцэй пачаў з 1 кастрычніка 1945 года. У кастрычніку 1945 года ў пасёлку Бабінічы Аршанскага раёна была створана школа механізацыі сельскай гаспадаркі. Школу механізацыі ўзначаліў Іван Пятровіч Бібікаў.
У 1946 годзе выпусцілі першых спецыялістаў – 90 маладых трактарыстаў і камбайнёраў.
У 1963 годзе вучылішча было пераведзена з Бабініч ў Дуброўна, а ў наступным годзе яно было перайменавана ў СПТВ-35.
У 1968 годзе быў здадзены новы навучальны корпус, а потым лабараторна-практычны корпус і інтэрнат (на 400 месцаў). З 1970 года вучылішча было пераведзена ў разрад сярэдніх прафесійна-тэхнічных вучыльшч. З 1 верасня 1984 года ў сувязі з рэформай агульнаадукацыйнай і прафесійнай школ – перайменавана ў Дубровенскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 171.
З 14 жніўня 2002 года – дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Шэраг выпускнікоў ліцэя ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.
За ўвесь час існавання вучылішча было падрыхтавана каля 26 тысяч спецыялістаў. Выпускнікі ліцэя выкладаюць у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, з'яўляюцца супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС, МНС, Дэпартамента аховы.
У цяперашні час Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці вядзе падрыхтоўку рабочых кадраў па прафесіях на аснове базавай адукацыі:
– «Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў»;
– «Тэхналогія зварачных работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў»;
– «Лабараторныя даследаванні і вымярэнні ў вытворчасці. Грамадскае харчаванне»;
– «Тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў. Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын».
На аснове сярэдняй адукацыі:
– «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў».
Для забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу ў ліцэі маюцца:
– кабінеты і лабараторыі;
– вучэбна-вытворчыя майстэрні;
– бібліятэка з чытальнай залай;
– спартыўная база;
– актавая зала;
– інтэрнат;
– сталовая;
– пункт аховы здароўя;
– адміністрацыйна-гаспадарчыя падраздзяленні.
Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вул. Нікандравай, д. 31.
ЛІТАРАТУРА
1. Малчанава, І. «Захварэць» прафесіяй / І. Малчанава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 26 снеж. – С. 2.
2. Навумава, А. Кузня кадраў для народнай гаспадаркі / А. Навумава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 30 крас. – С. 3.
3. Навумава, А. А. Ліцэй чакае навучэнцаў / А. А. Навумава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 1 верас. – С. 1–2.
4. Пастернак, Т. Будущие трактористы изучают компьютеры / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 30 кастр. – С. 3.
5. Старавойтова, Ю. Школьники гостили в Дубровенском лицее / Ю. Старавойтова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2018. – 11 крас. – С. 4.