Ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці Боркавіцкі прафесійна-тэхнічны, УА. Верхнядзвінскі раён.
- Подробности
- Створана 08.01.2019 08:40
- Адноўлена 15.01.2019 08:41
Сучасная назва | УА «Боркавіцкі прафесійна-тэхнічны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці |
Былая назва | ДПТВ-170 |
СПТВ-170 | |
СПТВ-33 | |
Школа механізацыі сельскай гаспадаркі | |
Сельскагаспадарчая школа | |
Тып | установа адукацыі |
Дата заснавання | 1939 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аг. Боркавічы |
Гісторыя ліцэя пачынаецца ў 1944 годзе – менавіта тады ў мястэчку Лынтупы была створана сельскагаспадарчая школа, якая потым была пераведзена ў в. Боркавічы. 11 жніўня 1949 года загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР тут была створана Боркавіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі.
Першым дырэктарам Боркавіцкай школы механізацыі стаў Іван Іванавіч Пінкуль, які кіраваў установай да 1956 года.
Чатыры гады школа была вузкапрофільнай навучальнай установай, а з 1953 года перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-33 механізацыі сельскай гаспадаркі.
З 1956 па 1965 гг. дырэктарам вучылішча працаваў Андрэй Емяльянавіч Сямураў. З 1966 па 1973 гг. вучылішчам кіраваў Міхаіл Іванавіч Лёгенькі, а ў наступныя чатыры гады – Анатоль Якаўлевіч Галыня.
У 1980 годзе вучылішча пераведзена на сярэднюю адукацыю. У 1984 годзе яно перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-170. У 2001 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Боркавіцкае ДПТВ-170, а праз чатыры гады – ва ўстанову адукацыі «Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
Забяспечыць кваліфікаванымі кадрамі аграрную галіну, падрыхтаваць спецыялістаў у іншых запатрабаваных у сельскай мясцовасці сферах – такія задачы стаяць перад установай адукацыі.
Сёння ў Барковічах вучацца дзеці з Верхнядзвінскага, Полацкага, Расонскага, Мёрскага і Пастаўскага раёнаў. Хлопцы пасля заканчэння ліцэя будуць працаваць слесарамі па рамонце сельскагаспадарчых машын, трактарыстамі-машыністамі, электрагазазваршчыкамі і вадзіцелямі аўтамабіля.
Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аг. Боркавічы, вуліца Лесазаводская-1, д. 39.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандрава, С. Будуць у вёсцы новыя майстры / С. Аляксандрава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 24 верас. – С. 3.
2. Арлова, Л. Тут працуюць і вучацца творчыя людзі / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 9 чэрв. – С. 2.
3. Дзвінская, С. І прафесіяй авалодваюць, і гаспадарам дапамагаюць / С. Дзвінская // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2003. – 19 жн. – С. 2.
4. Зимацкая, А. Здесь учат нужным профессиям / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2010. – 9 лют. – С. 2.
5. Камлёва, Н. Лицей из глубинки готовит профессионалов / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2015. – 16 мая. – С. 4.
6. Ляшук, С. Молодые пахари борозды не портят / С. Ляшук // Народнае слова. – 2005. – 25 кастр. – С. 2.
7. Путем реформ и созидания / подгот.: Я. Пакульневич, В. Соловьев // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 12 снеж. – С. 1, 6–7.