Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вучылішча Віцебскае кадэцкае, ДУА. Віцебскі раён, п. Лужасна

 

Сучасная назва Віцебскае кадэцкае вучылішча
Былая назва Лужаснянская школа-інтэрнат-гімназія для здольных і таленавітых дзяцей
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 2011
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Віцебскі раён, п. Лужасна
Афіцыйны сайт

http://vku.by/

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Віцебскае кадэцкае вучылішча» створана на падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама ад 12 красавіка 2011 г. № 223. Адкрыццё адбылося 1 верасня 2011 г. Вучылішча сфармавана шляхам рэарганізацыі Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці. Гэта дазволіла выкарыстоўваць інавацыйны вопыт педагагічнага калектыву, надаваць павышаную ўвагу патрыятычнаму выхаванню і фізічнай культуры дзяцей з высокім узроўнем іх падрыхтоўкі па агульнаадукацыйных дысцыплінах. Выпускнікі Віцебскага кадэцкага вучылішча паспяхова паступаюць ва ўстановы адукацыі сілавых структур і іншыя найбольш рэйтынгавыя ВНУ.

Кадэцкае вучылішча – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая выконвае задачы атрымання навучэнцамі (кадэтамі) базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, а таксама першасных ведаў і навыкаў, неабходных для службы ва Узброеных Сілах, органах памежнай службы, унутраных войсках, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Віцебскае кадэцкае вучылішча мае Знамя (уручана 1 верасня 2011 г.) і геральдычны знак. Воінскім навучаннем кадэтаў займаюцца афіцэры запасу.

ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча» размешчана ў в. Лужасна. Віцебскае кадэцкае вучылішча размяшчаецца ў адасобленым гарадку, тэрыторыя якога аб'ядноўвае ўсе навучальныя, спартыўныя, бытавыя і адміністрацыйныя аб'екты, у маляўнічым месцы паміж лясным масівам і ракой Заходняя Дзвіна. Вучылішча мае ўласны транспарт, які забяспечвае выезд кадэтаў на спартыўныя спаборніцтвы і экскурсіі ў абласны цэнтр і іншыя гарады. Кадэты з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі ўрачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца кіраўніцтвам вобласці, горада Віцебска, Віцебскага гарнізона, упраўленнямі ўнутраных спраў і МНС.

У вучылішчы добрая матэрыяльна-тэхнічная база. У навучальных кабінетах устаноўлена сучаснае абсталяванне, кадэты забяспечаны класамі для самападрыхтоўкі, у іх распараджэнні бібліятэка з кніжным і мультымедыйным фондамі, доступ да сеткі Інтэрнэт. Працуюць факультатывы па прадметах навучання, праводзяцца заняткі па стральбе, рукапашным баі, парашутным спорце, крыміналістыцы, бальных танцах і іншыя. Дзейнічае спорткомплекс, які быў пабудаваны ў 2009 годзе, футбольнае поле са штучным пакрыццём, хакейная каробка. Маюцца цір, страявы пляц, а таксама танцавальная зала і «кадэцкае кафэ».

У Віцебскім кадэцкім вучылішчы навучаюцца юнакі і дзяўчаты 8–11 класаў. Знаходжанне кадэтаў у вучылішчы ў дні заняткаў кругласутачнае, у выходныя дні ажыццяўляецца выезд да месца пастаяннага жыхарства (звальненне) з бацькамі або самастойна. Кадэты забяспечваюцца бясплатна месцам у інтэрнаце, паўсядзённым і парадным форменным адзеннем па сезоне, а падчас знаходжання ў вучылішчы (уключаючы вучэбна-палявыя зборы) – чатырохразовым гарачым харчаваннем. Перыяды і працягласць канікул такія ж, як ва ўсіх відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, п. Лужасна, вул. М. Лынькова, д. 3.

 

Віцебскае кадэцкае вучылішча ў п. Лужасна. Фотаздымак з сайта https://www.sb.by

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, Т. Служить Отчизне суждено тебе и мне / Т. Александрова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2018. – 23 лют. – С. 1.

2. Бакевич, Э. Сменили форму / Э. Бакевич // Витебские вести. – 2014. – 20 мая. – С. 7.

3. Грэчка, І. Разам, адной камандай / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2018. – 2 чэрв. – С. 13.

4. Камлёва, Н. Дело чести / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2018. – 22 февр. – С. 1, 5.

5. Кутынко, А. Приглашаем в кадеты! / А. Кутынко // Витебские вести. – 2014. – 27 марта. – С. 3.

6. Петрова, Е. У витебских кадетов – «бронза» / Е. Петрова // Витебские вести. – 2017. – 24 янв. – С. 5.

7. Сахарова, С. Кадеты молодцы! / С. Сахарова // Твой город (Витебск). – 2016. – 10 нояб. – С. 7.

8. Сырамаха, А. Вандруем разам / А. Сырамаха, М. Півавар // Витебские вести. – 2018. – 17 мая. – С. 20.

9. Шпаковская, Г. Возрождается кадетство / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2011. – 3 верас. – С. 2.