Ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара Ульскі дзяржаўны, УА. Бешанковіцкі раён, г. п. Ула
- Подробности
- Створана 25.04.2019 08:40
- Адноўлена 25.04.2019 10:09
Сучасная назва | УА «Ульскі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара» |
Былая назва | вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі Ульскае ПТУ № 3 |
Тып |
установа адукацыі |
Дата заснавання | 1954 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Ула |
Гісторыя прафесійна-тэхнічнага вучылішча пачынаецца з 1954 года. За час існавання вучылішча падрыхтавала больш за 24 тысячы высокакваліфікаваных спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. Выпускнікі вучылішча працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі. У ліку выпускнікоў шмат заслужаных людзей, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за добрасумленную працу.
5 лістапада 2007 года рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 776 установа адукацыі перайменавана ў Ульскі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара.
Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў па розных спецыяльнасцях. Усе ліцэісты забяспечваюцца трохразовым бясплатным харчаваннем.
Сярод спецыяльнасцей – «Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ», «Садова-паркавае будаўніцтва», «Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі», «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў», «Тэхналогія зварачных работ», «Аддзелачныя будаўнічыя работы», «Грамадскае харчаванне», «Сталярныя, паркетныя і шкляныя работы». За тры гады навучання юнакі змогуць атрымаць некалькі прафесій: трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі «А», электразваршчык ручной зваркі, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С». Дзяўчатам (на базе 9 класаў адукацыі) прапануецца асвоіць дзве кваліфікацыі: тынкоўшчык 3-га разраду і повар 4-га разраду.
Акрамя таго, пры ліцэі працуе цэнтр для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На базе спецыяльнай адукацыі на працягу двух гадоў гэтай катэгорыі навучэнцаў прапануецца асвоіць кваліфікацыі: маляр 2-га разраду і тынкоўшчык 3-га разраду; працоўны зялёнага будаўніцтва 3-га разраду і жывёлавод 4-га разраду; цясляр 2-га разраду і слесар па рамонту сельгасмашын і абсталявання 2-га разраду.
Ульскі ліцэй валодае даволі добрай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Для навучання ліцэістаў маюцца 24 аўтамабілі, 26 трактароў і 5 камбайнаў. У ліцэі налічваюцца 22 навучальныя кабінеты, 18 вучэбна-вытворчых майстэрняў, камп'ютарны клас, метадычны кабінет, кабінет сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, бібліятэка і чытальная зала, актавая зала. Практычныя заняткі праводзяцца ў лабараторыях «Будова трактароў» і «Будова сельскагаспадарчых машын», майстэрнях зварачных, цяслярных і тынкавальных работ.
Для развіцця творчых здольнасцей і заняткаў па інтарэсах працуюць гурткі і спартыўныя секцыі. У ліцэі ёсць зала для заняткаў настольным тэнісам, дзве спартыўныя залы, трэнажорная зала, цір. Юнакі і дзяўчаты могуць займацца футболам, баскетболам, агульнай фізічнай падрыхтоўкай, валейболам, атлетычнай гімнастыкай, настольным тэнісам. Ім прапануюць асвоіць гурткі «Дамаводства», «Кветкаводства», паспрабаваць сябе ў «Мастацкай і тэхнічнай творчасці», займацца пытаннямі экалогіі. На базе ліцэя працуюць факультатывы па агульнаадукацыйных прадметах, арганізаваны заняткі па мастацкай самадзейнасці.
Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Ула, вул. Каранеўскага, д. 18.
ЛІТАРАТУРА
1. Белоус, К. Как из Уллы выйти в люди / К. Белоус // Рэспубліка. – 2004. – 8 чэрв. – С. 3.
2. Выездная «Зары» в Улльский профессиональный лицей им. Л. М. Доватора / подгот. А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 15 сак. – С. 4.
3. Дединкина, С. Лицей + агрогородок = Улла / С. Дединкина // Народная газета. – 2009. – 24 лістап. – С. II.
4. Дедюро, Л. Иван – богатырь / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2011. – 19 мая. – С. 15.
5. Залесская, С. Лучших по профессии назвала Улла / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2006. – 24 кастр. – С. 1.
6. Земляной Э., Акулёнок Л. С Улльской путёвкой – в жизнь / Э. Земляной // Зара (Бешанковічы). – 2001. – 10 крас. – С. 2, 3.
7. Нестеров, М. Полвека ульской «академии» / М. Нестеров // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 5 чэрв. – С. 1.
8. Людына, А. Выбраць у жыцці верны шлях / А. Людына // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 15 сент. – С. 1.
9. Людыно, А. «Через спорт – к здоровью и общению» / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 30 чэрв. – С. 3.
10. Рыжкова, Н. Учит, кормит и воспитывает... лицей / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 28 мая. – С. 5.
11. Смоляк, Т. В. Улльский лицей готовит профессионалов / Т. В. Смоляк ; беседовала А. Потоцкая // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 6 жн. – С. 3.
12. Шиенок, В. Работа рукам – праздник душе / В. Шиенок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 12 июля. – С. 8.