Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці Полацкі дзяржаўны прафесійны, УА. Полацкі раён, г. п. Ветрына

 

Сучасная назва Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
Былая назва Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці (2002)
Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі
Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 (1984)
Сельскае прафесійнае вучылішча № 13 г. Полацка (1963)
Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 (1954)
Загаранская школа механізацыі (1952)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1952
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. п. Ветрына
Сайт http://polotsk-gpl-shp.vitebsk.by/

 

20 мая 1952 года ў в. Загаране Мехаўскага раёна была арганізавана школа механізацыі. Дырэктарам гэтай школы ў жніўні 1953 года быў прызначаны Сапроненка Пётр Філіпавіч. Першыя вучні навучаліся па дзвюх спецыяльнасцях: «Трактарыст-машыніст шырокага профілю», «Электраманцёр сельскай электрыфікацыі і сувязі».

У 1954 годзе Загаранская школа была перайменавана ў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13. І ў сакавіку гэтага ж года была пераведзена з в. Загаране ў Полацк.

У 1963 годзе Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 было ператворана ў сельскае прафесійнае вучылішча № 13 г. Полацка. У 1968 годзе вучылішча было пераведзена ў г. п. Ветрына Полацкага раёна.

У 1973 годзе былі пабудаваны новы корпус вучылішча, інтэрнат і майстэрні.

З 1 верасня 1984 года Полацкае сельскае прафтэхвучылішча было ператворана ў Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167. А ў 1989 годзе ўстанова адукацыі стала называцца Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі.

У 2002 годзе на падставе загада Віцебскага аблвыканкама № 21 ад 11 сакавіка 2002 года Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі было перайменавана ў Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці.

У лютым 2006 года ўстанова адукацыі стала звацца УА «Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

На сённяшні дзень у ліцэі працуе калектыў выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання, які налічвае больш за 40 спецыялістаў. Навучаецца 260 чалавек. У ліцэі працуе 15 факультэтаў, 10 гурткоў. У ліцэі маюцца: аўтатрактарны парк; 23 навучальныя кабінеты, 12 вучэбна-вытворчых майстэрань, 2 камп'ютарныя кабінеты, актавая зала на 300 пасадачных месцаў, інтэрнат, сталовая, аўтадром, трактарадром. Спартыўная база ўключае: спартыўную залу, трэнажорную залу, лёгкаатлетычны гарадок, пляцоўкі для баскетбола і гандбола. Маецца бібліятэка з чытальнай залай і кнігасховішчам. Маецца сад, цяпліца і вучэбная гаспадарка.

За шматгадовую гісторыю ліцэй падрыхтаваў і выпусціў велізарную колькасць рабочых для розных галін народнай гаспадаркі. Яго выпускнікі працуюць па ўсёй Беларусі і за яе межамі.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. п. Ветрына, вуліца Савецкая, д. 20.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Т. Ветрынскія нівы / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2015. – 12 лют. – С. 7.

2. Бондорева, Т. Добрый дом, где живут мастера / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. – 2012. – 20 снеж. – С. 21.

3. Ганіна, Н. Кузня механізатарскіх кадраў / Н. Ганіна // Сцяг перамогі (Лёзна). – 1981. – 9 ліп. – С. 3.

4. Здесь вам будут рады / подгот. Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 чэрв. – С. 10, 15.

5. Матус, В. У вучылішча – юбілей / В. Матус // Віцебскі рабочы. – 1987. – 4 чэрв. – С. 2.

6. Пукшанскі, А. Самаробкін з Бадзінава / А. Пукшанскі // Звязда. – 2015. – 5 лістап. – С. 4.

7. Яцкевич, Т. Учеба и труд здесь рядом идут / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2001. – 13 дек. – С. 2.