Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ліцэй дзяржаўны прафесіянальны Глыбоцкі, УА. Глыбоцкі раён

 

Сучасная назва УА «Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй»
Былая назва Докшыцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31
Глыбоцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31
Глыбоцкае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31
Глыбоцкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31
Глыбоцкае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31
Глыбоцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 168
Глыбоцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча сельскагаспадарчай вытворчасці № 168
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1964
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
 Афіцыйны сайт http://ggpl.vitebsk-region.edu.by/

 

У адпаведнасці з Пастановай Пленума ЦК КПСС ад 1 верасня 1953 года «Аб мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР» у в. Порплішча Докшыцкага раёна Полацкай вобласці БССР на базе Докшыцкай школы механізацыі сельскай гаспадаркі, якая працавала сезонна з 1950 года ў выглядзе 5-і і 3-х месячных курсаў, у 1964 годзе было створана вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31 (ВМСГ № 31).

У студзені 1958 года Докшыцкае вучылішча механізацыі № 31 было перамешчана з в. Порплішча Докшыцкага раёна ў г. Глыбокае Маладзечанскай вобласці і перайменавана ў Глыбоцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31.

1 лістапада 1962 года ўстанова адукацыі змяніла назву на Глыбоцкае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31.

1 верасня 1974 года яно перайменавана ў Глыбоцкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31 (СПТВ № 31).

1 верасня 1982 года ўстанова змяніла назву на Глыбоцкае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31 (ССПТВ № 31).

У 1984 г. вучылішча № 31 перайменавана ў Глыбоцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 168 (ПТВ № 168).

У 1989 г. установа адукацыі перайменавана ў Глыбоцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 168 сельскагаспадарчай вытворчасці.

Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 чэрвеня 2000 года вучылішча было пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй».

Глыбоцкі ліцэй рыхтуе кваліфікаваных рабочых наступных спецыяльнасцей: слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «A», «В», «D»; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С»; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «A», «В», «D»; машыніст экскаватара; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С»; повар; электразваршчык ручной зваркі; аператар птушкафабрык і механізаваных ферм.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Камсамольская, д. 33.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. В условиях почти полевых / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 7 сент. – С. 4.

2. Берникович, Д. Глубокский лицей ждет гостей / Д. Берникович // Народнае слова. – 2008. – 12 крас. – С. 4.

3. Берникович, Д. Новые горизонты будущих лицеистов / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 20 июля. – С. 21.

4. Берникович, Д. Самые инициативные и креативные / Д. Берникович // Витебские вести. – 2014. – 31 мая. – С. 5.

5. Берникович, Д. Секреты профмастерства / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 11 мая. – С. 5.

6. Сауліч, У. У. «На полі майстар давярае мне трактар» / У. Сауліч // Сельская газета. – 2019. – 27 апр. – С. 1, 8.

7. Славім чалавека працы // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 28 крас. – С. 2–3.

8. Яцкевич, Т. Когда молодость крылья дает / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2008. – 10 дек. – С. 1.

9. Яцкевич, Т. Лицей – это звучит гордо / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2006. – 7 дек. – С. 3.