Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны, УА. Талачынскі раён

 

Сучасная назва УА «Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»
Былая назва Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46
Коханаўскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельгасвытворчасці
Коханаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173
Коханаўскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельскагаспадарчай вытворчасці
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1971
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава
Сайт http://kgplsp.vitebsk-region.edu.by

 

14 мая 1971 года было заснавана Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46.

У 1984 годзе ўстанова змяніла назву на сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, а ў 1989 г. – на прафесійна-тэхнічнае вучылішча.

З 1 лістапада 2009 года ўстанова адукацыі перайменавана ў «Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

Штогод выпускае 150–160 спецыялістаў, раней – звыш 250 чалавек.

У 2019 годзе тут атрымліваюць адукацыю 144 навучэнцы, з іх 5 дзяўчынак.

У ліцэі працуюць выкладчыкі агульных і спецыяльных навучальных дысцыплін (7), майстры вытворчага навучання (6), старшы майстар і майстар дадатковай адукацыі дарослых.

У распараджэнні ліцэя 15 трактароў і 10 аўтамабіляў.

Установа вядзе работу па перападрыхтоўцы вадзіцеляў на катэгорыі C, BE, CE, B, D, F.

Штогод падрыхтоўку і перападрыхтоўку праходзяць 240–250 чалавек.

Кіраўнік установы – Валерый Георгіевіч Рэцкі (з 1989 года).

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава, вуліца Аршанская, 94.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Лицей для эффективной занятости / С. Антонов // Витебские вести. – 2019. – 8 июня. – С. 3.

2. Бирюков, В. «Достижения лицеистов и есть для меня самое в жизни дорогое» / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2019. – 12 кастр. – С. 3.

3. Бирюков, В. Мал золотник, да дорог: Кохановский профессиональный лицей сельскохозяйственного производства отметил свое 40-летие / В. Бирюков // Віцебскі рабочы. – 2011. – 20 дек. – С. 6.

4. Лебедева, О. Кузница кадров для села / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 6 апр. – С. 21.

5. Рэцкі, В. Г. Коханаўскі ліцэй дае хадавыя спецыяльнасці і моладзі, і вопытным работнікам / В. Г. Рэцкі ; запісаў С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2019. – 27 лют. – С. 3.