Каледж харчавання Аршанскі дзяржаўны , УА. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 21.02.2018 13:44
Сучасная назва | «Аршанскі дзяржаўны каледжхарчавання» |
Былая назва | Школа фабрычна-завадскога вучнёўства |
Аршанскае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39 | |
Аршанскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39 | |
Аршанскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча перапрацоўчай прамысловасці № 39 | |
Аршанскідзяржаўныпрафесійны ліцэйперапрацоўчай прамысловасці № 39 | |
Аршанскідзяржаўныпрафесійна-тэхнічны каледж | |
Тып |
установа адукацыі |
Дата заснавання | 1932 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://www.ogkp.by/ |
Гісторыя ўстановы адукацыі пачынаецца з 1932 г., калі пры Аршанскім мясакансервавым камбінаце ствараецца школа фабрычна-завадскога вучнёўства. У час Вялікай Айчыннай вайны школа не функцыянавала.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны з 1 студзеня 1948 года школа фабрычна-завадскога вучнёўства зноў пачынае сваю працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для мясной прамысловасці.
У 1961 г. школа была перайменавана ў «Аршанскае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39».
У 1973 г. вучылішча пераходзіць у новы архітэктурны комплекс, які ўключае навучальны корпус і студэнцкі інтэрнат.
У 1985 г. вучылішча набыло статус УА «Аршанскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39». А ў 1989 г. было перайменавана ў «Аршанскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча перапрацоўчай прамысловасці № 39».
Сёння каледж – шматпрофільная навучальная ўстанова. Колькасць навучэнцаў складае больш за 400 чалавек. Якаснае навучанне ў каледжы забяспечваюць выкладчыкі і майстры вытворчага навучання. Тэарэтычнае навучанне студэнты праходзяць у вучэбных кабінетах і лабараторыях, а вытворчае навучанне і практыку – на замацаваных прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці: ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Малако» г. Віцебск і інш.
Таксама каледж падтрымлівае супрацоўніцтва з рэспубліканскімі і замежнымі навучальнымі ўстановамі.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца 2-я Шклоўская, д. 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Войтеховская, С. Будущее за колледжем / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2007. – 7 чэрв. – С. 13
2. Маршалович, Л. Главное – качество воспитания молодежи / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2017. – 10 чэрв. – С. 3.
3. Петрович, В. В. Без друзей меня чуть-чуть, а с друзьями много / В. В. Петрович // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 11 янв. – С. 23.
4. Тихонова, А. В нашем доме сегодня праздник / А. Тихонова // Аршанская газета. – 2002. – 18 крас. – С. 2.
5. Тихонова, А. О тех, кто нас кормит / А. Тихонова // Віцебскі рабочы. – 2002. – 18 крас. – С. 2.