Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж медыцынскі Аршанскі дзяржаўны , УА. Аршанскі раён

 

Сучасная назва «Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж»
Былая назва Аршанскае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча

Тып

установа адукацыі
Дата заснавання 1937
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт http://www.ogmk.by/

 

Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж з'яўляецца адным з найстарэйшых навучальных устаноў горада Оршы.

У 1925–1927 гг. былі заснаваныя курсы медсясцёр. Курсы змяшчаліся ў адной з гарадскіх школ. З 1 верасня 1936 года гэтыя курсы былі ператвораныя ў двухгадовую школу медсясцёр. У школе навучалася 90 чалавек.

Да 1937 г. у будынку Аршанскай водагразелячэбніцы размяшчаліся вячэрнія курсы медсясцёр, на якіх вучыліся жыхары горада без адрыву ад вытворчасці.

Да гэтага часу стала відавочным, што ў Рэспубліцы катастрафічна не хапае высокакваліфікаваных медыцынскіх кадраў сярэдняга звяна. Таму саўнаркам Беларускай ССР прымае пастанову аб адкрыцці двухгадовых школ медыцынскіх сясцёр ў 23 гарадах, у тым ліку і ў Оршы. Гэтая дата і з'яўляецца датай нараджэння Аршанскага медыцынскага вучылішча. Школа размяшчалася па вул. Леніна в. 35/37.

27 чэрвеня 1944 года Орша была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і на пасяджэнні Аршанскага гарадскога савета прымаецца рашэнне аб аднаўленні школы медсясцёр. Першы год займаліся ў жылым будынку льнокамбіната, затым перайшлі ў будынак СШ № 1.

У 1954 г. двухгадовая школа медсясцёр атрымлівае статус вучылішча, адкрываюцца фельчарскае і акушэрскае аддзяленні. Ёсць перспектывы росту вучылішча, але лёс распарадзіўся інакш. У красавіку 1956 г. будынак зносяць.

Трэці раз вучылішча адкрываецца ў студзені 1962 г. на падставе загаду міністэрства аховы здароўя БССР ад 16 верасня 1961 года. Вучылішча размяшчалася ў прыстасаваным драўляным будынку, дзе мелася 4 класныя пакоі. Паколькі не хапала месца, у падвальным памяшканні было размешчана 5 кабінетаў.

У 70-х гг. пачалося будаўніцтва новага будынка вучылішча. Вясной 1972 г. вучылішча пераехала ў новы будынак. Тут мелася 9 аўдыторый, 17 кабінетаў, сталовая на 220 пасадачных месцаў, спартыўная зала, актавая зала на 500 месцаў, бібліятэка з чытальнай залай на 60 месцаў.

Калі колькасць вучняў перавысіла тысячу чалавек, пачалі будаваць інтэрнат. Будаўніцтва пачалося ў 1988 г. і скончылася ў 1990 г. У 1988 г. адкрыта новае стаматалагічнае аддзяленне на базе 11 класаў. У 1996 г. адкрыта аддзяленне зубных тэхнікаў.

У 2006 г. Аршанскае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча становіцца Аршанскім дзяржаўным медыцынскім каледжам.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша. вул. Ул. Леніна, д. 195.

 

Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Аршанскі раён, г. Орша. Фоатаздымак з сайта http://ogmk.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзедзінец, А. Медвучылішчу – 65 / А. Дзедзінец // Аршанская газета. – 2002. – 27 ліп. – С. 2.

2. Ивашкевич, Я. И гордо носят белые халаты / Я. Ивашкевич // Аршанская газета. – 2007. – 7 чэрв. – С. 13.

3. Марецкая, С. Таким он был / С. Марецкая // Аршанская газета. – 2009. – 12 верас. – С. 4.

4. Шпаковская, Г. Воспитать профессионала! / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2006. – 28 сак. – С. 6.