Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж механіка-эканамічны Аршанскі дзяржаўны , УА. Аршанскі раён

 

Сучасная назва «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж»
Былая назва Аршанскі тэкстыльны тэхнікум
Аршанскі механіка-тэхналагічны тэхнікум

Тып

установа адукацыі
Дата заснавання 1954 
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт http://www.osmec.by/

 

Пастановай Савета Міністраў СССР № 437 15 сакавіка 1954 года быў створаны вячэрні тэкстыльны тэхнікум пры Аршанскім ільнокамбінаце як філіял Усесаюзнага завочнага тэхнікума.

4 жніўня 1958 года тэхнікум перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, рыхтуе спецыялістаў па дзённай, вячэрняй і завочнай формах навучання.

У 1968 г. адчынены новы навучальны корпус і з 30 красавіка ў ім вядуцца заняткі. У 1970 г. у эксплуатацыю здадзены будынак студэнцкага інтэрната.

На падставе загаду № 256 Міністэрства адукацыі СССР 13 чэрвеня 1973 года Аршанскі тэкстыльны тэхнікум перайменаваны ў Аршанскі механіка-тэхналагічны тэхнікум, які рыхтаваў спецыялістаў па 7 спецыяльнасцях на трох аддзяленнях: дзённым, вячэрнім і завочным.

Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 308 2 жніўня 2002 года тэхнікум быў перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж».

1 ліпеня 2014 года Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй машынабудавання» рэарганізаваны шляхам далучэння да ўстановы адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж».

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Савецкая, д. 81.

 

Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж. Аршанскі раён, г. Орша. Фоатаздымак з сайта http://budny.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аршанскі механіка-эканамічны каледж // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 337.

2. Гатоўская, Л. Гэта наша з табой біяграфія / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2004. – 23 сак. – С. 3.

3. Готовская, Л. Пусть в жизни будет все «отлично» / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 21 сак. – С. 3.

4. Зулёв, А. Богатая история, динамичное развитие / А. Зулёв // Аршанская газета. – 2014. – 3 крас. – С. 2.

5. Калейдоскоп профессий: механико-экономический колледж / подгот. Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 18 июля. – С. 4–5.

6. Лебедева, О. В эфире – опыт оршанцев / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 27 февр. – С. 2.

7. Лебедева, О. ОГМЭК: колледж с именем, репутацией и перспективами / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 5 марта. – С. 10.

8. Лютынский, В. Наши ветераны / В. Лютынский // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 19 марта. – С. 3.

9. Лютынский, В. Наши отличники / В. Лютынский // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 1 окт. – С. 3.

10. Маршаловіч, Л. Тэхнікум – наш дом / Л. Маршаловіч // Аршанская газета. – 1999. – 18 сак. – С. 3.

11. Оршанский механико-экономический колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия – С. 614–615.

12. Оршица, Ю. Колледжу – 50 / Ю. Оршица // Витебский курьер. – 2004. – 6 апр. – С. 3.

13. Турок, Н. Быў тэхнікум, а стаў каледж / Н. Турок // Аршанская газета. – 2002. – 19 кастр. – С. 3.