Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж ВДУ імя П. М. Машэрава. Аршанскі раён

 

Сучасная назва «Аршанскі каледж»
Былая назва Аршанская жаночая настаўніцкая семінарыя
Аршанскі педагагічны тэхнікум
Аршанскае педагагічнае вучылішча
Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж

Тып

установа адукацыі
Дата заснавання 1911
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт https://okvgu.vsu.by/

 

Аршанскі каледж – філіял Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, з'яўляецца адным з найстарэйшых устаноў адукацыі Беларусі. Яго гісторыя пачалася 1 ліпеня 1911 года, калі ў г. Оршы была адкрыта жаночая настаўніцкая семінарыя для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых народных вучылішч. Гэта была першая на тэрыторыі Беларусі жаночая настаўніцкая семінарыя.

Яе адкрыццё было прымеркавана да 50-годдзя адмены прыгоннага права ў Расіі. Першы педагагічны склад уключаў дырэктара, настаўніка закона, 6 выкладчыкаў і лекара. За перыяд сваёй дзейнасці навучальная ўстанова ажыццявіла тры выпускі – усяго 70 настаўнікаў.

У 1917 г. педагагічная ўстанова была адкрыта не толькі для дзяўчат, але і для юнакоў, якія хацелі быць настаўнікамі. У 1919 г. навучальная ўстанова была рэарганізавана ў педагагічныя курсы. Узначальваў працу навучальнай установы педсавет, які распрацоўваў навучальныя планы і праграмы, размяркоўваў прадметы па гадах навучання. Заняткі працягваліся з кастрычніка па чэрвень.

1 кастрычніка 1921 года па распараджэнні Віцебскага губернскага выканаўчага камітэта быў адкрыты Аршанскі педагагічны тэхнікум. Першымі навучэнцамі тэхнікума сталі 80 юнакоў і дзяўчат з рабочых і сялянскіх сем'яў. Настаўнікаў не хапала, і пры тэхнікуме таксама ўжо ў 20-я гады дзейнічалі 6-месячныя, аднагадовыя і двухгадовыя курсы для настаўнікаў.

У 1937 г. педагагічны тэхнікум быў перайменаваны ў Аршанскае педагагічнае вучылішча. У гады вайны Аршанскае педвучылішча не функцыянавала. Заняткі ў вучылішчы пачаліся 1 верасня 1946 года. Вучылішча размяшчалася ў аднапавярховым каменным будынку (без вадаправода, ацяпленне было пячное) па вуліцы Леніна, 63.

Пастановай Віцебскага аблвыканкама № 165 ад 12 ліпеня 1994 года вучылішча было рэарганізавана ў педагагічны каледж. Задачай каледжа як установы адукацыі новага тыпу была падрыхтоўка спецыялістаў ва ўмовах інтэграцыі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

21 ліпеня 2004 года загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 823 УА «Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж» быў далучаны да УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца А. С. Пушкіна, д. 9Б.

 

Аршанкі каледж, філіял ВДУ імя П. М. Машэрава. Аршанскі раён, г. Орша. Фоатаздымак з сайта https://okvgu.vsu.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Богатырёва, А. Э. Организация исследовательской работы учащихся / А. Э. Богатырёва // Адукацыя і выхаванне. – 2011. – № 4. – С. 31–37.

2. Ветрова, Н. Д. Музей колледжа – центр гражданско-патриотического воспитания / Н. Д. Ветрова // Адукацыя і выхаванне. – 2011. – № 4. – С. 49–52.

3. Григорович, Н. П. Новые грани международного сотрудничества / Н. П. Григорович // Мы і час (Віцебск). – 2017. – 17 сак. – С. 2.

4. Ершов, И. А. Верность традициям, готовность к инновациям / И. А. Ершов // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 23 июня. – С. 30–31.

5. Ершова, Л. В. От учительской семинарии – до университетского колледжа / Л. В. Ершова // Адукацыя і выхаванне. – 2011. – № 4. – С. 3–9.

6. Ершова, Л. В. От учительской семинарии до университетского колледжа : исторический очерк / Л. В. Ершова. – Орша : Оршанская типография, 2011. – 121 с.7. Кулаков, С. Век работы, славы и добра / С. Кулаков // Віцебскі рабочы. – 2011. – 29 сент. – С. 3.8. Мисюченко, Е. Путь длиною в 105 лет / Е. Мисюченко // Аршанская газета. – 2016. – 1 снеж. – С. 3.

9. Оршанский колледж приглашает // Мы і час (Віцебск). – 2016. – 24 лют. – С. 6.

10. Оршанскому колледжу – 100 лет! Поздравляем! // Мы і час (Віцебск). – 2011. – 27 верас. – С. 2–4.