Каледж політэхнічны прафесійна-тэхнічны Аршанскі дзяржаўны. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 21.02.2018 13:28
Сучасная назва | «Аршанскі дзяржаўны політэхнічныпрафесійна-тэхнічныкаледж» |
Былая назва | ПТВ 110 |
«Аршанскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 110 будаўнікоў» | |
Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 101 | |
«Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці» | |
«Аршанскі дзяржаўны ліцэй лёгкай прамысловасці» | |
Тып |
установа адукацыі |
Дата заснавання | 1969 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://ogpllp.datacenter.by/index.php/glavnaya.html |
ПТВ 110
У 1969 г. Міністэрствам прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БССР сумесна з Дзяржкамітэтам па прафесійна-тэхнічнай адукацыі пры Савеце Міністраў БССР было прынята рашэнне аб будаўніцтве ПТВ будаўнікоў у г. Оршы для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых кадраў для будаўнічых арганізацый.
Будаўніцтва тыпавога праекта комплексу вучылішча было даручана будаўнічаму трэсту № 18 г. Оршы. Будаўніцтва комплексу вучылішча (грамадска-бытавы, навучальны корпус, вучэбна-вытворчыя майстэрні, інтэрнат) было завершана ў жніўні 1971 г.
З 1 верасня 1971 года вучылішча пачало сваю працу, набраўшы на вучобу 240 навучэнцаў, з іх 120 чалавек у групы з тэрмінам навучання 3 гады, дзе разам са спецыяльнасцю навучэнцы атрымлівалі сярэднюю адукацыю.
Склад кадраў майстроў вытворчага навучання быў сфармаваны з выпускнікоў Мінскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума і перадавых рабочых будаўнічага трэсту № 18 г. Оршы.
У першыя гады свайго існавання размеркаванне выпускнікоў вучылішча ажыццяўлялася ў маштабе СССР. Так, выпускнікі вучылішча накіроўваліся для рэалізацыі будаўніцтва аб'ектаў саюзнага комплексу ў г. Краснадар, алімпійскіх аб'ектаў у Маскве і г. д. Выпускнікі вучылішча накіроўваліся ў гарады рэспублікі: Мінск, Барысаў, Магілёў, Віцебск, Наваполацк, Баранавічы.
У апошняе дзесяцігоддзе выпускнікі вучылішча працаўладкоўваліся ў г. Оршы і бліжэйшых раёнах.
За гады працы вучылішча падрыхтавана больш за 7 тысяч кваліфікаваных рабочых для будаўнічых арганізацый рэспублікі і каля тысячы работнікаў для сферы гандлю і грамадскага харчавання.
ПТВ 101
ПТВ-101 было адкрыта ў кастрычніку 1969 г. як будаўнічае вучылішча Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Апошні выпуск рабочых-будаўнікоў без сярэдняй адукацыі быў выпушчаны ў 1974 г. З гэтага ж года перайшлі на атрыманне спецыяльнасцяў з сярэдняй адукацыяй. З 1974 г. – прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 101.
Са жніўня 1984 г. СПТВ-101 пераўтворана ў сярэдняе ПТВ-101 лёгкай прамысловасці. З 2002 г. вучылішча пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці».
У ліпені 2013 г. у адпаведнасці з загадам № 243 ад 10 мая .2013 года ўпраўлення адукацыі «Аб рэарганізацыі» і рашэннем Віцебскага выканаўчага камітэта ад 7 мая 2013 года № 276 «Аб рэарганізацыі ўстаноў адукацыі» ўстанова адукацыі «Аршанскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 110 будаўнікоў» было далучана да УА «Аршанскі дзяржаўны ліцэй лёгкай прамысловасці» пад адным тыпам навучальнай установы: «Установа адукацыі “Аршанскі дзяржаўны ліцэй лёгкай прамысловасці”».
8 мая 2014 года УА «Аршанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй лёгкай прамысловасці» перайменаваны ў УА «Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж».
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Ул. Леніна, д. 162.
ЛІТАРАТУРА
1. Бондарава, Т. Матывацыя, прадуманы комплекс мер і надзейныя партнеры: на гэтых «трох кітах» трымаецца Аршанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2014. – 15 лют. – С. 19.
2. Клюйко, А. Прафесійная кампетэнтнасць – гэта не толькі ўзровень ведаў і ўменняў, але і маральная пазіцыя / А. Клюйко // Настаўніцкая газета. – 2010. – 12 чэрв. – С. 13.
3. Медведева, М. Такие строители нам нужны! / М. Медведева // Віцебскі рабочы. – 2010. – 1 апр. – С. 3.
4. Молоков, С. История одного поиска / С. Молоков // Аршанская газета. – 2006. – 22 чэрв. – С. 2.
5. Остапович, А. К рабочим профессиям вырос интерес / А. Остапович // Белорусская нива. – 2009. – 21 окт. – С. 6.
6. Новый статус ПТУ // Віцебскі рабочы. – 2002. – 22 жн. – С. 1.
7. Шкрабо, Е. Калейдоскоп профессий: лицей лёгкой промышленности / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 2 мая. – С. 4–5.