Каледж аграрны Смальянскі дзяржаўны, УА. Аршанскі раён, аг. Смальяны
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 21.02.2018 10:49
Сучасная назва | «Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж» |
Былая назва | Смальянская сельскагаспадарчая школа |
Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум | |
Тып |
установа адукацыі |
Дата заснавання | 1900 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, аг. Смальяны |
Сайт | http://sgak.by/ |
Установа адукацыі «Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж» – адно з найстарэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гістарычны пачатак адукацыі каледжа быў пакладзены ў студзені 1900 г. па ініцыятыве і на сродкі мясцовага памешчыка Валяр'яна Аляксандравіча Цітова, які ўтварыў найнізкую сельскагаспадарчую школу першага разраду. Школа рыхтавала спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці для памешчыцкіх гаспадарак. Смальянская сельскагаспадарчая школа праіснавала да верасня 1917 г.
Неўзабаве Смальяны былі акупаваны кайзераўскімі войскамі. У 1918 г. пасля вызвалення вёскі ад нямецкіх захопнікаў у снежні на базе сельскагаспадарчай школы быў утвораны і пачаў працаваць сельскагаспадарчы тэхнікум, які ў 1822 г. быў ператвораны ў прафшколу.
У 1930 г. з Касцюковіч ў Смальяны пераведзены сельскагаспадарчы тэхнікум. За гады Вялікай Айчыннай Вайны былі знішчаныя ўсе дапаможнікі і падручнікі, у навучальным корпусе была ўладкованая казарма для салдат, у падвальным памяшканні турма. Пасля вайны праца ў тэхнікуме аднавілася.
Навучальныя заняткі праводзіліся ў прыстасаваных памяшканнях, але ўжо ў 1945 г. быў зроблены першы пасляваенны выпуск у колькасці 26 чалавек. Пабудаваліся і ўступілі ў строй навучальныя карпусы, вучэбна-вытворчыя аб'екты. У 1973 г. Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум. З 1998 г. саўгас-тэхнікум рэфармаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 2001 г. тэхнікуму прысвоены статус каледжа.
Каледж мае два навучальных корпусы, дом культуры, сталовую, тры інтэрнаты, вучэбна-вытворчыя майстэрні і інш. Корпусы месцяць 40 спецыялізаваных кабінетаў і лабараторый, два камп’ютарных класы, лабараторыю тэхнічных сродкаў навучання. Актыўна працуе бібліятэка, кніжны фонд налічвае каля 49 тысяч асобнікаў, маецца чытальная зала. На тэрыторыі каледжа створана шмат спартыўных збудаванняў.
Каледж мае вучэбна-вытворчую гаспадарку, вучэбна-вытворчы севазварот, вучэбны палігон, вучэбна-вытворчыя майстэрні, калекцыйна-доследнае поле, сад, цяпліцу, вучэбна-геадэзійны палігон.
ЛІТАРАТУРА
1. Бондарава, Т. Быць гаспадаром на сваёй зямлі / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 8 ліп. – С. 13.
2. Бондарава, Т. Справа гонару / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 1 крас. – С. 5.
3. Гатоўская, Л. Сельская інтэлігентка з кандыдацкай ступенню / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2016. – 4 лістап. – С. 1.
4. Кавалёва, А. І акадэмік, і трактарыст вучыліся ў Смальянах / А. Кавалёва // Аршанская газета. – 2000. – 23 лістап. – С. 1, 3.
5. Ціханава, В. Весткі са Смалянскага аграрнага каледжа / В. Ціханава // Аршанская газета. – 2002. – 16 лістап. – С. 3.