Каледж музычны Наваполацкі дзяржаўны, УА. Полацкі раён.
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 15.11.2018 11:07
Сучасная назва | УА «Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж» |
Былая назва | Наваполацкае музычнае вучылішча |
Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылішча | |
Тып | установа адукацыі |
Дата заснавання | 1968 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Сайт | http://ngmk.by/ |
Наваполацкае музычнае вучылішча заснавана ў 1968 г. загадам Міністэрства культуры БССР ад 23 ліпеня 1968 года і перайменавана ва УА «Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылішча» загадам Віцебскага абласнога ўпраўлення культуры № 35 ад 16 красавіка 2001 г. У 2009 г. УА «Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылішча» перайменавана ва УА «Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж». За 40 гадоў гэтая навучальная ўстанова падрыхтавала больш за 2 тысячы спецыялістаў па 15 спецыяльнасцях.
Першы дырэктар вучылішча Барыс Пятровіч Палякоў сфарміраваў моцны педагагічны склад, запрасіўшы ў Наваполацк яркіх, адораных асоб. Навучанне праводзілася па 5 спецыяльнасцях. Сёння на 8 аддзяленнях працуюць высакакласныя спецыялісты некалькіх пакаленняў, што стварае пераемнасць педагагічных традыцый унутры калектыву. З 1988 г. вучылішча ўзначальвае Аляксандр Іванавіч Кандрацюк.
Каледж ганарыцца сваімі творчымі калектывамі: аркестрам рускіх народных інструментаў (кіраўнік В. Л. Малых), аркестрам баянаў (кіраўнік Кандрацюк А. І.), духавым аркестрам (кіраўнік В. Нікіфараў), акадэмічным хорам (кіраўнік С. В. Трушын), хорам народнай песні «Рэчанька» (кіраўнік Н. Калацэй), ансамблем народнай песні «Вярбіца» (кіраўнік Бароўская М. Л.), ансамблем народнай музыкі «Талака» (кіраўнік В. і Г. Малых).
У 1997 г. пры вучылішчы адкрыта дзіцячая музычная школа для таленавітых дзяцей. Узначальвае яе А. М. Ткачук. У школе навучаецца 28 чалавек. Вядучыя педагогі каледжа працуюць па выяўленні высокаадораных хлопцаў і дзяўчат і займаюцца з імі па індывідуальных методыках. Гэта дазваляе максімальна раскрыць здольнасці і магчымасці вучняў, стварыць умовы для інтэнсіўнага і прадуктыўнага творчага росту. Пераканаўчасць такой сістэмы пацвярджаюць поспехі выхаванцаў школы на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
Калектыў установы адукацыі «Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж» усімі сіламі імкнецца захаваць культурны асяродак рэгіёну, цікавасць да мастацкай творчасці, музычных традыцый. Калектыў у выдатнай творчай форме і штодзённай працай ён даказвае пераемнасць і жыццеўстойлівасць беларускіх духоўных каштоўнасцей.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Школьная, д. 7.
ЛІТАРАТУРА
1. Ватова, И. На службе у музыки / И. Ватова // Химик (Новополоцк). – 1998. – 27 нояб. – С. 1–2.
2. Лелека, Л. И музыка звучит... / Л. Лелека // Химик (Новополоцк). – 2005. – 16 авг. – С. 1–2.
3. Малашеня, Л. Музыка рождается в душе / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2016. – 23 июля. – С. 13.
4. Мальцев, В. Влюбленные в творчество / В. Мальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 1 кастр. – С. 3.
5. Молисова, Н. Муза, переходящая по наследству / Н. Молисова // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 18 лістап. – С. 3.
6. Новый статус музучилища // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 21 студз. – С. 1.
7. Радько, Н. Фейерверк эмоций / Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 12 мая. – С. 19.
8. Факеев, В. Кладезь талантов / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 1998. – 27 лiстап. – С. 1.