Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж палітэхнічны Наваполацкі дзяржаўны, УА. Полацкі раён.

 

Сучасная назва УА «Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж»
Былая назва Полацкі нафтавы тэхнікум
Наваполацкі нафтавы тэхнікум
Наваполацкі політэхнічны тэхнікум
Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1963
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт http://www.ngpk.by/

 

5 ліпеня 1963 года на базе філіяла Мінскага політэхнікума быў адкрыты Полацкі нафтавы тэхнікум. Першымі навучэнцамі дзённага і вячэрняга аддзялення былі будаўнікі, механікі і тэхнолагі.

У чэрвені 1967 г. першыя 175 дыпломаў былі ўручаны маладым спецыялістам, якія атрымалі кваліфікацыю тэхнікаў-механікаў, тэхнолагаў, будаўнікоў.

Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР у ліпені 1968 г. тэхнікум перайменаваны ў Наваполацкі нафтавы.

У снежні 1968 г. за дасягненне высокіх вынікаў у сацыялістычным спаборніцтве тэхнікум узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

У 1979 г. тэхнікум узнагароджаны Ганаровай граматай і трэцяй грашовай прэміяй па выніках Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва калектываў ССНУ Мінвуза СССР за павышэнне эфектыўнасці і якасці працы.

У 1980 г. тэхнікум узнагароджаны Ганаровай Граматай прэзідыума Рэспубліканскага Савета педагагічнага таварыства СССР за дасягненне высокага ўзроўню навукова-метадычнай работы, шырокае ўключэнне выкладчыцкага саставу ў распрацоўку праблем педагогікі сярэдняй спецыяльнай школы.

15 ліпеня 1987 года Наваполацкі нафтавы тэхнікум перайменаваны ў Наваполацкі політэхнічны тэхнікум.

20 жніўня 2001 года тэхнікум стаў называцца: УА «Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум».

З 19 красавіка 2010 года нувучальная ўстанова змяніла назву на УА «Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж».

1 ліпеня 2014 года каледж аб'яднаны з УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй нафтахіміі».

За час сваёй працы ў каледжы падрыхтавана звыш 12 тыс. спецыялістаў для народнай гаспадаркі нашай рэспублікі і былога СССР, многія з якіх атрымалі дыпломы з адзнакай. Сярод выпускнікоў каледжа шмат заслужаных людзей, якія з гонарам працуюць на найбуйнейшых прамысловых прадпрыемствах, у будаўніцтве,у розных установах.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца, Ктатарава, д. 22.

 

Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж. Фотаздымак з сайта http://www.novopolotsk.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. Техникум отметил юбилей / А. Александров // Витебский курьер. – 2003. – 11 июля. – С. 2.

2. Долженко, Е. Родом из политтеха / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 13 чэрв. – С. 3.

3. Долженко, Е. «Техград» – это кадры для страны / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 17 снеж. – С. 2.

4. Ляхович, А. П. Золотой юбилей политехнического колледжа / А. П. Ляхович ; беседовала О. Банщикова // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 10 дек. – С. 4.

5. Малашеня, Л. Такие кадры всегда в цене / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2013. – 12 дек. – С. 15.

6. Радько, Н. Франциску Скорине посвящается / Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 15 сент. – С. 4.

7. Радько, Н. Это наша с тобою судьба, это наша с тобой биография / Н. Радько // Новая газета (Наваполацк). – 2015. – 6 окт. – С. 1, 5.

8. Фролова, С. «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались!» / С. Фролова // Віцебскі рабочы. – 2003. – 28 чэрв. – С. 2.

9. Шерман, С. В дни юбилея. И не только / С. Шерман // Химик (Новополоцк). – 2003. – 13 июня. – С. 2.