Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж будаўнікоў прафесійна-тэхнічны Наваполацкі дзяржаўны, УА. Полацкі раён.

 

Сучасная назва УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў»
Былая назва Наваполацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў
Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў
Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў
Наваполацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў
Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1967
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Установа адукацыі заснавана ў ліпені 1967 г. на базе спецтрэста «Белсантэхмантаж №1» з прысваеннем назвы «Наваполацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».

З 1 верасня 1984 года на падставе загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі ад 4 ліпеня 1984 года № 81 навучальная ўстанова перайменавана ў «Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».

З 1 верасня 1989 года на падставе загаду Міністэрства народнай адукацыі БССР ад 4 студзеня 1989 года № 14 навучальная ўстанова перайменавана ў «Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».

З 1 верасня 2001 года на падставе загаду Віцебскага аблвыканкама ад 21 чэрвеня 2001 года № 384 навучальная ўстанова перайменавана ва УА «Наваполацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў».

З 1 верасня 2008 года на падставе рашэння Віцебскага выканаўчага камітэта ад 5 лістапада 2007 года № 766 і загаду ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ад 20 лістапада 2007 года № 386 навучальная ўстанова перайменавана ва УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў».

З 1 ліпеня 2014 года на падставе рашэння Віцебскага выканаўчага камітэта ад 28 сакавіка 2014 года № 193 і загаду ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ад 4 красавіка 2014 года № 139 ліцэй перайменаваны ва УА «Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў».

Навучальная ўстанова рыхтуе рабочых розных будаўнічых спецыяльнасцей: штукатуры, абліцовачнікі-плітачнікі, мантажнікі, электрамантажнікі, электрагазазваршчыкі, слесары.

Для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых кадраў у каледжы створана і пастаянна ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Заключаны дамовы аб узаемадзеянні з арганізацыямі будаўнічай галіны рэгіёну. Працуюць гурткі тэхнічнай і мастацкай творчасці, мастацкай самадзейнасці, спартыўныя секцыі.

У цяперашні час педагагічны калектыў і калектыў навучэнцаў працуюць над выхаваўчай праграмай «Адраджаем духоўнасць», мэтай якой з'яўляецца не толькі навучанне, але і выхаванне высокамаральнай асобы, духоўна багатай, здольнай будаваць жыццё, годнае для чалавека.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Ктатарава, д. 20.

kolledz_stroiteley.jpg

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. В училищах праздник / А. Александров // Витебский курьер. – 2005. – 14 окт. – С. 2.

2. Волынцева, А. С юбилеем, лицей строителей! / А. Волынцева // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 9 окт. – С. 3.

3. Павлюк, Ю. Здесь учат созидать / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 12 кастр. – С. 4.

4. Павлюк, Ю. Отвечая потребностям производства, ГПТУ–89 готовится стать лицеем / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 29 мая. – С. 5.

5. Павлюк, Ю. Строители будущего / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 4 кастр. – С. 2.

6. Рожкевич, Г. С днем рождения, училище! / Г. Рожкевич // Химик (Новополоцк). – 2002. – 10 окт. – С. 2.

7. Рожкевич, Г. С днем рождения. ПТУ / Г. Рожкевич // Народнае слова. – 2002. – 8 кастр. – С. 5.

8. Рожкевич, Г. Юбилей встречаем с оптимизмом / Г. Рожкевич // Віцебскі рабочы. – 2002. – 12 кастр. – С. 2.

9. Стрельченко, О. Твердая «десятка» лицея строителей / О. Стрельченко // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 27 крас. – С. 4.