Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж аграрна-тэхнічны Лепельскі дзяржаўны, ДУА. Лепельскі раён

 

Сучасная назва УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»
Былая назва Лепельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1974
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель
Афіцыйны сайт http://lgatk.edu.by

 

22 мая 1974 года ў Лепелі быў заснаваны гідрамеліярацыйны тэхнікум.

Да 1992 года тэхнікум знаходзіўся ў падпарадкаванні Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР. З мая 1992 года па чэрвень 2016 года – у вядзенні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 1 верасня 2002 года Лепельскі дзяржаўны гідрамеліярацыйны тэхнікум рэарганізаваны ва ўстанову адукацыі «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

У ліпені 2016 года каледж быў перададзены з Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі «Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй» у адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26.09.2016 № 574 быў далучаны да ўстановы адукацыі «Лепельскі дзяржаўны агарна-тэхнічны каледж».

Сёння ў каледжы рэалізуюцца адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі па 14 інтэграваных прафесіях. Камбінацыі спецыяльнасцей пастаянна мяняюцца і чаргуюцца з улікам патрэб заказчыкаў кадраў і насычанасці рынку працы.

Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж ажыццяўляе прыём навучэнцаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі па наступных спецыяльнасцях: тэхнiчнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ, тэхнічная эксплуатацыя пад'ёмна-транспартных сродкаў, эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў, тэхнiчная эксплуатацыя электраабсталявання, вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ, тэхналогія зварачных работ, цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка, грамадскае харчаванне, тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў і гандлёвая справа. За тры гады навучэнцы асвояць адначасова 2–3 прафесіі: бетоншчыка, вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі С, машыніста аўтамабільнага крана; швачкі і цырульніка; трактарыста-машыніста і інш.

На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі набор вядзецца ў сферы будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, тэхнічнай эксплуатацыі пад'ёмна-транспартных, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання.

Важнае месца ў вучэбным працэсе займае практычнае навучанне. Моладзь праходзіць розныя віды практык. Вучэбная азнаямленчая практыка прадугледжвае знаёмства з аб'ектамі будучай прафесійнай дзейнасці. Вучэбная практыка для атрымання кваліфікацыі рабочага дае магчымасць будучым спецыялістам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй стаць слесарамі, мулярамі, тынкоўшчыкамі, слесарамі-сантэхнікамі, электраманцёрамі і інш. Вытворчая практыка на прадпрыемствах прадугледжвае атрыманне навыкаў па пэўнай рабочай кваліфікацыі. А на тэхналагічнай практыцы навучэнцы трэцяга курса развіваюць атрыманыя прафесійныя навыкі.

У каледжы дадатковай адукацыяй ахоплена каля 60% навучэнцаў. Дзейнічаюць аб'яднанні па інтарэсах «Чароўны вузельчык», «Роспіс па шкле», «Выцінанка», псіхалагічная гасцёўня «Характар. Асоба. Лёс». Аматары спорту займаюцца футболам, валейболам, боксам.

Ва ўстанове адукацыі створаны інклюзіўны тэатр «Два крылы». Гэты праект рэалізуецца пры падтрымцы Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Маладзёжная палітыка» 2023 года. У рамках праекта каманда інклюзіўнага тэатра рыхтуе і паказвае паўнавартасныя тэатральныя пастаноўкі, а таксама актыўна ўдзельнічае са сваімі творчымі работамі на гарадскіх мерапрыемствах. У склад тэатра ўваходзяць акцёры-валанцёры з ліку навучэнцаў каледжа, а таксама 12 чалавек з Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Лепельскага раёна.

Вядзецца маштабная валанцёрская работа ў культурна-масавай сферы. Пры УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» дзейнічаюць маладзёжны цэнтр «Калейдаскоп», кіраўнік – педагог-арганізатар Стэльмах Святлана Анатольеўна; валанцёрскі атрад мастацкага напрамку «Добрае сэрца», які складаецца з навучэнцаў каледжа. Валанцёры з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў каледжы, прымаюць удзел у дабрачынных, патрыятычных, творчых акцыях: «Нашы дзеці», «Цуды на Каляды», «Падзяліся цяплом душы сваёй», «Ад усёй душы» і іншыя.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Лепель, вуліца Інтэрнацыянальная, 37.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Сучасны будынак УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Фотаздымак з сайта http://www.lepel-kraj.by


ЛІТАРАТУРА

1. Лепельский аграрно-технический колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : Беларуская энцыклапедыя, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 446.

2. Лепельский государственный аграрно-технический колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 42.

3. Куняўская, М. Кім стаць? / М. Куняўская // Настаўніцкая газета. – 2023. – 19 снеж. – С. 8.

4. Свірковіч, А. Крыніцы жыццёвых сіл / А. Свірковіч // Лепельскі край. – 2020. – 7 крас. – С. 4.

5. Храповицкая, Н. Дело всей жизни / Н. Храповицкая // Лепельскі край. – 2020. – 24 лістап. – С. 1 ; 27 лістап. – С. 12.

6. Храповицкая, Н. Лепельчанка получила грант Президента Республики Беларусь / Н. Храповицкая // Лепельскі край. – 2023. – 6 студз. – С. 12.

7. Храповицкая, Н. Помогать другим – почётно / Н. Храповицкая // Лепельскі край. – 2022. – 18 кастр. – С. 3.

8. Храпавіцкая, Н. «Сэрца аддадзена людзям» / Н. Храпавіцкая // Лепельскі край. – 2023. – 21 крас. – С. 4.

9. Храповицкая, Н. «Ударная жизнь» будущих аграриев / Н. Храповицкая // Лепельскі край. – 2022. – 22 лістап. – С. 5.