Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж эканамічны Полацкі дзяржаўны, УА. Полацкі раён, г. Полацк

 

Сучасная назва УА «Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж»
Былая назва Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж (2002)
Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум (1956)
Полацкая трохгадовая сярэдняя сельскагаспадарчая школа (1951)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1956
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт https://www.pgaek.by

 

Міністэрствам сельскай гаспадаркі БССР 18 кастрычніка 1951 года быў выдадзены загад № 1027 аб арганізацыі ў мястэчку Бігосава Дрысенскага раёна Полацкай вобласці Полацкай трохгадовай сярэдняй сельскагаспадарчай школы. Пры школе з 1 лістапада 1951 года былі арганізаваны аднагадовыя курсы па перападрыхтоўцы старшыняў калгасаў.

У 1956 годзе на базе сельскагаспадарчай школы быў арганізаваны сельскагаспадарчы тэхнікум.

У 2002 годзе загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь № 214 Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум быў рэарганізаваны ў Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж.

Сёння ў каледжы створаны ўсе неабходныя ўмовы для ажыццяўлення педагогамі навукова-метадычнай і даследчай дзейнасці. Выкладчыкі прымаюць удзел у навуковых канферэнцыях, публікуюць артыкулы ў сур'ёзных выданнях рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, выдаюць аўтарскія навучальныя дапаможнікі. Навучэнцам прапануецца разнастайнасць формаў пазааўдыторнай дзейнасці, накіраванай на рэалізацыю іх творчага і грамадскага патэнцыялу. У каледжы працуе шырокая сетка гурткоў і аб'яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый. Творчыя калектывы навучэнцаў – пастаянныя прызёры і пераможцы розных гарадскіх конкурсаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Кастрычніцкая, д. 55.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Волынец, Н. Полоцкий государственный аграрно-экономический колледж в лицах, встречах и событиях / Н. Волынец // Народная газета. – 2004. – 9 крас. – С. 15.

2. Каленик, Е. Возраст расцвета / Е. Каленик // Полацкi веснiк. – 2006. – 5 снеж. – С. 4.

3. Малашеня, Л. Аграрно-экономический профиль востребован / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2006. – 23 снеж. – С. 4.

4. Малашеня, Л. В полку программистов прибыло / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2010. – 29 ліп. – С. 8.

5. Полоцкий аграрно-экономический колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 168.

6. Полоцкий государственный аграрно-экономический колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 330.

7. Савич, А. Где учат на логиста? / А. Савич // Знамя юности. – 2016. – 29 дек.– 4 янв. – С. 11.

8. Яцкевич, Т. Им было что сказать, а нам – чем поделиться / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2007. – 27 дек. – С. 5.