Каледж хіміка-тэхналагічны каледж Полацкі дзяржаўны, УА. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 25.06.2019 08:40
- Адноўлена 25.06.2019 14:43
Сучасная назва | УА «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж» |
Былая назва | Полацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж (2004) |
Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 бытавога абслугоўвання насельніцтва (1968) | |
Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 (1957) | |
Тып | установа адукацыі |
Дата заснавання | 1957 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
Сайт | http://gptk.vitebsk.by/ |
1 жніўня 1957 года было створана Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 з 12-гадовым тэрмінам навучання для дзяцей-сірот, выхаванцаў дзіцячых дамоў. Вялася падрыхтоўка швачак, краўцоў, электраманцёраў.
З 1968 года вучылішча атрымала новую спецыялізацыю і на працягу паўстагоддзя працавала як ПТВ № 2 бытавога абслугоўвання насельніцтва.
У 2004 годзе вучылішча было ператворана ў прафесійна-тэхнічны каледж. У 2013 годзе да каледжа далучылі ўстанову адукацыі «Полацкі дзяржаўны ліцэй хімікаў».
У ліпені 2014 года ўстанова адукацыі «Полацкі ДПТК» было перайменавана ва ўстанову адукацыі «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж».
З 2015 года ў каледжы вядзецца падрыхтоўка тэхнікаў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Сёння каледж – гэта шматпрофільная двухузроўневая ўстанова адукацыі, якая пад кіраўніцтвам дырэктара Ганны Станіславаўны Бурэнь, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў: ад кухара да тэхніка-тэхнолага, ад цырульніка да мастака-мадэльера, ад слесара да тэхніка-механіка. З улікам запыту на рынку працы вядзецца перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў, у якіх мае патрэбу рэгіён.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр-т Ф. Скарыны, д. 20.
ЛІТАРАТУРА
1. Большакова, А. Необычно, но гармонично / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2017. – 21 сак. – С. 1.
2. Бондарава, Т. Ад кухара да мастака-мадэльера / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 17 мая. – С. 6.
3. Каленик, Е. Создающие красоту / Е. Каленик // Полацкi веснiк. – 2007. – 30 лістап. – С. 4.
4. Малашеня, Л. В русле мировых трендов / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 30 марта. – С. 23.
5. Малашеня, Л. В царстве вкусной красоты / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 12 дек. – С. 5.
6. Малашеня, Л. К службе готовы! / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 19 июля. – С. 6.
7. Малашеня, Л. Новый статус ко многому обязывает / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2004. – 20 ліп. – С. 6.
8. Малашеня, Л. Попробовать профессию на вкус / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 18 апр. – С. 4.
9. Малашеня, Л. Шедевры рождаются в творчестве / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 23 авг. – С. 14.
10. Осиповский, В. Новый колледж в Полоцке / В. Осиповский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 24 июля. – С. 2.
11. Савич, А. Профессия по призванию / А. Савич // Знамя юности. – 2016. – 8–14 дек. – С. 11.
12. Филимонова, Т. Полоцкие мотивы / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2018. – 2 кастр. – С. 8.
13. Шуйская, О. «Роза ветров»: наши – в тройке лидеров! / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2016. – 25 лістап. – С. 4.