Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж аграрна-тэхнічны Гарадоцкі дзяржаўны, УА. Гарадоцкі раён

 

Сучасная назва УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»
Былая назва Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі
Гарадоцкі саўгас-тэхнікум
Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1930
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Сайт http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/by/obrazovanie-by/

 

Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж – установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сваю гісторыю ён пачаў у 1930 годзе, калі быў заснаваны тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1974 па чэрвень 1996 гг. называўся «Гарадоцкі саўгас-тэхнікум». 29 лютага 1996 года саўгас-тэхнікум быў пераўтвораны ва ўстанову адукацыі «Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум». 13 чэрвеня 2001 года тэхнікум змяніў назву – УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж – гэта буйны адукацыйны цэнтр, які прыцягвае моладзь з усяго рэгіёна. Адукацыю ў каледжы атрымліваюць 800 навучэнцаў дзённай формы і каля 300 завочнікаў. Калектыў складаюць больш як 300 супрацоўнікаў.

Матэрыяльна-тэхнічная база, якая падтрымліваецца ў каледжы на самым сучасным узроўні, дазваляе забяспечыць высокую якасць падрыхтоўкі спецыялістаў і прыцягвае моладзь.

Установа прафесійнай адукацыі мае найноўшую тэхніку ва ўласных гаражах. На базе Гарадоцкага каледжа быў адкрыты рэсурсны цэнтр «Дыягнаставанне трактароў», які сёння працуе на ўвесь Віцебскі рэгіён. Тут праходзяць навучанне і стажыроўку прадстаўнікі ўсіх аграрных устаноў адукацыі вобласці.

Рэсурсны цэнтр уключае ў сябе некалькі лабараторый, клас тэарэтычнага навучання, асобныя лабараторныя стэнды для вывучэння пэўных вузлоў і агрэгатаў.

Зараз у каледжы плануюць стварыць сучасную лабараторыю сумесна з «Гомсельмашам». Вядуцца перагаворы і з расійскім «Кіраўцам».

У лабараторыі дыягнаставання і тэхнічнага абслугоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі хлопцы вучацца дыягнаставаць механізмы і сістэмы сучасных энерганасычаных трактароў.

У распараджэнні навучэнцаў кабінеты і лабараторыі, якія аснашчаны сучасным абсталяваннем і тэхнічнымі сродкамі, вялікая бібліятэка, танцавальная і спартыўная залы. Пры навучальнай установе маюцца тры інтэрнаты. Усе навучэнцы каледжа могуць бясплатна атрымаць вадзіцельскія правы катэгорыі B і C, а таксама катэгорыі A, B, D трактарыста.

У арсенале каледжа – сучасныя сімулятары сельскагаспадарчай тэхнікі з усімі неабходнымі рэгуліроўкамі.

Зараз у каледжы ствараецца станцыя тэхнічнага абслугоўвання легкавых аўтамабіляў, у планах – адкрыць станцыю тэхабслугоўвання энерганасычаных трактароў.

Вялікая ўвага ў каледжы надаецца выхаваўчай рабоце. Установа тэхнічная, каля 95 % навучэнцаў – хлопцы. Каля 650 навучэнцаў пражываюць у інтэрнатах, большасць дзяцей – з сяла.

Пры каледжы дзейнічае 16 спартыўных секцый, 11 гурткоў эстэтычнай накіраванасці. У планах – адкрыццё кібер-гуртка.

Аграрная адукацыя ў Гарадку мае амаль 90-гадовую гісторыю. Адсюль выйшла звыш 20 тыс. спецыялістаў, і сёння многія гарадоцкія выпускнікі з'яўляюцца не толькі высокімі прафесіяналамі, але і кіраўнікамі рознага ўзроўню.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Баграмяна, 42.

 

УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Фотаздымак з сайта http://www.klich.by

ЛІТАРАТУРА

1. Берёза, А. Налаживая международные связи / А. Берёза // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 25 лют. – С. 4.

2. Бондарава, Т. Адукацыя са знакам якасці: эфектыўнасць, пераемнасць, развіццё / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 8 ліп. – С. 14.

3. Бондарава, Т. Намеры павінны стаць вынікам / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 27 лістап. – С. 4.

4. Бут, А. Мудрая и опытная... молодость / А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2010. – 16 нояб. – С. 4.

5. Владимиров, С. Энергия будущего / С. Владимиров // Знамя юности. – 2018. – 26 апр. – 3 мая. – С. 8–9.

6. Герцевич, Э. Первые ласточки послевоенного техникума / Э. Герцевич // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 21 крас. – С. 2 ; 12 мая. – С. 2.

7. Голесник, С. Не просто колледж, а ресурсный центр! / С. Голесник // Сельская газета. – 2018. – 22 нояб. – С. 1, 3.

8. Каролевич, Э. Для большей эффективности / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2017. – 12 янв. – С. 2.

9. Каролевич, Э. Упор на практику / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 24 нояб. – С. 2.

10. Пастернак, Т. Зал для силачей / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 21 февр. – С. 22.

11. Пучкова, Е. В кузнице кадров аграрного профиля / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 14 сент. – С. 5.

12. Сабицкая, Е. Учащихся объединил волейбол / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 6 сак. – С. 5.

13. Сеньков, В. Такая светлая профессия / В. Сеньков // Витьбичи = Витьбичи. – 2012. – 20 дек. – С. 3.

14. Сергеев, А. Чисто мужская профессия / А. Сергеев // Гарадоцкi веснік. – 2005. – 15 студз. – С. 2.

15. Сідаровіч, Г. Аграрны – значыць сучасны / Г. Сідаровіч // Настаўніцкая газета. – 2019. – 14 мая. – С. 9.

16. Шитько, В. В. Курс – на качество / В. В. Шитько // Витебские вести. – 2017. – 9 дек. – С. 5.

17. Шитько, В. К образованию со знаком качества / В. Шитько // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 16 марта. – С. 4.

18. Шлейко, Л. Из года в год – качественное образование // Гарадоцкі веснік. – 2010. – 6 лістап. – С. 4.

19. Шпаковская, Г. Договорились – к делу! / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 15 окт. – С. 5.

20. Шпаковская, Г. Успеть за прогрессом / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 11 окт. – С. 5.

21. Шпаковская, Г. Шаг за шагом – к цели / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 31 авг. – С. 11.

22. Яковлева, С. Ковать сельхозкадры / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 23 лют. – С. 5.

23. Яковлева, С. Реорганизация колледжей / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 6 студз.– С. 1.

24. Яковлева, С. Ресурсный центр развивается / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 20 ліп. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Адукацыя. Афіцыйны сайт Гарадоцкага райвыканкама