Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». г. Віцебск

 

Сучасная назва Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» (2015)
Былая назва Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» (2001)
Віцебскі філіял УА «Вышэйшы каледж сувязі» (1993)
Віцебскі электратэхнікум сувязі (1991)
Беларускі электратэхнікум сувязі (1945)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1945
Месца знаходжання г. Віцебск
Афіцыйны сайт https://vfbsac.by 

 

12 лістапада 1945 года быў створаны Беларускі электратэхнікум сувязі (БЭТС) у г. Пінску. З 1945 па 1965 гг. першым дырэктарам тэхнікума была Соф'я Іванаўна Сізова. Першымі навучэнцамі былі дэмабілізаваныя воіны Савецкай Арміі, вязні фашысцкіх лагераў, моладзь, якая вырасла ва ўмовах вайны. Першымі выкладчыкамі былі франтавікі-сувязісты.

У 1957 годзе БЭТС з Пінска быў пераведзены ў г. Віцебск, дзе былі пабудаваны новы сучасны вучэбны корпус, інтэрнат на 400 месцаў, сталовая, спортзала. Фарміраваннем калектыву па-ранейшаму займалася С. І. Сізова. У 1959 годзе ў тэхнікуме было створана завочнае аддзяленне.

У 1970 годзе БЭТС узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР за поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў сувязі.

З 1965 па 1978 гг. тэхнікум займаўся падрыхтоўкай спецыялістаў па спецыяльнасцях: радыёсувязь і радыёвяшчанне, раённая электрычная сувязь і радыёфікацыя, аўтаматычная электрычная сувязь, лінейна-кабельныя збудаванні сувязі, паштовая сувязь.

У 1978 па 1990 гг. Беларускім электратэхнікумам сувязі кіраваў Цыклінскі Іван Мікалаевіч. У 1991 годзе Беларускі электратэхнікум сувязі быў перайменаваны ў Віцебскі электратэхнікум сувязі (ВЭТС). З 1990 па 1999 гг. ВЭТС узначальваў Логвін Васілій Мікалаевіч.

У 1993 годзе тэхнікум сувязі быў рэарганізаваны ў Вышэйшы каледж сувязі. А ў верасні гэтага ж года навучальная ўстанова становіцца Віцебскім філіялам Вышэйшага каледжа сувязі.

Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі з 28 чэрвеня 2001 года быў перайменаваны ў Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі». З 1999 па 2017 гг. калектыў узначальваў Карлаў Віктар Іванавіч.

9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» перайменаваны ў «Віцебскі філіял УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі"» і з'яўляецца адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». http://bsac.by

З 1 верасня 2017 года ўстанову адукацыі ўзначальвае Шыбека Сяргей Андрэевіч. Структура філіяла ўключае 9 філіялаў кафедраў, 21 лабараторыю, 14 кабінетаў, 10 навучальных цэнтраў, 1 вучэбна-вытворчую майстэрню, актавую залу, бібліятэку, спартыўную і гімнастычную залы, стадыён, буфет, інтэрнат, медыцынскі пункт, пакой для адпачынку пры інтэрнаце і інш.

У 2017/18 навучальным годзе быў створаны рэсурсны цэнтр, які аб'ядноўвае такія навучальныя цэнтры як ZTE, Hyawei, MTC, Cisco, навучальныя цэнтры РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта». У рэсурсным цэнтры створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснага засваення вучнямі навучальных праграм практыкі, набыцця практычных навыкаў працы на сучасным абсталяванні пры засваенні імі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама для дадатковай адукацыі дарослых. Ва ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыі створана ваенная кафедра, дзе пры навучанні на дзённай форме юнакі могуць атрымаць малодшае камандзірскае званне.

Віцебскі філіял праводзіць курсы павышэння кваліфікацыі па наступных напрамках: бухгалтарскія курсы, CISCO, мантаж ВАЛС і PON сетак, курсы па англійскай мове, падрыхтоўка да ЦТ, курсы для школьнікаў. Ва ўстанове адукацыі дзейнічае студыя інавацыйнай творчасці «Юны акадэмік».

Для навучэнцаў установы штогод праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя «Крок у навуку».

Дырэктар – Шыбека Сяргей Андрэевіч.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Ільінскага, д. 45.

 

Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». г. Віцебск. Фота з сайта https://avatars.mds.yandex.net

ЛІТАРАТУРА

1. Будкевич, М. Связистов дружная семья / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 19 нояб. – С. IV.

2. Быньков, А. Праздник «кузницы связи» / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 17 нояб. – С. 10.

3. Быньков, А. Учат всегда быть на связи / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 15 мая. – С. 7.

4. Витебский филиал Высшего государственного колледжа связи // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 242.

5. Симонович, Д. Объединенные надежной связью / Д. Симонович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 14 нояб. – С. 3.

6. Электротехникум связи // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 388.