Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж індустрыяльны Віцебскі дзяржаўны, УА. г. Віцебск

 

Сучасная назва УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж»
Былая назва Віцебскі політэхнічны прафесійны ліцэй (2003)
Віцебскае прафесійнае тэхнічнае вучылішча № 16 (1960)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1956
Месца знаходжання Віцебская вобласць, г. Віцебск
Сайт https://vgik.by

 

1 лістапада 1960 года Віцебскае прафесійнае тэхнічнае вучылішча № 16 (ВПТВ № 16) расчыніла свае дзверы для абітурыентаў па спецыяльнасцях: повар; кандытар; афіцыянт; прадавец харчовых тавараў. З 1960 па 1988 гг. установу ўзначальвала Сасноўская Еўфрасіння Іванаўна. За гады дзейнасці ўстанова трывала зацвердзілася ў ліку лепшых навучальных устаноў горада Віцебска і Віцебскай вобласці. Вучылішча займала заслужанае месца ў шэрагу найлепшых устаноў, пацвярджаючы гэта сваімі дасягненнямі. 5 чэрвеня 2003 года адбылося зліццё ВПТВ № 16 з УА «Віцебскае дзяржаўнае прафесійнае вучылішча № 57 будаўнікоў» (да 1963 г. – будаўнічае вучылішча № 19), дзе навучалі па 4 спецыяльнасцях: муляр, цясляр, сталяр, тынкоўшчык. У выніку быў утвораны Віцебскі політэхнічны прафесійны ліцэй. З 2019 года ўстановай кіруе Вінакураў Руслан Васільевіч. 28 жніўня 2021 года ліцэй пераўтвораны ў УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж». У каледжы працуе 130 супрацоўнікаў (56 выкладчыкаў, 51 майстар вытворчага навучання).

Сёння Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж паспяхова развіваецца. Ён дасягнуў вышынь у адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, эксперыментальнай, вытворчай і творчай дзейнасці. Майстры, выкладчыкі і навучэнцы ўстановы ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўмацаванне прэстыжу каледжа, папулярызацыю прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Яны ўслаўляюць каледж не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. У кастрычніку 2020 года ў каледжы адкрыўся навучальны аб'ект цэнтра кампетэнцый «Кафэ-16» (вул. Леніна, 8), а ў 2021 годзе – крама «Дамавік». У 2022 годзе адбылося адкрыццё яшчэ аднаго кафэ, якое размясцілася ў будынку Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (пр-т Фрунзэ, 21).

Зараз установа адукацыі займае лідзіруючае месца ў шэрагу лепшых устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках работы за 2021 год каледж занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару. Па выніках работы за 2022 год ён прызнаны лепшай установай адукацыі на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Віцебскай вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь. Па выніках работы за 2021 год майстар вытворчага навучання К. А. Аўчыннікава занесена на Дошку гонару Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. У 2022 годзе майстар вытворчага навучання А. А. Полесава ўдастоена звання «Чалавек года Віцебшчыны», лаўрэат маладзёжнай прэміі «Час маладых», «Майстар года Віцебшчыны – 2022».

Адрас: Корпус № 1 – Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Церашковай, 20.

Корпус № 2 – Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Леніна, 8.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 

УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж», корпус № 1, г. Віцебск.  https://kolledzhi.by/УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж», корпус № 2, г. Віцебск. Фота з сайта https://kudapostupat.by/Навучальны аб'ект цэнтра кампетэнцый «Кафэ-16», г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. Активное погружение в профессию / Е. Башун // Витебские вести. – 2023. – 28 февр. – С. 8.

2. Бондарава, Т. «Інклюзіўны касір»: новыя магчымасці / Т/ Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2021. – 14 жн. – С. 5.

3. Быньков, А. Творить со вкусом! / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 22 апр. – С. 5.

4. Витебский государственный индустриально-педагогический колледж// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 202–203.

5. Карпас, Е. На пути в профессию / Е. Карпас // Витебские вести. – 2022. – 2 авг. – С. 10.

6. Полесава, А. Справа майстра не баіцца / А. Полесава ; гутарыла Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2022. – 23 верас. – С. 6.

7. Профессионально-технические средние учебные заведения // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 309–310.

8. Пукшанскі, А. Дзе вучаць вырабляць аўтарскія цукеркі / А. Пукшанскі // Звязда. – 2021. – 2 лістап. – С. 1, 4.

9. Пушнякова, А. От ризотто до клецек, или Авторская кухня по-витебски / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2020. – 31 окт. – С. 9.

10. Пушнякова, А. Стильно, молодежно, перспективно / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2020. – 24 окт. – С. 4.

11. Хасанова, И. Витебские кулинары в авангарде / И. Хасанова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 21 нояб. – С. 1, 3.

12. Хасанова, И. Витебск и Псков укрепляют сотрудничество / И. Хасанова // Віцьбічы = Витьбичи.–2023. – 14 февр. – С. 4.

13. Черниченко, Н. Больше чем просто еда: инновационные виды хлеба разрабатывают в Витебском государственном индустриальном колледже / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 17 сент. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

Наша история

УО ВГИК