Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж культуры і мастацтваў Віцебскі дзяржаўны, УА, г. Віцебск

 

Сучасная назва УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў» (2010)
Былая назва Віцебскае вучылішча мастацтваў (1992)
Віцебскае вучылішча культуры (1990)
Віцебскае культурна-асветнае вучылішча (1971)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1971
Месца знаходжання Віцебская вобласць, г. Віцебск
Сайт www.vgkki.by/

 

Навучальная ўстанова была адкрыта 1 ліпеня 1971 года як культурна-асветнае вучылішча. У 1990 годзе яно было рэарганізавана ў Віцебскае вучылішча культуры, а з 1992 года перайменавана ў Віцебскае вучылішча мастацтваў. У 2010 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама вучылішча перайменавана ва ўстанову адукацыі «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў».

Установай адукацыі ў розныя гады кіравалі: Агнісценка Павел Маркавіч, Бярозка Генадзь Мікалаевіч, Туманава Таццяна Уладзіміраўна. З 2005 года дырэктарам каледжа з'яўляецца Абдулаева Ірына Станіславаўна.

У жніўні 1972 года выкладчыкі тэатральных дысцыплін ажыццявілі першы набор групы навучэнцаў на спецыяльнасць «Рэжысура», таксама пачала ажыццяўляцца падрыхтоўка спецыялістаў харэаграфічнага напрамку. З першых гадоў існавання вучылішча ў педагагічны калектыў былі ўключаны выкладчыкі-мастакі. Асновы мастацкага густу і практычныя навыкі ў шрыфтавой графіцы прывіваліся навучэнцам амаль усіх спецыяльнасцей. Але толькі ў 1989 годзе ў вучылішчы была адкрыта спецыяльнасць «Мастацкае афармленне», якая праіснавала да 1998 года і дала старт у творчым жыцці вялікай колькасці маладых таленавітых мастакоў. У 1996 годзе ў вучылішчы адкрыліся новыя спецыяльнасці: «Жывапіс» і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». З 2002 года да іх далучылася яшчэ адна мастацкая спецыяльнасць – «Дызайн». За гэты час падрыхтавана нямала спецыялістаў, якія рэалізавалі сябе ў творчай, даследчай, педагагічнай дзейнасці. Выпускнікі каледжа зараз працуюць у дзіцячых мастацкіх школах, школах мастацтваў, у дамах рамёстваў Віцебскай вобласці, у рэкламнай сферы. Многія працягваюць сваю адукацыю ва ўніверсітэтах горада і рэспублікі.

За гады дзейнасці каледжа падрыхтавана каля 5000 спецыялістаў для ўстаноў культуры і мастацтва. Зараз каледж рыхтуе кадры для ўстаноў культуры і адукацыі па спецыяльнасцях: дызайн (дызайн графічны), дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (мастацкія вырабы з тэкстылю), харэаграфічнае мастацтва (народны танец, эстрадны танец), народная музычная мастацкая творчасць (харавая музыка, інструментальная музыка), арганізацыя культурных мерапрыемстваў, акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно). У каледжы функцыянуе 6 цыклавых камісій (харэаграфічнага мастацтва, агульнаадукацыйных дысцыплін, рэжысуры і майстэрства акцёра, інструментальнай і харавой музыкі, канцэртмайстраў, дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), створаных у адпаведнасці са спецыяльнасцямі падрыхтоўкі выпускнікоў.

Сёння ва ўстанове адукацыі паспяхова працуюць народная студыя сучаснага танца Ірыны Бухавецкай, народны тэатр мініяцюр, народны ансамбль народнага танца «На ростанях», які ў 2019 годзе атрымаў званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»; вакальная група FUSION і іншыя.

Педагагічны калектыў каледжа праводзіць шматбаковую метадычную работу, якая станоўча адзначана Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь; сістэматычна навучальныя праграмы па спецыяльных дысцыплінах, распрацаваныя выкладчыкамі каледжа, зацвярджаюцца ў якасці тыпавых для сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі ў сферы культуры; на базе каледжа праводзіцца мэтанакіраваная работа па аказанні метадычнай дапамогі работнікам культуры і адукацыі нашага рэгіёна (семінары-практыкумы, метадычныя кансультацыі для выкладчыкаў і навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, вучняў 9–11 класаў сярэдніх школ і гімназій).

Штогод праводзяцца конкурсы балетмайстарскага майстэрства, конкурсы і выставачная дзейнасць спецыяльнасцей «Дызайн», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», конкурсы агітбрыгад, арганізуюцца абласныя творчыя конкурсы для таленавітай моладзі вобласці (напрыклад, абласны конкурс юных вакалістаў і інструменталістаў «Мелодыі вясны») і інш. Штомесяц навучэнцы каледжа ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, урачыстых прыёмах і сустрэчах, якія праводзяцца ў Першамайскім раёне, горадзе, вобласці. Арганізавана вялікая канцэртная дзейнасць для працоўных калектываў і ваеннаслужачых.

Неаднаразова каледж культуры і мастацтваў з'яўляўся пераможцам Рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі. Упершыню навучэнцы спецыяльнасці «Дызайн» сталі пераможцамі прэстыжнага міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшы дызайн упакоўкі «Завадны апельсін-2021» (г. Масква).

Калектыў выкладчыкаў і навучэнцаў каледжа ганарыцца супрацоўніцтвам з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар у краінах блізкага і далёкага замежжа, удзельнічаючы ў працэсе папулярызацыі беларускай народнай творчасці і знаёмства з сучаснымі тэндэнцыямі мастацтва, творчыя калектывы сістэматычна прымаюць удзел у міжнародных культурных мерапрыемствах.

УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў» у 2012 і 2016 гг. занесены на Дошку Гонару Першамайскага раёна г. Віцебска.

Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў застаецца запатрабаванай установай адукацыі сярод сучаснай моладзі ў мэтах творчай самарэалізацыі і развіцця, дае трывалыя веды і прафесійныя ўменні, што адпавядае запытам рынку працы вобласці і рэспублікі.

Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Максіма Горкага, 74.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абдуллаева, И. С. Особая атмосфера диалога / И. С. Абдуллаева ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 24 мая. – С. IV–V.

2. Ивченко, Л. Поделились опытом педагоги / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2023. – 27 окт. – С. 7.

3. Витебский государственный колледж культуры и искусств // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 203.

4. Крупица, Н. Когда образование – искусство... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 23 дек. – С. VІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

5. Ляховская, Е. Повелитель кузницы талантов / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2018. – 10 июля. – С. 1, 7.

6. Пастернак, Т. С. Здесь растят таланты / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 28 дек. – С. 5.

7. Сакалова, Г. Ствараючы прыгажосць жыцця / Г. Сакалова // Культура. – 2023. – 8 снеж. – С. 13.

8. Хасанова, И. Диалог культур / И. Хасанова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 28 окт. – С. 12.