Каледж медыцынскі дзяржаўны Віцебскі імя акадэміка І. П. Антонава, УА. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 05.03.2024 16:25
Сучасная назва | УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І. П. Антонава» (2018) |
Былая назва | УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж» (2006) |
Віцебскае медыцынскае вучылішча (1953–1957, 1963) | |
Віцебскі вячэрні зубалячэбны інстытут (1932) | |
Віцебскі медыцынскі тэхнікум (1924) | |
Віцебскі акушэрскі тэхнікум (1921) | |
Віцебская фельчарская школа (1871) | |
Тып | установа адукацыі |
Дата заснавання | 1871 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Сайт | https://vitgmk.by/ |
Гісторыя Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя акадэміка І. П. Антонава бярэ пачатак ад 15 лістапада 1871 года, калі ў Віцебску загадам грамадскай апекі былі зацверджаны правілы для фельчарскай школы. Поўны курс навучання складаў чатыры гады, па заканчэнні якога выхаванцы і пансіянеры здавалі выпускны экзамен. Выпускнікам магло быць прысвоена адно з двух званняў: старшы фельчар – для выдатнікаў, малодшы – для ўсіх астатніх. Арганізацыя такіх школ уваходзіла ў распараджэнне Міністэрства ўнутраных спраў. Праіснавала Віцебская фельчарская школа нядоўга. Яна была зачынена ў 1879 годзе, што было звязана са з'яўленнем у Магілёве цэнтральнай фельчарскай школы, дзе сталі рыхтаваць медыцынскія кадры для Магілёўскай, Віцебскай, Мінскай губерняў.
Віцебскі акушэрскі тэхнікум быў адкрыты 1 чэрвеня 1921 года як Школа акушэрак, якая была рэарганізавана ў студзені 1923 года ў акушэрскі тэхнікум, затым – у медыцынскі тэхнікум, які размешчаўся тады па вуліцы Талстога, 14. Рэарганізацыя была праведзена ў адпаведнасці з Пастановай 1-га Усерасійскага з'езда па медыцынскай адукацыі і на падставе ліста Віцебскаму губернскаму аддзелу аховы здароўя ад 17 жніўня 1921 года, падпісанага першым народным камісарам аховы здароўя Мікалаем Сямашкам.
На базе медыцынскага тэхнікума ў 1932 годзе быў адкрыты вячэрні зубалячэбны інстытут. У 1935 годзе было выпушчана 46 зубных урачоў. У 30-я гады таксама ажыццяўлялася падрыхтоўка памочнікаў урачоў, памочнікаў санітарных урачоў, акушэраў, фармацэўтаў. Апошні даваенны выпуск навучальнай установы адбыўся ў 1941 годзе.
Віцебскае медыцынскае вучылішча было адкрыта ў 1953 годзе згодна з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 31 жніўня 1953 года і загадам Міністэрства аховы здароўя СССР ад 4 верасня 1953 года на базе Віцебскага медыцынскага інстытута і зачынена ў 1957 годзе. У 1963 годзе на базе абласной клінічнай бальніцы г. Віцебска зноў было адкрыта медыцынскае вучылішча.
У 1966 годзе з'яўляюцца акушэрскае, у 1967 – санітарна-фельчарскае, у 1969 – зубатэхнічнае аддзяленні. Вячэрняе медсястрынскае аддзяленне існавала з 1970 па 1991 гг., а зубатэхнічнае да 1994 года. У 1995 годзе адкрываецца аддзяленне «Лабараторная дыягностыка».
Са студзеня 1997 года адкрыта аддзяленне павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.
У 2004 годзе вучылішча атрымала ліцэнзію Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на адукацыйную дзейнасць.
У 2006 годзе вучылішча перайменавана ва ўстанову адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж» з правам на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
У верасні 2013 года пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі здадзены ў эксплуатацыю студэнцкі інтэрнат на 129 месцаў па вуліцы Ламаносава, 20.
З 1 верасня 2014 года адкрыта падрыхтоўка навучэнцаў па спецыяльнасці «Фармацыя». У студзені 2016 года ўпершыню адкрыта перападрыхтоўка па спецыяльнасцях: «Анестэзіялогія» (медыцынская сястра-анестэзіст) і «Хірургія» (медыцынская сястра аперацыйная), у 2018 годзе – па спецыяльнасці «Лячэбны масаж» (масажыст).
28 лютага 2017 года за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь установа адукацыі ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 1 кастрычніка 2018 года ўстанова адукацыі перайменавана ў «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя акадэміка І. П. Антонава».
Па выніках работы за 2021 год медыцынскі каледж быў занесены на Дошку Гонару Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
2 лістапада 2021 года адбылося адкрыццё музея гісторыі каледжа, які ахоплівае перыяд з 1871 па 1957 гг. і змяшчае 200 экспанатаў і 310 архіўных дакументаў. А інфармацыя з 1963 года па цяперашні час прадстаўлена ў гістарычнай алеі каледжа, урачыстае адкрыццё якой адбылося 30 сакавіка 2015 года.
Адукацыйны працэс у медыцынскім каледжы ажыццяўляецца з выкарыстаннем інавацыйных педагагічных тэхналогій з асноўным упорам на практычнае навучанне і забяспечвае падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для сферы аховы здароўя. Вядзецца падрыхтоўка навучэнцаў па спецыяльнасцях: лячэбная справа, медыка-прафілактычная справа, медыка-дыягнастычная справа, сястрынская справа, фармацыя. Для арганізацыі вучэбных заняткаў па спецыяльных дысцыплінах створаны лабараторыі: арганічнай хіміі, фармацэўтычнай хіміі, фармакагнозіі з элементамі батанікі, фармацэўтычнай тэхналогіі; арганізацыі і эканомікі фармацыі, медыцынскага і фармацэўтычнага таваразнаўства, увядзенне ў фармацыю. У каледжы распрацаваны і рэалізаваны праект «Сімуляцыйная аптэка», у рамках якога ўстаноўлена гандлёвае і касавае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне «Беларуская аптэка».
Дзякуючы выкарыстанню сучасных практыкаарыентаваных педагагічных тэхналогій і высокай кваліфікацыі выкладчыкаў, навучэнцы ва ўстанове адукацыі атрымліваюць сучасную медыцынскую адукацыю.
Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Праўды, 24.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Антонов, С. Инвестиции в профессионализм / С. Антонов // Витебские вести. – 2021. – 16 нояб. – С. 11.
2. Витебский государственный медицинский колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 203.
3. Витебскому медколледжу – 150 лет / отв. за вып. В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 11 нояб. – С. IV–V. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
4. Дроздова, Н. Я. Люби, что делаешь. Делай, что любишь / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 6 янв. – С. IІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
5. Заяц, В. Её никогда не забудем / В. Заяц // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 24 авг. – С. 8.
6. Заяц, В. И. Три десятилетия свершений: к 90-летию со дня рождения директора Витебского медицинского училища с 1964 по 1994 год Марии Андреевны Становенко (1930–2019) / В. И. Заяц, В. В. Гернец, С. Д. Куртова. – Витебск : Витебская областная типография, 2020. – 64 с. : ил.
7. Карпас, Е. В преподавании всегда есть место творчеству / Е. Карпас // Витебские вести. – 2019. – 24 сент. – С. 5.
8. Карпас, Е. Как фельдшерская школа стала колледжем / Е. Карпас // Витебские вести. – 2021. – 2 нояб. – С. 16.
9. Карпас, Е. Универсальный педагог / Е. Карпас // Витебские вести. – 2020. – 3 окт. – С. 10.
10. Мурашкина, В. Всегда в форме. Спортивной / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 3 марта. – С. 9.
11. Мурашкина, В. Живет имя – жив человек / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 6 окт. – С. 3.
12. Мурашкина, В. Имитация будущей реальности / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 19 сент. – С. 12, 15.
13. Мурашкина, В. С детьми – взаимная любовь / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 20 июня. – С. 9.
14. Мурашкина, В. Студентов узнаешь даже по почерку... / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 19 июня. – С. 7.
15. Мурашкина, В. Чтят своих ветеранов / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 17 сент. – С. IV. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
16. Орлова, Е. А. История подготовки фармацевтов на Витебщине (1912–2022 гг.) / Е. А. Орлова // Вестник фармации (Витебск). – 2023. – № 2. – С. 47–53.
17. Прищепа, Ю. Смелые инициативы в медицинском колледже / Ю. Прищепа // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 16 дек. – С. 6.
18. Рыжкова, Н. Старше, чем думали / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2014. – 26 апр. – С. 5.
19. Соловьёва, Т. Получить благородную профессию / Т. Соловьёва // Витебские вести. – 2022. – 17 июня. – С. 23.