Каледж тэхналагічны Віцебскі дзяржаўны, філіял УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 02.04.2019 08:40
- Адноўлена 19.03.2024 13:23
Сучасная назва | Філіял УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж». г. Віцебск |
Былая назва | УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» (2005) |
УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» (2000) | |
Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў (1994) | |
Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў (1993) | |
Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў (1984) | |
Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 163 (1983) | |
Тып |
установа адукацыі |
Дата заснавання | 1983 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Сайт | https://vitgtk.belstu.by/ |
Гісторыя філіяла УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» пачалася 11 лістапада 1983 года, калі было створана Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 163. Вучылішча займалася падрыхтоўкай кадраў у асноўным для віцебскіх вытворчых аб'яднанняў «Даламіт» і «Кераміка», якія на працягу пяці гадоў з'яўляліся базавымі прадпрыемствамі навучальнай установы.
У 1984 годзе Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 163 было рэарганізавана ў Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў. А ў 1993 годзе яно стала называцца Віцебскае прафесійнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў. У 1994 годзе – Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў. У такім статусе яно праіснавала да 2000 года, калі было пераўтворана ў Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. У 2005 годзе Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж рэарганізаваны ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж.
У 2013 годзе ўстанова адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» уключана ў структуру ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».
Сёння тэхналагічны каледж – перадавая навучальная ўстанова Віцебскай вобласці, дзе па 18 спецыяльнасцях навучаецца больш за 1000 навучэнцаў. Каледж з'яўляецца шматпрофільнай установай адукацыі. Тут рыхтуюць як па тэхнічных, так і па гуманітарных, творчых спецыяльнасцях. Навучанне вядзецца на двух узроўнях – прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Ва ўстанове адукацыі працуе 5 аддзяленняў: інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі; дакументазнаўства і правазнаўства; тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў; лясная гаспадарка і тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей; мастацтва і дызайн. Прафесійна-тэхнічная адукацыя ў каледжы прадстаўлена такімі папулярнымі спецыяльнасцямі як «Вытворчасць ювелірных вырабаў», «Аказанне фотапаслуг», «Эксплуатацыя, рамонт і абслугоўванне аўтамабіляў», «Лесагаспадарчыя работы» і інш. Каледж адзіны ў краіне, хто ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па ручным ткацтве.
У 2019 годзе тут пачаў функцыянаваць цэнтр кампетэнцый тэхналогій дрэваапрацоўкі, у якім рыхтуюць рабочых і спецыялістаў для дрэваапрацоўчай галіны. Асноўным складнікам матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння цэнтра з'яўляюцца вучэбна-вытворчыя майстэрні каледжа, рабочыя месцы ў якіх абсталяваны ў адпаведнасці са стандартамі WorldSkills. Універсальны комплекс высокатэхналагічнага абсталявання рэсурснага цэнтра разлічаны на поўны цыкл аперацый. Ён забяспечвае высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і стажыроўкі. Тут можна рыхтаваць па кампетэнцыях «Сталярная справа», «Выраб мэблі», «Цяслярная справа».
На базе вучэбна-вытворчых майстэрняў арганізавана практыка-арыентаванае вытворчае навучанне, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі рабочых для дрэваапрацоўчых вытворчасцей рэгіёну. Матэрыяльная база ўстановы адукацыі, наяўнасць праграмнага і навукова-метадычнага забеспячэння ствараюць умовы для рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых «Прафесійная падрыхтоўка рабочых па прафесіях», якія ўвесь час запатрабаваныя ў краіне.
Спрыяльныя ўмовы для вучобы і адпачынку, а таксама мэтанакіраваная дзейнасць педагагічных работнікаў садзейнічае павышэнню якасці падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў, актыўнаму ўдзелу вучняў у розных конкурсах і алімпіядах як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню. Па выніках работы за 2022 год Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж занесены на Дошку Гонару Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Гагарына, 41.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. С древесиной на «ты» / Е. Алимова // Витебские вести. – 2020. – 22 февр. – С. 5.
2. Бондарава, Т. Сучасны, высокатэхналагічны, унікальны / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2020. – 27 лют. – С. 3.
3. Быньков, А. Не чахнуть над златом! / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 15 окт. – С. І. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
4. Зарянкина, А. Талант + амбиции / А. Зарянкина // Витебские вести. – 2020. – 18 июня. – С. 18.
5. Івашка, І. У сямейным альбоме тэхналагічнага каледжа / І. Івашка // Настаўніцкая газета. – 2021. –17 ліп. – С. 8–9.
6. Константинович, А. 40 лет опыта и мастерства / А. Константинович // Витебские вести. – 2023. – 14 нояб. – С. 9.
7. Леонькина, А. История успеха и побед / А. Леонькина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 14 нояб. – С. 5.
8. Ляховская, Е. Мастерство – в мелочах / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2024. – 9 февр. – С. 14.
9. Паўночны гарадок майстроў / падрыхт. В. Антоненкава // Настаўніцкая газета. – 2023. – 30 чэрв. – С. 20.
10. Серебрякова, Т. За профессией – сюда! / Т. Серебрякова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 16 июня. – С. V. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
11. Соловьёва, Т. Потрогать профессию руками / Т. Соловьёва // Витебские вести. – 2024. – 12 марта. – С. 1, 10.
12. Соловьёва, Т. Территория мастерства / Т. Соловьёва // Витебские вести. – 2023. – 26 мая. – С. 14.
СПАСЫЛКІ
Виртуальная экскурсия в Витебский государственный технологический колледж