Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж тэхнічны Віцебскі дзяржаўны, УА. Віцебск, г.

 

Сучасная назва УА «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж» (2016)
Былая назва УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж» (2012)
УА «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж» (2000)
Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум (1987)
Віцебскі тэхналагічны тэхнікум (1973)
Віцебскі тэхнікум лёгкай прамысловасці (1960)
Віцебскі вячэрні тэхнікум лёгкай прамысловасці (1955)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1955
Месца знаходжання Віцебская вобласць, г. Віцебск
Сайт https://www.vgtk.by/

 

Загадам Міністэрства прамысловых тавараў шырокага спажывання СССР №155 ад 7 мая 1955 года быў створаны Віцебскі вячэрні тэхнікум лёгкай прамысловасці. У 1960 годзе ўстанова адукацыі была перайменавана ў Віцебскі тэхнікум лёгкай прамысловасці. У ім пачалі рыхтаваць спецыялістаў не толькі для горада, але і для ўсёй рэспублікі. 1 студзеня 1973 года Віцебскі тэхнікум лёгкай прамысловасці быў перайменаваны ў Віцебскі тэхналагічны тэхнікум. У 1975 годзе тэхнікум зацверджаны як базавая навучальная ўстанова для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (ССНУ) горада Віцебска і Віцебскай вобласці. У 1987 годзе тэхнікум быў рэарганізаваны. Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ад 29 мая 1987 года № 178 «Аб рэарганізацыі Віцебскага індустрыяльна-тэхналагічнага тэхнікума» два тэхнікумы Віцебскі тэхналагічны і Віцебскі індустрыяльны былі аб'яднаны, быў створаны індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум па вуліцы Лазо, 113а. Тэхнікум займаўся падрыхтоўкай спецыялістаў па 6 спецыяльнасцях: прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва; вытворчасць будаўнічых дэталяў і жалезабетонных канструкцый; тэхналогія керамікі; мадэляванне і канструяванне адзення; тэхналогія швейнай вытворчасці; тэхналогія трыкатажнай вытворчасці. У перыяд з 1987–2000 гг. у Віцебскім індустрыяльна-тэхналагічным тэхнікуме было падрыхтавана 4850 спецыялістаў. З мэтай удасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, развіццём сістэмы бесперапыннай адукацыі Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум з 1 верасня 2000 года атрымаў іншы статус і быў пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. Падрыхтоўка вялася па спецыяльнасцях: тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў; прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва; вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый; архітэктура; тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў і вырабаў. Увогуле, пачынаючы з 2000 года, тэхнічны каледж яшчэ некалькі разоў рэарганізоўваўся. З цягам часу да яго былі далучаны УА «Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж» і УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж імя М. П. Шмырова».

Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж сёння – гэта тры навучальныя карпусы, тры будынкі навучальна-вытворчых майстэрняў, больш за 80 навучальных кабінетаў і лабараторый, якія аснашчаны неабходным абсталяваннем і сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання. Каледж з'яўляецца ўстановай адукацыі, якая рэалізуе праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі па 38 спецыяльнасцях і прафесіях. У каледжы дзейнічаюць аддзяленні архітэктуры і горадабудаўніцтва; робататэхнікі, сістэм і сетак; аўтасэрвісу і электронікі транспартных сродкаў; зварачных і аўтамабільных тэхналогій; будаўнічых тэхналогій; аўтаматызацыі і машынабудавання, дзе можна атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасцях: слесар-рамонтнік, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, аператар станкоў з праграмным кіраваннем, аператар электронна-вылічальных машын, электрагазазваршчык, кузаўшчык, маляр, абліцоўшчык-плітачнік, слесар па рамонце аўтамабіляў, фармоўшчык вырабаў і канструкцый, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання, слесар па рамонце і абслугоўванню сістэм вентыляцыі і кандыцыяніравання і інш. Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа могуць атрымаць і прафесійна-тэхнічную адукацыю па спецыяльнасцях: тэхнік-механік, тэхнік-тэхнолаг, тэхнік па інфармацыйнай бяспецы, тэхнік-праграміст, тэхнік-аўтамеханік, тэхнік-архітэктар, тэхнік-электрык, тэхнік-будаўнік.

Арганізацыя вытворчага навучання ў каледжы заснавана на фарміраванні сучасных прафесійных кампетэнцый ва ўмовах эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя. Так, у снежні 2019 года адбылося ўрачыстае адкрыццё рэсурснага цэнтра «Будаўнічыя тэхналогіі» – першага рэсурснага цэнтра будаўнічага профілю ў Віцебскай вобласці. Таксама на базе ўстановы адукацыі дзейнічае Цэнтр кампетэнцый. Прафесійная падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на базе навучальных майстэрняў «Каменныя работы», «Тынкавальныя работы», «Цяслярна-сталярныя работы», «Абліцоўка пліткай», «Сухое будаўніцтва» і інш. На базе сямі навучальных майстэрняў прадстаўлена больш за сто відаў найноўшага вучэбна-вытворчага абсталявання і сродкаў навучання. У гэтых навучальна-вытворчых майстэрнях і на базавых прадпрыемствах горада навучэнцы праходзяць практыку, пад кіраўніцтвам майстроў вытворчага навучання вырабляюць розную сувенірную прадукцыю, сталярныя вырабы, вырабы з металу, аказваюць паслугі насельніцтву па выкананні будаўнічых работ. На базе каледжа адкрыта аўташкола па падрыхтоўцы вадзіцеляў транспартных сродкаў катэгорыі «В».

Асаблівая ўвага ў каледжы надаецца падрыхтоўцы і ўдзелу навучэнцаў у конкурсах прафесійнага майстэрства «Worldskills». Сучасная матэрыяльна-тэхнічная база і моцны кадравы склад дазваляюць навучэнцам дастойна прадстаўляць каледж на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

Па выніках работы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Кастрычніцкага раёна г. Віцебска за 2012–2013 гг. каледж быў тройчы занесены на раённую Дошку Гонару, а па выніках работы за 2014–2017 і 2021 гг. – на Дошку Гонару г. Віцебска.

У каледжы створаны маладзёжна-культурны цэнтр, у склад якога ўваходзяць шоу-балет «Экспрэсія», студыя сучаснага танца, вакальна-эстрадная студыя. Удзельнікі гэтага цэнтра з'яўляюцца лаўрэатамі гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў: прафесійнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі», рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі «Арт-вакацыі», конкурсу творчай моладзі «Праз творчасць – да майстэрства», абласнога конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў».

Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Лазо, 113А.

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 

УА «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vgtk.by/college/about/history/УА «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж». Аўтасэрвіс. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vgtk.by/college/partners/car-service/УА «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж». Майстэрні. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vgtk.by/college/activity/resource-center/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Т. Аб'яднаныя спортам / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2021. – 4 лют. – С. 5.

2. Бондарава, Т. Да новых дасягненняў і перамог / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2022. – 11 кастр. – С. 8. – (Дадат.: «Адукацыйная прастора»).

3. Быньков, А. Попасть прямо в цель! / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 26 февр. – С. 13.

4. Витебский государственный технический колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 205.

5. Константинович, А. Обучение одно – диплома два / А. Константинович // Витебские вести. – 2023. – 17 февр. – С. 14.

6. Леонькина, А. «Укротители» огня и стали / А. Леонькина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 29 июня. – С. 1, ІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

7. Наведаць цір / падрыхт. Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2022. – 26 лют. – С. 7.

8. Павлова, А. Колледж дополненной реальности / А. Павлова // Витебские вести. – 2022. – 4 окт. – С. 13.

9. Соловьева, Т. Без промахов – прямо в цель / Т. Соловьева // Витебские вести. – 2022. – 25 февр. – С. 19.

10. Широкова, С. Взаимодействовать и готовить профессионалов / С. Широкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 16 февр. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

 

СПАСЫЛКІ

Вместе мы ВГТК

Видеообзор о центре компетенций современных строительных технологий

Виртуальная экскурсия в Витебский государственный технический колледж