Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж індустрыяльна-тэхналагічны Віцебскі дзяржаўны, УА. Віцебск, г.

 

Былая назва УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж» (2014)
УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» (2010)
УА «Віцебскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 29 лёгкай прамысловасці» (1955)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1955
Месца знаходжання Віцебская вобласць, г. Віцебск
Сайт https://vgitk.by/

 

У 1955 годзе расчыніла свае дзверы Віцебскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 29 лёгкай прамысловасці. А ў 1956 годзе было створана Віцебскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 19 бытавога абслугоўвання насельніцтва. У 1963 годзе заснавана Віцебскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 46, якое ў 2004 годзе было пераўтворана ў Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 4 лёгкай прамысловасці.

У 2010 годзе Віцебскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 29 лёгкай прамысловасці і Віцебскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 19 бытавога абслугоўвання насельніцтва былі рэарганізаваны шляхам зліцця ў Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. У 2013 годзе да яго далучыўся Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 4 лёгкай прамысловасці.

У 2014 годзе УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж».

Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа могуць атрымаць прафесійна-тэхнічную адукацыю па спецыяльнасцях: агент па абслугоўванні аўтамабільных перавозак, аператар электронна-вылічальных машын, швачка, цырульнік, візажыст, майстар па манікюры; майстар па педыкюры. У рамках рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых магчыма навучанне дарослага насельніцтва (прафесійная падрыхтоўка) па рабочых прафесіях: цырульнік, майстар па манікюры і педыкюры, швачка. Таксама ў каледжы можна атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю па наступных спецыяльнасцях: візуальны мерчандайзінг, мадэляванне, канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў, аперацыйная дзейнасць у лагістыцы.

Ва ўстанове адукацыі дзейнічае Цэнтр кампетэнцый. Падчас вытворчага навучання ў рэсурсным цэнтры навучэнцы набываюць прафесійныя навыкі работы на сучасным абсталяванні, гэта дае магчымасць рыхтаваць кваліфікаваныя рабочыя кадры ў адпаведнасці з патрэбамі развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей, паскорыць адаптацыю маладых спецыялістаў на сучасных прадпрыемствах. На базавых прадпрыемствах горада (Віцебскі футравы камбінат, «Мілінда», «Сцяг індустрыялізацыі» і іншыя) навучэнцы паспяхова праходзяць вытворчую практыку. На базе рэсурснага цэнтра распрацавана адукацыйная праграма дадатковай адукацыі розных узроставых груп насельніцтва ў рамках работы курсаў кройкі і шыцця «Сілуэт» і «Дамашні цырульнік».

У Віцебскім дзяржаўным індустрыяльна-тэхналагічным каледжы дзейнічае аб'яднанне па інтарэсах – народны тэатр моды «Стыль» пад кіраўніцтвам педагогаў Настассі Гайдуковай і Таццяны Івановай, які з'яўляецца пераможцай шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Калекцыі адзення тэатра моды актыўна выкарыстоўваюцца ў выхаваўчай і прафарыентацыйнай рабоце, часта ўпрыгожваюць афіцыйныя мерапрыемствы горада.

Шматграннай і вельмі важнай з'яўляецца дзейнасць ваенна-патрыятычнага клуба «Пошук» і народнага музея 251-й стралковай дывізіі, якія працуюць пад кіраўніцтвам іх ініцыятара і аднаго са стваральнікаў Анатоля Бурдо. Урачыстае адкрыццё музея адбылося ў жніўні 1988 года, а званне «народны» ён атрымаў у 1991 годзе. За гэты час музей 251-й стралковай дывізіі стаў адным з цэнтраў духоўна-маральнага выхавання насельніцтва, пошукавай, навуковай, краязнаўчай работы. Навучэнцы каледжа актыўна ўдзельнічаць у патрыятычных акцыях, праектах і мерапрыемствах горада і вобласці.

Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Кірава, 11.

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 

УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.byУА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.byУА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж». Цэнтр кампетэнцый. г. Віцебск. Фота з сайта https://umc.vituo.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Тот, кто участвовал в поисковых работах, не способен предать родину / Е. Алимова // Знамя юности. – 2023. – 20 апр. – С. 15.

2. Бондарава, Т. Па законах прыгажосці / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2024. – 13 лют. – С. 6.

3. Быньков, А. Кадры для легкой промышленности / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 20 мая. – С. III. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

4. Быньков, А. Такие специалисты сделают нас модными / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 9 июня. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

5. Гвоздзева, А. «Дзяўчаты» і «Зорачка» Вова / А. Гвоздзева // Звязда. – 2023. – 11 мая. – С. 5, 7. – (Дадат.: «Чырвонка. Чырвоная змена»).

6. Дело за оверлоком, или Один день из жизни швеи / [подгот.] А. Леонькина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 18 мая. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

7. Ивченко, Л. Путь в профессию непрост / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2023. – 27 июня. – С. 12.

8. Карпас, Е. Профессии, которые всегда актуальны / Е. Карпас // Витебские вести. – 2024. – 5 янв. – С. 14.

9. Любочка, С. Колледж – фабрика: интерес взаимный / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 12 апр. – С. 1–2.

10. Самотой, А. К национальному орнаменту с современным подходом! / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 13 нояб. – С. 5.

11. Сеньков, В. Там, где с фронтом встретился фронт / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 23 янв. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

Витебский государственный индустриально-технологический колледж. Народный музей боевой славы Витебской Краснознамённой ордена Суворова 251-й стрелковой дивизии

Витебский государственный индустриально-технологический колледж