Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДНУ. г. Віцебск

 

Сучасная назва Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДНУ. г. Віцебск
Былая назва Віцебскі філіял Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР (1975)
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1975
Месца знаходжання г. Віцебск
 Афіцыйны сайт http://www.itanas.by/ 

 

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (да 1994 года – Віцебскае аддзяленне інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў) заснавана 25 верасня 1975 года ў адпаведнасці з Пастановай Прэзідыума Акадэміі навук БССР № 140. Інстытут быў створаны на базе трох акадэмічных інстытутаў (Фізіка-тэхнічнага інстытута, інстытута фізікі, інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў) і з'яўляўся першым у Віцебскай вобласці навукова-даследчым інстытутам. Ключавую ролю ў арганізацыі і развіцці Інстытута адыграў яго першы дырэктар Уладзімір Уладзіміравіч Клубовіч. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле праведзены фундаментальныя даследаванні ўплыву ультрагуку на фізіка-механічныя ўласцівасці металаў і сплаваў, распрацаваны і ўкаранёны тэхналагічныя працэсы апрацоўкі металаў і палімерных матэрыялаў з ультрагукам.

Інстытут тэхнічнай акустыкі займаецца правядзеннем фундаментальных і прыкладных даследаванняў, а таксама ажыццяўляе навукова-тэхнічныя распрацоўкі ў рамках дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы, рэспубліканскіх і міжнародных праектаў Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў і інш.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці інстытута з'яўляюцца: даследаванне ўздзеяння канцэнтраваных патокаў энергіі на кандэнсаванае асяроддзе і фізічныя працэсы; распрацоўка метадаў і тэхналогій атрымання матэрыялаў функцыянальнага і спецыяльнага прызначэння; садзейнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне малога і сярэдняга інавацыйнага бізнесу ў стварэнні новых тэхналогій, распрацоўцы новых прыбораў і абсталявання.

У 2015 годзе ў Інстытуце тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі быў створаны Рэспубліканскі цэнтр ультрагукавых тэхналогій, які з'яўляецца міждысцыплінарным навукова-тэхнічным цэнтрам (кластарам) перспектыўных навуковых даследаванняў. Цэнтр створаны з мэтай распрацоўкі новых высокаэфектыўных працэсаў і прылад апрацоўкі матэрыялаў, стварэння новых функцыянальных матэрыялаў для павышэння якасці прадукцыі і інш.

Пры інстытуце таксама дзейнічае і філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій, які падтрымлівае інавацыйную дзейнасць, садзейнічае развіццю інавацыйнага прадпрымальніцтва і пашырэнню міжнародных партнёрскіх адносін у сферы навуковых распрацовак.

Сёння ў структуру інстытута ўваходзяць:

– лабараторыя фізікі металаў, якая займаецца распрацоўкай тэхналагічных працэсаў з выкарыстаннем ультрагукавых ваганняў і вырабаў ультрагукавой тэхнікі, рамонтам і мадэрнізацыяй айчыннага і замежнага ультрагукавога абсталявання, нанясеннем ахоўна-дэкаратыўных пакрыццяў на вырабы медыцынскага прызначэння і інш.;

– лабараторыя нелінейных матэрыялаў займаецца распрацоўкай і вырабам абсталявання спецыяльнага прызначэння для рамонту аптычных і лазерных сістэм авіяцыйнай тэхнікі, абсталявання для выпрабаванняў і выбракоўвання актыўных дыэлектрыкаў і паўправаднікоў, шматканальных партатыўных вымяральнікаў тэмпературы;

– перспектыўныя матэрыялы і тэхналогіі – сумесная лабараторыя ДНУ «Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі» і УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;

– аддзел электрафізічных вымярэнняў, спецыялісты якога займаюцца выкананнем работ па тэхнічным абслугоўванні сістэм пажарнай і ахоўнай сігналізацыі, ажыццяўляюць дэмантаж і мантаж гэтых сістэм;

– аддзел маркетынгу і міжнародных сувязяў, які займаецца распрацоўкай прапаноў па развіцці міжнародных сувязяў у інстытуце, ажыццяўленнем мерапрыемстваў па ўсталяванні акадэмічных, навукова-тэхнічных сувязяў з замежнымі партнёрамі, займаецца каардынацыяй работы з замежнымі партнёрамі і інш.

Спецыялісты інстытута актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах, у міжнародных праектах і праграмах, у спецыялізаваных выставах, кірмашах, інавацыйных і інвестыцыйных форумах.

У 2015 годзе ДНУ «Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі» быў занесены на Дошку гонару Віцебскай вобласці як пераможца спаборніцтва сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі.

Дырэктар – Рубанік Васіль Васільевіч.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Люднікава, 13.

 

ДНУ «Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». г. Віцебск. Фота з сайта http://wikimapia.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Академическая синергия / С. Антонов // Витебские вести. – 2016. – 21 мая. – С. 1.

2. Антонов, С. Повысить престиж ученых / С. Антонов // Витебские вести. – 2017. – 21 марта. – С. 2.

3. Бакевич, Э. Придумать и внедрить: институт технической акустики занимается не только фундаментальными исследованиями, но и практическими разработками / Э. Бакевич // Витебские вести. – 2014. – 25 янв. – С. 9.

4. Бегунова, Е. Здесь рождаются идеи...: витебский институт технической акустики НАН Беларуси воплощает в жизнь уникальные идеи / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 17 студз. – С. 4.

5. Бохан, Ю. А. Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / Ю. А. Бохан // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 467–468.

6. Волкова, Л. А пистолет «стреляет» ультразвуком / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 30 янв. – С. 2.

7. Дроздова, Н. Я. Их разработки нам жить помогают / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 28 янв. – С. 1, 6.

8. Камлёва, Н. Будущее – за умными материалами / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2017. – 14 янв. – С. 3.

9. Камлёва, Н. Звуки науки / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2015. – 24 сент. – С. 10.

10. Карпас, Е. Впереди планеты всей / Е. Карпас // Витебские вести. – 2018. – 29 дек. – С. 11.

11. На волне ультразвука // Навука. – 2020. – 28 верас. – С. 7.

12. Покоритель ультразвука / подгот. Н. Камлёва // Витебские вести. – 2018. – 24 марта. – С. 12.

13. Рубаник, В. В. Наука работает на экономику / В. В. Рубаник ; беседовал В. Быстров // Советская Белоруссия. – 2015. – 24 сент. – С. 6.

14. Сарасеко, М. Н. Институт технической акустики / М. Н. Сарасеко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 467–468.

15. Сарасеко, М. Н. Институт технической акустики / М. Н. Сарасеко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 768–769.

16. Черниченко, Н. От игрушек до медицинского оборудования / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 26 янв. – С. 2.

17. Шут, В. М. Інстытут тэхнічнай акустыкі / В. М. Шут // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 272.