Дом рамёстваў, ДУК. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.12.2018 08:45
Сучасная назва | Аршанскі гарадскі Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1994 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://remeslo2010.narod.ru |
У 1994 годзе ў культурным жыцці горада Оршы адбылася важная падзея: пачаў працаваць Аршанскі гарадскі Дом рамёстваў, які ўзяў на сябе клопат аб захаванні лепшых здабыткаў традыцыйных народных промыслаў. Асноўнай задачай яго стала развіццё і прапаганда народнай творчасці ва ўсіх яе праявах і накірунках. Напачатку дзейнасці ён аб'ядноўваў наступных майстроў горада: Шаўрова С. С. (разьба па дрэве), Гапеенка У. П. (лозапляценне), Усцінаву С. Я. (саломапляценне), Шынкарову Т. В. (ганчарства).
Дом рамёстваў існаваў у складзе гарадскога Дома культуры, а ў 1997 годзе рашэннем Аршанскага гарвыканкама працуе як самастойная дзяржаўная ўстанова.
За гады свайго існавання Аршанскі Дом рамёстваў прайшоў няпросты шлях: ад станаўлення да складаных работ. Аршанскі Дом рамёстваў – гэта не толькі майстэрня, але і навучальны цэнтр, дзе праходзяць навучанне дарослыя і дзеці.
Адной з асноўных задач Дома рамёстваў з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей і дарослых горада Оршы эстэтычна-мастацкага густу, выпрацоўка асноў спасціжэння сакрэтаў традыцыйных рамёстваў Беларусі. Вядзецца вялікая праца па прыцягненні народных майстроў да афармлення паркавых зон, адміністрацыйна-ведамасных будынкаў. 3 мэтай захавання, прапаганды і развіцця народнай творчасці сярод насельніцтва, асабліва ў асяроддзі моладзі, праводзяцца лекцыі, майстар-класы, гутаркі на тэмы засваення тэхналогій, экскурсіі на базе сярэдніх школ горада.
Наладжана работа па стварэнні навукова-выяўленчых распрацовак па адраджэнні старажытных тэхналогій: кавальства, керамікі, вырабу народных музычных інструментаў, бандарства.
На сённяшні дзень Дом рамёстваў мае справу з наступнымі відамі рамёстваў:
– апрацоўка саломы (майстры Валько Э. М., Бярозкіна Н. С., Квір В. В.);
– ткацтва (майстры Камарова І. А., Ганчарова І. У., Кутузава Г. М.);
– карункапляценне (майстар Кружкоўская Н. М.);
– апрацоўка скуры (майстры Пахомчык Е. У., Палякова Е. У., Рамушкевіч Н. М., Сямёнава І. І., Юшкевіч І. Б., Чарных Е. А.);
– выраб лялек у традыцыйным адзенні (майстры Макаранкава Н. В., Савельева Г. І.);
– ганчарства (майстар Шынкарова Т. В.);
– выраб цацак з гліны (майстры Шынкарова Т. В., Макаранкава Н. В., Макаранкаў А. Ф., Дакумаў А. Я.);
– кавальства (майстар Шкрэдаў А. Л.);
– вышыўка (майстры Сакалова Л. В., Кутузава Г. М., Салдаценка Л. М., Лінкевіч С. А., Мухіна Т. Л., Луцкая Е. П.);
– апрацоўка дрэва (майстры Ксенафонтаў Г. Ф., Крукоўскі М. У., Шамро А. Э., Пахомчык І. С., Баброў А. П., Хмелеў У. Д., Ласкоўскі А. Ц., Чыгіраў А. М.);
– пляценне (майстры Махроцкая І. А., Кутузава Г. М., Макарэвіч А. У., Луцкая К. П., Мірановіч В. А., Паўлій Е. Л., Гаманчук Т. М.);
– роспіс (майстры Ларчанка В. У., Мухіна Т. Л., Затула М. С., Вараб'ёва В. Л.);
– лепка з цеста (майстар Зельдзіна В. М.).
Дом рамёстваў супрацоўнічае са сродкамі масавай інфармацыі, тэлебачаннем, іншымі арганізацыямі.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Мінская, д. 8.
ЛІТАРАТУРА
1. Аршанскі Дом рамёстваў // Народныя сувеніры Віцебшчыны [Выяўленчы матэрыял] : з выставы «Цвяток радзімы васілька...» / аўтар праекта і куратар выставы Л. У. Вакар. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 5–17.
2. Вайцяхоўская, С. Мілыя вобразы роднага краю... / С. Вайцяхоўская // Аршанская газета. – 2007. – 30 чэрв. – С. 7.
3. Гатоўская, Л. Папараць-кветка Галіны Баграцовай / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2010. – 27 ліп. – С. 3.
4. Гатоўская, Л. Праз стагоддзі ў сучаснае / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2008. – 23 снеж. – С. 4.
5. Гатоўская, Л. Сабе на ўцеху, людзям на радасць / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2009. – 5 лют. – С. 1.
6. Гатоўская, Л. Які сакрэт маюць аршанцы? / Л. Гатоўская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 16 чэрв. – С. 7.
7. Ігнацьева, Т. Калядная выстава / Т. Ігнацьева // Аршанская газета. – 2006. – 24 студз. – С. 4.
8. Исаенко, В. Зимняя песня / В. Исаенко // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 27 нояб. – С. 2.
9. Касьянава, К. У чароўным свеце творчасці Іны Ганчаровай / К. Касьянава // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 25 окт. – С. 21.
10. Косинец, И. За подарком к мастеру / И. Косинец // Аршанская газета. – 2017. – 23 лістап. – С. 2.
11. Кулешова, Л. Диплом «Славянского базара» / Л. Кулешова // Аршанская газета. – 2008. – 19 ліп. – С. 5.
12. Миронова, Ю. Волшебство своими руками / Ю. Миронова // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 7 студз. – С. 2.
13. Молочкова, Н. В лучших народных традициях / Н. Молочкова // Аршанская газета. – 2011. – 8 кастр. – С. 2.
14. Сакалоў, У. Аршанскі Дом рамёстваў. Гісторыя і перспектывы развіцця / У. Сакалоў // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый», 26–27 мая 2005 г. / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2007. – С. 133–134.
15. Сляпцоў, С. Дом народных талентаў / С. Сляпцоў // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 10 сент. – С. 1, 3.