Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом культуры чыгуначнікаў, ДУК. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва Дом культуры чыгуначнікаў
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1927
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша

 

На працягу шматгадовай гісторыі Дом культуры чыгуначнікаў быў і застаецца адным з асноўных культурных цэнтраў для насельніцтва горада Орша.

У 1925 годзе быў закладзены падмурак тады яшчэ клуба чыгуначнікаў на станцыі Орша, а ў 1927 – клуб прыняў сваіх першых наведвальнікаў. Дакладна вядома, што з дня заснавання ў клубе былі арганізаваны хоры, аркестры, нарадзіўся тэатр, працавала бібліятэка і рознага тыпу гурткі па інтарэсах.

Асабліва моцны ўсплеск актыўнасці насельніцтва клуб прыняў пасля Вялікай Айчыннай вайны.

У сярэдзіне 60-х гадоў будынак клуба цалкам рэканструявалі, а сам ён быў перайменаваны ў Дом культуры.

Менавіта тут была створана тэатральная студыя, акцёрамі якой сталі рабочыя і служачыя чыгункі. Сёння гэта народны тэатр, адзіны ў сваім родзе ў г. Орша і найстарэйшы ў рэспубліцы.

«Ві-ЗА-ВІ». Так называецца ўзорны ансамбль эстраднага танца, які таксама быў утвораны пры Доме культуры чыгуначнікаў. Народны ансамбль народнай песні з ласкавай назвай «Славяначка» зрабіў свае першыя крокі ў 1998 годзе. Таксама пры Доме культуры арганізаваны клуб аўтарскай песні і паэзіі «Акцэнт».

Штогод у Доме культуры чыгуначнікаў праходзіць студэнцкі фестываль «Аршанскі першацвет».

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца В. Молакава, д. 7.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Божкова, Г. Награда большого таланта / Г. Божкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 13 авг. – С. 3.

2. Дом культуры железнодорожников г. Орша культурно-спортивного центра УП «Минское отделение белорусской железной дороги» (г. Орша) // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 70–74.

3. Дому культуры чыгуначнікаў – 75 год // Аршанская газета. – 2002. – 12 снеж. – С. 1.

4. Закржевский, Г. «Главное – не повторяться» / Г. Закржевский // Транспортный вестник. – 2008. – 21 авг. – С. 7.

5. Иванова, Е. ДКЖ круче всех! / Е. Иванова // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 8 нояб. – С. 3.

6. Маршаловіч, Л. Дом, які збірае ўсіх разам / Л. Маршаловіч // Аршанская газета. – 2002. – 19 снеж. – С. 2.