Тэатр музычны «Фігаро». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 01.07.2019 14:33
Музычны тэатр «Фігаро» быў створаны пры Полацкім каледжы ВДУ імя П. М. Машэрава.
Гісторыя музычнага тэатра «Фігаро» – гэта гісторыя творчасці і натхнення, майстэрства і фантазіі. На працягу больш за 10 гадоў калектыў узначальвае нязменны кіраўнік Стрэльчанка Ганна Анатольеўна. Сваім аптымізмам і творчасцю вопытны выкладчык натхняе ўдзельнікаў калектыву на заваяванне новых вяршынь.
Сёння ў рэпертуары музычнага тэатра рознажанравыя пастаноўкі: «Шымі» (Імрэ Кальман, «Баядэра»), «Моцарт» (фрагмент рок-оперы), «Ляўшун» (мюзікл А. Дзмітрыева), «Рамэо і Джульета», папуры «Прысвячэнне жанчынам», музычна-тэатральны праект «Франкафоніі» (на французскай мове). У маі 2018 года адбылася прэм'ера тэатральнай пастаноўкі па матывах апавядання А. П.Чэхава «За яблычкі».
З творчасцю музычнага тэатра добра знаёмы палачане і госці горада. Галасы творча адораных навучэнцаў гучаць на раённых святах, музычных моладзевых праектах, фестывалях, конкурсах. За апошнія два гады ў творчай скарбонцы «Фігаро» дыплом I ступені рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі – 2017», дыплом Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі рэспубліканскага фестывалю «Народныя таленты табе, Беларусь!», дыпломы рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі», абласнога конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» і шмат іншых.
Кіраўнік тэатра – Стрэльчанка Ганна Анатольеўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Колач, И. Л. Виват, «Фигаро»! / И. Л. Колач // Полацкі веснік. – 2018. – 10 ліп. – С. 4.