Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хор народны ветэранаў. Полацкі раён, г. Полацк

Народны хор ветэранаў был створаны ў 1985 годзе па ініцыятыве Савета народнага клуба «Ветэран» пры гарадскім Палацы культуры. 3 1987 года калектыў мае званне народнага. Першым кіраўніком з'яўлялася Ганна Філіпаўна Заўт.

У рэпертуары творы беларускіх і іншых кампазітараў, песні грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, народная класіка, песні самадзейных кампазітараў М. Пятрэнкі і У. Масленікава. Папулярнымі сталі песні мясцовых самадзейных аўтараў: «Ветэраны», «Прыязджайце да нас, на Полаччыну».

Хор выступае на гарадскіх мерапрыемствах, на прадпрыемствах, у школах, калгасах і саўгасах, у вайсковых часцях, выязджаў з канцэртамі ў Віцебск, Мінск, Пскоў і інш. Удзельнік гарадскіх і абласных аглядаў мастацкай самадзейнасці.

За гады актыўнай прапаганды харавога майстэрства і патрыятычнай песні, хор атрымаў мноства ўзнагарод як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню. Калектыў больш за пяць разоў станавіўся лаўрэатам абласных фестываляў.

Кіраўнік хора – Красненка Зоя Ягораўна.

 

Народны хор ветэранаў. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://ok.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Народны хор ветэранаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 878.

2. Румыніна, З. Влюбленные в песню / З. Румынина // Полацкі веснік. – 2011. – 2 верас. – С. 19.

3. Шуйская, О. Когда поёт душа / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2015. – 8 неж. – С. 4.