Студыя народная эстэтычнага выхавання «Калібры». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 02.07.2019 08:38
Народная студыя эстэтычнага выхавання «Калібры» была заснавана ў лістападзе 2002 года пры гарадскім Палацы культуры. Заснавальнікам калектыву з'яўляецца харэограф Казлоўская Ірына Генадзьеўна.
Да лістапада 2005 года калектыў меў назву «тэатр моды», але потым у праграму навучання былі ўведзены такія прадметы, як харэаграфія, дэфіле, вакал, акцёрскае майстэрства.
У студыі займаюцца дзеці з 7 да 17 гадоў. У ліпені 2006 года студыі было прысвоена званне «народная».
Кіраўнік студыі – Марчанкава Вольга Сяргееўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Машезова, И. Мальчики, на танцы! / И. Машезова // Полацкі веснік. – 2009. – 30 кастр. – С. 11.
2. Морозова, В. Колибри – 15 лет: на три пятёрки! / В. Морозова // Полацкі веснік. – 2017. – 2 чэрв. – С. 8.
3. Пацянкова, С. «Калібры» на крылах Мары / С. Пацянкова // Культура. – 2008. – 23–29 лют. – С. 19.
4. Сафроні, М. К. Полацкая ўзорная студыя эстэтычнага выхавання «Калібры» / М. К. Сафроні // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Т. 6 : М–Я. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 194–195.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйная старонка народнай студыі эстэтычнага выхавання «Калібры» у ВК