Інстытут развіцця адукацыі Віцебскі абласны, ДУДАД
- Подробности
- Створана 15.01.2024 08:40
- Адноўлена 15.01.2024 13:52
Сучасная назва | ДУДАД «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» (2011) |
Былая назва: | ДУА «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» (2008) |
УА «Віцебскі абласны дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі» (1997) | |
Віцебскі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў (1941) | |
Тып |
дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых |
Дата заснавання | 1941 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Сайт | https://voiro.by/ |
У красавіку 1941 года Бюро Віцебскага абкама КП(б)Б прыняло пастанову аб адкрыцці ў г. Віцебску інстытута ўдасканалення настаўнікаў на базе абласнога педагагічнага кабінета, першым дырэктарам быў прызначаны Акаловіч Леанід Яўгенавіч. 1 ліпеня 1944 года абласны інстытут удасканалення настаўнікаў аднавіў сваю работу на чале з дырэктарам Бальшовай Варварай Васільеўнай. Калектыў складаў усяго 13 чалавек.
У 1947 годзе ўводзіцца новая сістэма павышэння кваліфікацыі настаўнікаў: вочна-завочныя курсы для ўсіх настаўнікаў «з дастатковай педагагічнай кваліфікацыяй» і стажам работы да 15 гадоў.
З 1985 года ў інстытуце склалася сістэма бесперапыннага павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў. Створаны новыя кабінеты дыягностыкі і прагназавання, эксперыментальна-даследчай работы, камп'ютарных тэхналогій, эканамічнай падрыхтоўкі, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. У структуры інстытута з'яўляецца адзіны ў рэспубліцы кабінет астраноміі, а ў 1986 годзе – кабінет інфарматыкі і электронна-вылічальнай тэхнікі.
У 1989 годзе ў Віцебскім абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў адкрываецца перападрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» і «Беларуская мова і літаратура».
Інстытут першым у рэспубліцы прапанаваў і эксперыментальна апрабаваў мадэль павышэння кваліфікацыі педагагічнага калектыву школы без адрыву ад асноўнай дзейнасці. З цягам часу ўдасканальваецца сістэма абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, укараняюцца новыя педагагічныя тэхналогіі, распрацоўкі новых навучальных і вучэбна-тэматычных планаў.
У 1998 годзе адкрыты факультэт павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў органаў дзяржаўнага кіравання і створаны аддзел маніторынгу якасці адукацыі.
У лютым 2008 года інстытут узнагароджаны дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках XII Рэспубліканскай выстаўкі навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту «Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне станаўлення асобы навучэнцаў і іх прафесійнага самавызначэння».
У 2015 годзе па выніках работы Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі занесены на Дошку гонару Кастрычніцкага раёна і Дошку гонару г. Віцебска.
Па выніках работы ў 2021 годзе інстытут занесены на Дошку гонару г. Віцебска.
Інстытут уваходзіць у склад рэгіянальнага вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі (Рэспубліка Беларусь). З'яўляецца членам Міжнароднага метадычнага цэнтра «Акадэмія педагагічнага майстэрства: навыкі XXI стагоддзя» (Расійская Федэрацыя, Омская вобласць). Заключаны дагаворы аб міжнародным супрацоўніцтве. Інстытут цесна ўзаемадзейнічае з 11 установамі адукацыі Расійскай Федэрацыі.
Дзейнасць інстытута сертыфікавана ў адпаведнасці са стандартам якасці СТБ ISO 9001-2015.
У лютым 2020 года створаны Рэгіянальны цэнтр педагагічнай STEM-адукацыі пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій.
У снежні 2022 года падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і Пскоўскім абласным інстытутам павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі.
У 2022 годзе створаны абласны рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў.
У 2023 годзе адкрыты першы ў Беларусі абласны рэсурсны цэнтр па ваенна-патрыятычным выхаванні, адметнасць якога заключаецца ў мэтавай аўдыторыі: ён нацэлены на дапамогу педагогам – кіраўнікам па ваенна-патрыятычным выхаванні і ўсім, хто задзейнічаны ў арганізацыі работы ваенна-патрыятычных класаў і клубаў, пошукавых аб'яднанняў па інтарэсах.
На працягу амаль дваццаці гадоў у інстытуце на рэгулярнай аснове праходзяць адкрытыя абласныя Стрэчанскія, Кірыла-Мяфодзіеўскія педагагічныя чытанні. Нядаўна ў рамках дзейнасці цэнтра стартаваў рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі выкарыстання драматызацыі як сродку духоўна-маральнага развіцця навучэнцаў (на прыкладзе традыцыйнага беларускага тэатра "Батлейка")». Ва ўстанове адукацыі таксама дзейнічаюць педагагічныя клубы: клуб менеджараў у сферы адукацыі «Лідар», педагагічны клуб настаўнікаў пачатковых класаў «УРОК», клуб педагогаў-псіхолагаў «Альянс», клуб педагагічных работнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі «Праблемы. Пошукі. Знаходкі», клуб настаўнікаў-метадыстаў Віцебскай вобласці «КонSTELLAрыс».
Штогод праводзяцца міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі для педагогаў па актуальных пытаннях адукацыі ў вочным і анлайн рэжыме.
Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі рэалізуе адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, выконвае інфармацыйна-аналітычную, навукова-метадычную, арганізацыйна-метадычную функцыі ў сферы дадатковай адукацыі дарослых.
З 2019 года Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі выступае рэгіянальным цэнтрам у сферы дадатковай адукацыі дарослых, забяспечвае на аснове сучасных стандартаў якасці бесперапынную прафесійную адукацыю кіруючых работнікаў, спецыялістаў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі для задавальнення патрэб грамадства ў кваліфікаваных, прафесійных спецыялістах у кантэксце рэалізацыі мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, праспект Фрунзэ, 21.
ЛІТАРАТУРА
1. Бабашка, Р. І. Выкарыстанне магчымасцей абласнога метадычнага савета як сродку абагульнення и распаўсюджвання педагагічнага вопыту / Р. І. Бабашка // Современное образование Витебщины. – 2021. – № 2. – С. 12–15.
2. Бондарава, Т. Каштоўны вопыт / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2021. – 3 крас. – С. 4.
3. Бондарава, Т. Свята ў працоўным рытме / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2022. – 30 верас. – С. 10.
4. Бондарава, Т. Супрацоўніцтва развіваецца / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2021. – 25 сак. – С. 5.
5. Бондарава, Т. STEM-адукацыя: веды, практыка, перспектывы / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2020. – 10 кастр. – С. 3.
6. Бондарава, Т. 100+ ідэй для «Ваенрука» / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2023. – 8 верас. – С. 7.
7. Бондарава, Т. Творцам будучыні, інжынерам лічбавага свету / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2020. – 21 сак. – С. 13.
8. Ивченко, Л. Для консолидации усилий / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2023. – 7 июля. – С. 4.
9. Лапацінская, В. В. Сінергетыка супрацоўніцтва / В. В. Лапацінская ; гутарыла Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2023. – 17 лістап. – С. 18. – (Дадат.: «Школа кіравання»).
10. На новы прафесійны ўзровень / падрыхт.: В. Дубоўская [і інш.] // Настаўніцкая газета. – 2020. – 19 верас. – С. 2.
11. Пукшанский, А. Воспитать патриотов / А. Пукшанский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 20 дек. – С. 3.
12. Фёдорова, Е. Для повышения мастерства педагогов / Е. Фёдорова // Витебские вести. – 2022. – 27 сент. – С. 4.
13. Черниченко, Н. Новый уровень образования / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 29 сент. – С. 3.
14. Яковлева, С. Православные ценности: принять за основу / С. Яковлева // Витебские вести. – 2023. – 29 дек. – С. 14.
СПАСЫЛКІ
Витебский областной институт развития образования. Официальный канал
Витебский областной институт развития образования: векторы перспективного развития
Витебский областной институт развития образования. Фильм к 60-летию института