Рамёствы. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 15.11.2018 11:39
- Адноўлена 15.11.2018 14:40
У Наваполацку працуе клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў «Прамень», які аб'ядноўвае творчых таленавітых людзей розных прафесій з мэтай адраджэння і развіцця народных традыцый. У Наваполацкім «Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры» збіраюцца больш дваццаці майстроў і асвойваюць восем відаў рамёстваў: лозапляценне, саломапляценне, аплікацыя саломкай, вышыўка і г.д.
Сярод майстроў пачэснае месца займае майстар лозапляцення Міхаіл Паўлавіч Гільніч, удзельнік розных рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.
У 1996 годзе яму было прысвоена званне «Народны майстар Беларусі». Яго імя ведаюць не толькі ў нашым горадзе, але і далёка за межамі Беларусі.
Да традыцыйнай культуры горада можна з пачэсным правам аднесці вышываныя іконы народнага майстра Зінаіды Фокаўны Беразанскай. Сярод яе работ – беларускія мужчынскія кашулі, упрыгожаныя узорамі, рушнікі, сурвэткі, настольнікі. Зінаіда Фокаўна – член Саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат рэспубліканскага фестываля народнай творчасці "Беларусь мая – песня", пастаянная ўдзельніца «Горада майстроў» на Славянскім базары ў г. Віцебску. Яе вырабы мастацкай ручной вышыўкі даўно ўжо прыглянуліся жыхарам абласнога цэнтра і гасцям фестываля.
ЛІТАРАТУРА
1. Залатыя рукі / падрыхт. Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2018. – 7 марта. – С. 1, 17.
2. Клопова, Т. Нити искусства / Т. Клопова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 18 апр. – С. 5.
3. Конога, П. Виртуоз бензопилы / П. Конога // Рэспубліка. – 2010. – 5 чэрв. – С. 1.
4. Конышева, Н. Цветок на счастье, приз – за победу! / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 15 июля. – С. 3.
5. Марченко, Н. Наше творчество, труд и талант – тебе, родной Новополоцк / Н. Марченко // Новополоцк сегодня. – 2016. – 10 июня. – С. 6.
6. Пыркова, М. Полацкая зямля: шчасце – у творчасці, пазнанні, прыгажосці... / М. Пыркова // Настаўніцкая газета. – 2010. – 13 лістап. – С. 8.
7. Рыжкова, Н. Малочныя ванны прымае... гліняны збан / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 12 марта. – С. 6.
8. Сопікава, В. Жытнёвы звон яе Беларусі / В. Сопікава // Культура. – 2005. – 2–8 ліп. – С. 12.
9. Трапезникова, Л. Дело мастера боится. Мастера лозоплетения / Л. Трапезникова // Беларускі час. – 2004. – 20–27 лют. – С. 22.
10. Трапезникова, Л. Целую Ваши золотые руки... / Л. Трапезникова // Беларускі час. – 2003. – 11 ліп. – С. 18.
11. Факеев, В. Лукоморье Константина Королева / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2006. – 28 лістап. – С. 2.
12. Фядотава, К. М. Чароўны сусвет воўны / К. М. Фядотава ; гутарыла Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 22 дек. – С. 13.